08 декабря
...
прогноз на 5 дней
-4 oC пасмурно
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Декабрь 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
28 29 30 1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31 1

Последние отзывы

Требуется продавец-консультант в​ магазин памятников

Мария 23.11.2022 19:37
Здравствуйте! Рассматриваю вашу вакансию и готова работать. Но можно ли узнать ваш точный адрес ......

Дорогами мужества и стойкости…

Администратор 23.09.2022 09:42
Оставляем комментарии...

ААТ “ААБ “Беларусбанк” - 100 год

29.06.2022, 15:44
248
0

Сёлета з дня ўтварэння ААТ “Акцыянерны ашчадны банк “Беларусбанк” спаўняецца 100 год.

ААТ “Беларусбанк» — гэта ўніверсальная структура, якая ажыццяўляе работу з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, а таксама прадастаўляе інвестыцыйна-банкаўскія паслугі. На сённяшні дзень тут абслугоўваецца больш за 80 тысяч юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Сярод буйных кліентаў -- ЗАТ “Беларуская нафтавая кампанія”, “ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” і ТАА “Еўрагандаль”. У верасні 2010 года было падпісана першае ў гісторыі банкаўскай сістэмы 3-баковае Рамачнае пагадненне з французскім і бельгійскім банкамі. Наладжана цеснае супрацоўніцтва з банкамі больш за 30 краін, у тым ліку Германіі, Швейцарыі, Кітая, Польшчы і Турцыі. У снежні гэтага ж года быў прыцягнуты самы буйны ў гісторыі беларускай банкаўскай сістэмы сіндыкаваны крэдыт у памеры 145 мільёнаў долараў ЗША. Банкам таксама была выпушчана 4-мільённая пластыкавая картка.

У студзені 2019 года старшыня кіраўніцтва банка Віктар Ананіч заявіў, што банкам распрацоўваецца магчымасць арганізацыі біржавай пляцоўкі па гандлі крыптавалютамі.

У мінулым годзе ААТ “Беларусбанк”, Mastercard і кампанія Assist першыя ў краіне рэалізавалі сэрвіс бяспечных плацяжоў -- карыстальнікам стала даступная тэхналогія такенізацыі MDES for Merchants (М4М).

Сённяшні калектыў Цэнтра банкаўскіх паслуг №211 ААТ “ААБ “Беларусбанк” -- гэта адна зладжаная каманда прафесіяналаў, людзей, якія дасканала ведаюць сваю справу і да кожнага з кліентаў умеюць знайсці індывідуальны падыход. Працоўны калектыў Цэнтра складаецца з 27 чалавек. Шэраг запатрабаваных паслуг ажыццяўляецца ў сектары рознічнага і карпаратыўнага бізнесу. Адказна ставяцца да сваіх абавязкаў работнікі аперацыйнай службы. 1 аддзяленне Цэнтра банкаўскіх паслуг №211 працуе ў г. Лепелі і 2 --- у сельскай мясцовасці, вёсках Бароўка і Заслонава. Акрамя таго, да паслуг кліентаў прадастаўлены 4 інфакіёскі з кругласутачным рэжымам работы і 5 банкаматаў.

У Цэнтры банкаўскіх паслуг №21 створаны ўсе належныя ўмовы для таго, каб кожны кліент адчуваў сябе ўтульна і камфортна. У аперацыйнай службе арганізавана работа 3 бізнес-месцаў. Значная ўвага банкаўскай установай удзяляецца развіццю малога і сярэдняга бізнесу, рабоце з індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Менавіта ААТ “ААБ “Беларусбанк” прадастаўляе магчымасць індывідуальным прадпрымальнікам атрымаць крэдыт на развіццё бізнесу па зніжанай працэнтнай стаўцы. Галоўным прыярытэтам у рабоце банка заўсёды была работа з насельніцтвам.

-- Якія віды спажывецкіх крэдытаў сёння прапануюцца кліентам ААТ “ААБ “Беларусбанк”? -- з такім пытатненм звяртаюся да дырэктара ўстановы Таццяны Курто.

-- У цяперашні час ААТ “ААБ “Беларусбанк” адноўлена выдача крэдытаў на спажывецкія патрэбы. Так, нашы кліенты маюць магчымасць аформіць крэдыт тэрмінам да 5 год. Пры афармленні на сайце банка, у М-банкінгу, інтэрнет-банкінгу стаўка складае 21 працэнт, а ў аддзяленні -- 22 працэнты. Паручыцелі не патрэбны.

Пры жаданні можна скарыстацца і овердрафтным крэдытам. Тэрмін яго прадастаўлення складае 2 гады, а пагашэння -- 11 месяцаў з уплатай 21 працэнта гадавых. Овердрафтны крэдыт прадастаўляецца кліентам банка, якія маюць рахункі ў беларускіх рублях.

У ААТ “ААБ “Беларусбнак” прадугледжаны таксама крэдыт “Партнёр Аптымальны”. Ён прадастаўляецца для набыцця тавараў беларускіх вытворцаў, а стаўка па новых крэдытах зніжана да 19,75 працэнта.

