01 мая
...
прогноз на 5 дней
10 oC облачно с прояснениями
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Май 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
293012345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829303112

Последние отзывы

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

Райветстанция: в их поле зрения — все хозяйства района

17.11.2023, 12:00
1390
0

Пра тое, які вялікі аб’ём работы штодзень выконваюць работнікі лячэбна-прафілактычнай установы “Лепельская раённая ветэрынарная станцыя”, сведчыць толькі той факт, што ў полу зроку спецыялістаў знаходзяцца ўсе гаспадаркі раёна.

Лабараторныя даследаванні, правядзенне проб, пастаноўка дыягназаў, шматлікія прафілактычныя мерапрыемствы… Шэраг абавязкаў работнікаў станцыі вельмі вялікі. У асабліва напружаным рэжыме спецыялістам прыходзіцца працаваць у час эпідэміялагічных сітуацый. Ад іх прафесіяналізму спецыялістаў ветэрынарнай службы, тэрміновага вырашэння сітуацый залежыць стан жывёлы ўсяго раёна.

-- Прызнацца шчыра, цяжкасцей у сваёй рабоце я не заўважаю, таму што займаюся любімай справай, -- адзначае намеснік начальніка, загадчыца дыягнастычнай лабараторыі, старшыня прафсаюзнага камітэта раённай ветэрынарнай станцыі Ірына Кульбо. -- Я працую разам з людзьмі, якія добра ведаюць сваю справу. Кожны нясе адказнасць за пэўны ўчастак работы і стварае поспех усяго калектыву.

З Ірынай Іванаўнай знаёмыя многія чытачы “Лепельскага краю”. На старонках раённай газеты спецыяліст выступала на тэму прафілактыкі свінога, птушынага грыпу і многіх іншых захворванняў. Ветэрынарны ўрач прыводзіла канкрэтныя лічбы і падрабязна расказвала чытачам, якім чынам можна засцерагчы сваю жывёлу.

-- Працаваць у галіне ветэрынарыі я марыла ўжо ў школьным узросце, -- расказвае мая суразмоўца. -- Я заўсёды любіла жывёл, з цікавасцю сачыла за работай ветурачоў і ўжо тады ўяўляла сябе ў гэтай прафесіі.
Скончыўшы ў 2002 годзе сярэднюю школу №2 (зараз гімназія ім І.Ерашова), Ірына паступіла ў Лужаснянскі сельскагаспадарчытэхнікум на спецыяльнасць “ветэрынарная медыцына”. Маладая выпускніца каледжа ўдасканаліла сваю прафесійную падрыхтоўку, паступіўшы ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. 

І зараз Ірына Іванаўна ўспамінае, якую цікавасць у яе выклікалі аперацыі жывёл, з якім задавальненнем яна сачыла за працэсам іх лячэння.

-- Ужо ў студэнцкія гады я пераканалася, наколькі карысная прафесія ветурача. Атрыманыя тэарэтычныя веды вельмі хацелася праявіць на практыцы.

І вось пачаліся працоўныя будні. Спачатку Ірына Іванаўна працавала лабарантам дыягнастычнай лабараторыі пры раённай ветэрынарнай станцыі, затым -- урачом-эпізаатологам. І вось шэсцьапошніх год Ірына Кульбо з’яўляецца намеснікам начальніка, загадчыцай дыягнастычнай лабараторыі Лепельскай раённай ветэрынарнай станцыі.

-- Што ўваходзіць у вашы працоўныя абавязкі?

-- Вяду кантроль за лабараторнымі даследаваннямі, адборам проб у замацаваных гаспадарках раёна, складаю планы іх правядзення, ажыццяўляю кантроль за правільнасцю пастаноўкі дыягназаў і г.д. Багатыя тэарэтычныя веды, якія я атрымала ў час вучобы ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, вельмі патрэбныя для мяне ў рабоце.

Вядома, асаблівую ўвагу мы ўдзяляем правядзенню прафілактычнай работы. Ні ў якім выпадку нельга дапусціць успышак захворванняў. Ад ветэрынарных урачоў патрабуем своечасовага правядзення шэрагу неабходных працэдур.

-- Для кожнага маладога спецыяліста вялікае значэнне маюць карысныя парады, якія ён атрымлівае ў сваіх вопытных калег. Хто для вас у свой час стаў настаўнікам у прафесіі?

-- Канечне, я вельмі ўдзячная выдатным спецыялістам, якія дзяліліся са мной сваімі напрацоўкамі. Яны, канечне, вельмі спатрэбіліся для мяне ў далейшай практыцы. Вельмі ўдзячная вопытным ветурачам Уладзіміру ТрахаўцовуАнатолю Магеру. Па многіх пытаннях раілася са спецыялістамі Юліяй Мякінчык і Верай Мягчанкай. Наогул, я лічу, што ўсе цяжкасці пераадолець магчыма, калі работу выконвае дружны і зладжаны калектыў. Магу з упэўненасцю сказаць, што кожны са спецыялістаў ветэрынарнай станцыі дакладна ведае сваю справу. 

Асаблівую радасць і заспакаенне Ірыне Іванаўне прыносіць не толькі любімая работа, а і сям’я. На працягу пятнаццаці год надзейнай апорай і падтрымкай па жыцці для жанчыны з’ўляецца муж Іван, які займаецца шынамантажом у аўтасэрвісе кафэ “555”.Сын Павел -- дзевяцікласнік гімназіі імя І.Ерашова г.Лепеля. Выхадныя дні дружная і шчаслівая сям’я праводзіць разам, любіць падарожнічаць. Ірына Іванаўна з задавальненнем гатуе для мужа і сына смачныя стравы, галава сям’і ў вольны час займаецца рыбалоўствам.

З нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Ірына Кульбо будзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за шматгадовую добрасумленнную працу ў сістэме аграпрамысловага комплексу, вялікі ўклад у развіццё селькагаспадарчай вытворчасці. 

-- Я лічу сябе шчаслівым чалавекам, таму што заўсёды іду з вялікім задавальненнем на работу і прыходжу дадому. Напэўна, гэта і ёсць галоўнае ў жыцці, -- шчыра прызнаецца Ірына Іванаўна, і ў гэтых словах захоўваецца вялікі сэнс.
Святлана Вазняк.

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика