Актуальное
  • Всебелорусское народное собрание — гарант стабильности и поступательного…
  • Белорусский каравай-2026: продовольственная безопасность страны
  • “Тонко чувствовать настроение и запросы общества”. Парламентарии о…
  • Инструктор-валеолог Лепельской ЦРБ Ольга Жерносек напомнила о главных…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

На службе родному лесу: героическая история лепельчанина Андрея Милого

Наталья Храповицкая - Общество - 23.09.2026
Наталья Храповицкая
212 просм. 0 Комментариев


Ёсць людзі, чые біяграфіі чытаюцца як летапіс эпохі. У іх лёсах, нібы ў гадавых кольцах дрэва, адбіваюцца і цяжкія выпрабаванні, і імкненне да стварэння, і нязломная вернасць сваёй справе. Адным з такіх людзей быў Андрэй Сцяпанавіч Мілы – чалавек, які ўсё сваё жыццё прысвяціў роднай лепельскай зямлі і лясной гаспадарцы.
Андрэй Мілы нарадзіўся ў 1912 годзе ў вёсцы Мядзвёдаўка. Зведаў нялёгкае дзяцінства – рана страціў бацьку, таму з васьмі гадоў пачаў працаваць па найму ў больш заможных аднавяскоўцаў. Спазнаўшы цану хлеба і цяжкай працы Андрэй зразумеў, каб выбіцца ў людзі – трэба вучыца. Нягледзячы на значную аддаленасць ад райцэнта Мядзвёдаўкі хлопец здолеў скончыць Лепельскую сямігодку і ў хуткім часе паступіў на вучобу ў Васілевічскую двухгадовую лясную школу. Менавіта там пачаўся яго доўгі і плённы шлях у прафесіі, якая стала для яго прызваннем. Працы ў лясной гаспадарцы Андрэй Сцяпанавіч прысвяціў трыццаць шэсць гадоў працоўнай біяграфіі.
Першым месца працы Андрэя Мілага стала пасада інспектара аховы лесу ў Лепельскім леспрамгасе, затым працаваў лесатэхнікам у Зацяклясскім лясніцтве Лепельскага лясгаса.
У 1939 годзе па мабілізацыі Андрэй Сцяпанавіч быў прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнічаў у вызваленчым паходзе ў Заходнюю Беларусь, а затым прайшоў праз пекла “фінскай” вайны, дзе ў сакавіку 1940 года атрымаў цяжкае асколачнае раненне. Вярнуўшыся да мірнага жыцця быў прызначаны ляснічым Чашніцкага лясніцва. Неўзабаве пачалася Вялікая Айчынная вайна і Андрэй вяртаецца да-дому. Знаходзячыся з сям’ёй у акупаваным Лепелі, з верасня 1941-га і да самага вызвалення з’яўляўся нелегальным разведчыкам Лепельскай партызанскай брыгады імя Сталіна.
Двойчы ён трапляў у лапы ворага, двойчы апынаўся ў нямецкай турме, але цудам заставаўся жывы, працягваючы сваю небяспечную падпольную дзейнасць. Другі арышт ледзь не стаў фатальным, але імклівае наступленне савецкіх войскаў выратавала яго ад расправы. Дадому вярнуўся зняможаны і вельмі збіты, але жывы.
Ужо праз месяц пасля вызвалення Лепельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 27 ліпеня 1944 года Андрэя Мілага прызначылі дырэктарам Лепельскага лясгаса, які ён узначальваў да снежня 1946 года. Яшчэ балела ад фашысцкіх катаванняў знявечанае цела, недавалі спакою і “фінскія” асколкі, але малады дырэктар разам з калектывам лясгасу з энтузіязмам узяліся за аднаўленне дашчэнту разбуранай вайной лясной гаспадаркі.
У той час кантора лясгаса знаходзілася ў невялікім будынку па вуліцы Будзёнага. У адным з пакояў тулілася сям’я дырэктара. Гэта быў час каласальнай адказнасці, калі трэба было не толькі наводзіць парадак у лясах, але і забяспечваць краіну неабходнымі рэсурсамі.
У наступныя дзесяцігоддзі Андрэй Мілы працаваў на розных адказных пасадах: ад інжынера хімлясгаса да начальніка лесаўчастка. Завяршыў сваю працоўную дзейнасць на пасадзе памочніка ляснічага ў Зацяклясскім лясніцтве, дзе і пачаналася яго станаўлення, як прафесійнага лесавода ў далёкія ўжо 1930-я гады.
Нават выйшаўшы на заслужаны адпачынак у 1972 годзе, Андрэй Сцяпанавіч не змог сядзець без справы – яшчэ доўгія гады ён працаваў у Лепельскім доме піянераў вартаўніком. Андрэй Сцяпанавіч Мілы пайшоў з жыцця ў 1993 годзе, пакінуўшы пасля сябе добрую памяць і ўдзячных нашчадкаў. Яго працоўны і баявы подзвіг быў адзначаны высокімі ўзнагародамі, сярод якіх – ордэн Айчыннай вайны і медаль “За перамогу над Германіяй”.


Валерый Тухта
На здымку: Андрэй Мілы

МЕТКИ:
Предыдущая
Сегодня 22 сентября в Беларуси проходит экологическая акция «День без автомобиля»
Следующая
“Копейки заплатить не могут”. Лукашенко о проблеме просроченной задолженности за аренду жилья и коммунальные услуги
Рекомендуем
25.04.2025
️ПРЕМЬЕРА НОВОГО ШОУ В ЛЕПЕЛЕ СО 2 ПО 4 МАЯ
19.01.2025
Освящение воды сегодня прошло и в физкультурно-оздоровительном центре с бассейном
12.09.2026
Подавляющее большинство заблудившихся – пожилые люди. В милиции напомнили правила безопасности при походе в лес
21.08.2023
Лепель. Рейдовые мероприятия в выходные дни!
Комментарии отключены.

Последние новости

  • Всебелорусское народное собрание — гарант стабильности и поступательного развития страны
  • Белорусский каравай-2026: продовольственная безопасность страны
  • “Тонко чувствовать настроение и запросы общества”. Парламентарии о ключевых принципах своей работы
  • Инструктор-валеолог Лепельской ЦРБ Ольга Жерносек напомнила о главных принципах здорового питания
  • Задержали браконьеров с 14 раколовками
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.