-- Тацянна Іванаўна, вядома, што ААТ “ААБ “Беларусбанк” не толькі прадастаўляюцца крэдыты грамадзянам, а і вядзецца добраахвотнае страхаванне. Раскажыце, калі ласка, пра гэта больш падрабязна.

-- ААТ “ААБ “Беларусбанк” прапануе скарыстацца праграмай добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў “З клопатам пра блізкіх”. Такім чынам, грамадзянін можа застрахаваць сябе, дзяцей і сваіх блізкіх. Дагавор дзейнічае 1 год. Страхавая сума можа быць на выбар: 3000, 5000, 7000 або 10000 беларускіх рублёў. Страхаванне дзейнічае ў адносінах да падзей, якія адбыліся ў Беларусі. Гэта траўмы, у тым ліку атрыманыя пры занятках спортам, траплянне іншародных прадметаў у органы і тканкі, апёкі, адмаражэнні або паражэнні электрычным токам, вострыя атручванні хімічнымі рэчывамі і саставамі, лекамі, ядавітымі раслінамі або грыбамі. Страхавымі выпадкамі з’яўляюцца таксама пакусы ядавітых змей і ядавітых насякомых, анафілактычны шок, асфіксія і патапленне, пашкоджанне зубоў або захворванні на каранавірусную інфекцыю.

Мы прапануем таксама скарыстацца праграмай “Добраахвотнае комплекснае страхаванне маёмасці і грамадзянскай адказнасці яго карыстальнікаў”. Комплексны дагавор страхавання аб’ядноўвае ў сабе 3 віды страхавання ў адным. Гэта страхаванне кватэры, хатняй маёмасці і грамадзянскай адказнасці перад суседзямі.  Можна таксама аформіць “Добраахвотнае комплекснае страхаванне домаўладанняў і грамадзянскай адказнасці пры карыстанні імі”. Сюды ўваходзіць страхаванне дома, дачы, гаспадарчых пабудоў і плоту, устаноўленага газавага, электрычнага, сантэхнічнага абсталявання і інжынерных камунікацый унутры, хатняй маёмасці, у тым ліку цяпліцы, або грамадзянскай адказнасці перад суседзямі. Для ўладальнікаў клубных картак у аддзяленнях банка прадастаўляецца зніжка ў памеры 15 працэнтаў.

-- Вядома, што ў сучасным свеце нам практычна немагчыма абысціся без плацёжных картак, якія ствараюць для людзей асаблівыя зручнасці. Якія ж плацёжным карткі прапануюцца ў ААТ “ААБ “Беларусбанк”?

-- У ААТ “ААБ “Беларусбанк” прапануецца атрымаць шэраг плацёжных картак. Пенсіянеры могуць скарыстацца новымі плацёжнымі карткамі клуба “Бархат”. Віды карты – “БелКарт”, “Прэміум” або “Maestro”. Тэмін яе дзеяння складае 5 год, валюта -- беларускія рублі. Картка афармляецца бясплатна да новых, дзеючых і базавых рахункаў. Якімі ж зручнасцямі можа скарыстацца яе ўладальнік? Гэта 3-працэнтная зніжка пры разліку ў аптэках, пры пасажырскіх чыгуначных перавозках і аўтобусных лініях, у кніжных магазінах і магазінах рукадзелля, заамагазінах, садовых кропках і г. д. Прадастаўляюцца таксама 1-працэнтная зніжка на аперацыі ў “ЕРИП”, бясплатныя СМС-паведамленні на тэлефон аб прыходных і расходных аперацыях, пакет паслуг “Поўны” ў М-банкінгу, зніжка ў памеры 15 працэнтаў на комплекснае страхаванне домаўладанняў і маёмасці, а таксама прадугледжаны спецыяльныя ўмовы па ўкладзе “Беларусбанк-анлайн” на 9 і 18 месяцаў.

ААТ “ААБ “Беларусбанк” прапануюцца таксама новыя плацёжныя карткі. “Ізі-картка” -- від карткі – “Белкарт” або “Прэміум”, выдаецца на 5 год у беларускіх рублях. Яе можна аформіць да новага, дзеючага або базавага рахунка. На гэту картку будзе вяртацца 2 працэнты ад сумы затрат у галіне забаў, рэстаранах і кафэ. Яе ўладальнік зможа здымаць наяўныя грошы ў любых банкаматах на тэрыторыі краіны да 200 беларускіх рублёў за месяц без камісіі. Акрамя таго, у банкаматах ААТ “ААБ “Беларусбанк” для “Ізі-картак” няма лімітаў на зняцце наяўных і камісіі. Уладальнікі такой карткі змогуць скарыстацца спецыяльным анлайн-дэпазітам “Беларусбанк-анлайн” у беларускіх рублях на 3 і 6 месяцаў. Пры афармленні карткі шляхам дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання -- інтэрнет-банкінгу, М-банкінгу, інфакіёску, а таксама на сайце банка кошт карткі будзе складаць 10 рублёў, а ў аддзяленні -- 15 рублёў. Калі кліент вырашыць прывязаць картку да базавага рахунка, яе афармленне будзе бясплатным. Пры карыстанні М-банкінгам кліенту прадастаўляецца пакет “Поўны”.

