Актуальное
  • Пенсионерка отдала мошенникам более 118 тыс. рублей и…
  • Игорь Сергеенко принял участие в рассмотрении предварительных итогов…
  • У жителей лепельщины есть шанс получить квартиру в…
  • Труд учащегося ЛГАТК Дмитрия Грибовского отмечен на областном…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Ураджэнцы Слабадскога сельсавета – удзельнікі гістарычных падзей 1939 года

Наталья Храповицкая - Беларусь — это мы - 07.09.2026
Наталья Храповицкая
239 просм. 0 Комментариев

Ураджэнцы Слабадскога сельсавета – удзельнікі гістарычных падзей 1939 года

Сваімі каранямі свята Дзень народнага адзінства сягае ў 1939 год. Раніцай 17 верасня Чырвоная армія ў складзе Беларускага фронту пад камандаваннем Міхаіла Кавалёва ўступіла на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Гэта паклала пачатак уз’яднанню Заходняй Беларусі з БССР і вяртанню тэрыторый, захопленых палякамі ў гады савецка-польскай вайны 1919 – 1921 гадоў. Сярод тых, хто ўдзельнічаў у гэтых падзеях, былі і нашы землякі, ураджэнцы Лепельскага раёна. Сёння назваць дакладную лічбу практычна немагчыма. Нехта з іх у гэты час з іх праходзіў тэрміновую службу ў шэрагах Чырвонай арміі і ў складзе сваіх падраздзяленняў быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь, але большасць лепяльчан была прызвана ў войска па мабілізацыі ў пачатку верасня 1939 года.

Гісторыя любога краю складаецца не толькі з вялікіх дат, але і з лёсаў канкрэтных людзей – нашых дзядоў і прадзедаў. Сёння мы звяртаемся да архіўных звестак, каб узгадаць імёны жыхароў Слабадскога сельсавета Лепельскага раёна, якія ў 1939 годзе апынуліся ў эпіцэнтры гістарычных падзей.

Ужо шмат гадоў запар слабадскія следапыты займаюцца выяўленнем прозвішчаў землякоў, якія прымалі ўдзел у тых падзеях. Рабіць гэта даволі складана, бо амаль не захавалася архіўных крыніц. На цяперашні час у спісе, які складзены на аснове дакументаў партала “Партызаны Беларусі” і сямейных архіваў, – шаснаццаць прозвішчаў. Гэта жыхары вёсак Свядзіца, Велеўшчына, Свяда, Верабкі і Паташня – мужчыны 1900 – 1914 гадоў нараджэння, прызваныя ў Чырвоную армію пераважна па мабілізацыі. Больш за ўсё сярод мабілізаваных жыхароў Свядзіцы. Такіх у спісе ажно дзевяць чалавек. Сярод іх – Іван Васільевіч Шалкоўскі, які прайшоў праз баі пад Гроднам, Беластокам і Ваўкавыскам. Нельга не ўзгадаць і Рыгора Карпавіча Мільчаніна з Велеўшчыны: пра яго ўдзел у паходзе ў Заходнюю Беларусь сёння беражліва захоўвае памяць яго дачка Таццяна Стэльмах. Адзіны, хто праходзіў у войску тэрміновую службу ў той час і прымаў удзел у баявых дзеяннях – ураджэнец Верабак Кузьма Прускі.

Сярод тых, хто выконваў свой воінскі абавязак у той лёсавызначальны год, былі таксама Сяргей Змітрачонак, Андрэй Карбоўскі, Іван Крыцкі, Марк Хрол, Дзмітрый Дземка, Уладзімір Хадун, Максім Грыдзюшка, Прохар Корбань, Канстанцін Дземка, Ягор Гарбачоў і Мікалай Крыўко.

Многія з іх, як Павел Аношка ці Мікалай Шамшур, пасля падзей 1939 года адразу ж былі накіраваны на савецка-фінляндскую вайну, а потым удзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Гэтыя людзі прайшлі праз суровыя выпрабаванні, дзе кожны дзень мог стаць апошнім. Сёння на нас з нешматлікіх, пажухлых ад часу старых фотаздымкаў глядзяць маладыя мужчыны, лёс многіх з іх пасля верасня 1939 года стаў сапраўдным адлюстраваннем трагічнай і гераічнай гісторыі ўсяго беларускага народа. Для іх вызваленчы паход стаў толькі пачаткам доўгага ваеннага шляху, які для некаторых скончыўся ў 1945-м, а для іншых – расцягнуўся на доўгія гады пасляваеннага аднаўлення разбуранай краіны.

Валерый Тухта

На здымку: злева ўраджэнец в. Свядзіца Марк Хрол. Удзельнік вызваленчага паходу ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года.

МЕТКИ:
Предыдущая
В некоторых домах Лепеля временно будет отсутствовать горячее водоснабжение
Следующая
Более 1400 нарушений ПДД пресечено на дорогах области за выходные дни
Рекомендуем
17.12.2022
Лепель
12.11.2022
В Новополоцке состоялась диалоговая площадка «Будь в теме»
11.05.2024
«Ганаруся роднымi сімваламi»
12.05.2023
Час права
Комментарии отключены.

Последние новости

  • Пенсионерка отдала мошенникам более 118 тыс. рублей и пыталась продать акции предприятия
  • Игорь Сергеенко принял участие в рассмотрении предварительных итогов социально-экономического развития Витебской области
  • У жителей лепельщины есть шанс получить квартиру в Минске за 3 рубля. Но есть условие: «купляць беларускае»
  • Труд учащегося ЛГАТК Дмитрия Грибовского отмечен на областном уровне
  • Виктор Азарёнок: «Беларусь последовательно демонстрирует миру искреннюю заинтересованность в развитии и укреплении международных отношений»
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.