Хочацца расказаць таксама пра картку “Можнаўсё”. Яна можа быць відаў “Белкарт” або “Прэміум”, яе тэрмін дзейнасці складае 5 гадоў, валюта -- беларускія рублі. Гэта картку можна аформіць да новага, дзеючага або базавага рахунка. Карта прадугледжвае зніжку ў памеры 0,6 працэнта ў час разліку ў большасці арганізацый гандлю і сэрвісу, а ў арганізацыях-партнёрах -- да 12 працэнтаў ад затрачанай сумы. Прадугледжана таксама зніжка ў памеры 15 працэнтаў на страхаванне ад няшчасных выпадкаў і захворванняў “З клопатам пра блізкіх”, пра афармленні шляхам дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання -- інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу, інфакіёску або на сайце банка кошт карткі сладае 17 беларускіх рублёў, а ў аддзяленні -- 25.

Калі грамадзянін вырашыў прывязаць такую картку да банкаўскага рахунка, яе афармленне будзе бясплатным. Пры выкарыстанні М-банкінгу ўладальніку прадастаўляецца пакет “Поўны”.

Пры заказе гэты картак у інтэрнет-банкінгу можна аформіць таксама іх дастаўку на дом. Карыстацца гэтымі карткамі магчыма не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і на тэрыторыі краін, дзе абслугоўваюцца каркі плацёжнай сістэмы “Мир”: у Расіі, Арменіі, Узбекістане, Казахстане, Таджыкістане, Турцыі, В'етнаме і іншых краінах.

-- Мяркую, што нашым чытачам будзе не менш цікава даведацца пра адкрыццё базавых рахункаў у ААТ “ААБ “Беларусбанк”…

-- Калі ласка. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 2021 года “Аб бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку фізічнай асобы з базавымі ўмовамі абслугоўвання” з 1 сакавіка бягучага года ААТ “ААБ “Беларусбанк” прадастаўляецца магчымасць адкрываць бягучыя (разліковыя) рахункі з базавымі ўмовамі абслугоўвання.

Так, 1 чалавек можа адкрыць 1 базавы рахунак у беларускіх рублях. Да гэтага рахунка можа быць аформлена картка “Белкарт”, рахункі могуць быць розныя -- разліковы і базавы. Яны прызначаны для захоўвання і залічэння выплат сацыяльнага характару, стыпендый, надбавак да іх і матэрыяльнай дапамогі навучэнцам, а таксама заработнай платы і прыраўнаваных да яе выплат.

-- Таццяна Іванаўна, якія віды ўкладаў прапануюцца кліентам у ААТ “ААБ “Беларусбанк”?

-- У нас магчыма аформіць уклады ў беларускіх рублях і замежнай валюце, адзыўныя і безадзыўныя, доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя, а таксама анлайн-дэпазіты. Так, уклад “Летні брыз” можна аформіць тэрмінам на 120 дзён, стаўка фіксаваная, складае 17 працэнтаў гадавых, мінімальная сума ўкладу -- 50 беларускіх рублёў. Пры гэтым ёсць магчымасць унясення дадатковых узносаў і адкрыцця на імя іншай асобы. Уклад “Класік Безадзыўны” можна аформіць у беларускіх рублях тэрмінам на 1 год, стаўка фіксаваная і складае 20 працэнтаў гадавых, мінімальная сума ўкладу складае 100 беларускіх рублёў. Дарэчы, даходы не падлягаюць падаткаабкладанню.

Уклад “Класік Безадзыўны” можна ў нас зрабіць таксама ў доларах ЗША на тэрмін у 13 месяцаў. Стаўка фіксаваная і складае 6,3 гадавых. Мінімальная сума ўкладу складае 100 долараў ЗША.

Адзначу, што па ўкладзе можна аформіць даверанасць. Гэта пісьмова пацверджаныя паўнамоцтвы распараджацца размешчанымі на ўкладзе сродкамі, якія ўкладчык перадае іншай асобе. Паслуга афармлення даверанасці з’яўляецца платнай, па рахунках “Пенсійны” (у тым ліку Бягучы “Пенсійны”) плата складае 4 беларускія рублі, а па ўсіх астатніх -- 5.

Аднак гэта толькі некаторыя віды нашых шматлікіх паслуг. Больш падрабязна пра іх можна даведацца на сайце belarusbank.by, ўдакладніць па нумары 147 у нашым Кантакт-цэнтры або па тэлефонах 3-27-50, 3-48-25 або 3-27-11.

Інтэрв’ю правяла Святлана ВАЗНЯК

Автор

Отзывы


Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2022 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика