LATEST
  • Оранжевый уровень опасности из-за гололедицы объявлен в Беларуси…
  • Инспекция МНС по Лепельскому району информирует субъектов хозяйствования
  • Инспекция МНС по Лепельскому району информирует о маркировке…
  • Какие сельхозработы продолжаются в Беларуси, рассказали в Минсельхозпроде
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Замалёўкі з базару

lepadmin - Общество - 31.01.2023
Пасля наведвання базару ў апошнюю нядзелю студзеня і я, і мае суразмоўцы звярнулі ўвагу на тое, што значна знізілася актыўнасць і пакупнікоў, і прадаўцоў.
lepadmin
175 просм. 0 Комментариев

Пасля наведвання базару ў апошнюю нядзелю студзеня і я, і мае суразмоўцы звярнулі ўвагу на тое, што значна знізілася актыўнасць і пакупнікоў, і прадаўцоў.

Пасля наведвання базару ў апошнюю нядзелю студзеня і я, і мае суразмоўцы звярнулі ўвагу на тое, што значна знізілася актыўнасць і пакупнікоў, і прадаўцоў. Паступова змяншаецца колькасць ралетаў, на некаторых віселі надпісы, што іх гаспадары пайшлі ў водпуск. Аднак шмат прадпрымальнікаў працуе ў ранейшым рэжыме — прадае вопратку, абутак і бытавую хімію.

Зімой зніжаецца актыўнасць прадаўцоў бытавога інструменту, прыладаў, запчастак і іншага былога ў карыстанні тавару. Калі раней кожную нядзелю адзін-два чалавекі раскладвалі тавары са сваіх запасаў, то ў мінулую нядзелю не ўбачыў ніводнага.

Аднак на змене зіме ўсё роўна прыйдзе вясна. Самай першай прыкметай вясны можна лічыць працу кропак, дзе прадаецца насенне. Паводле парадаў дасведчаных агароднікаў, спачатку трэба высаджваць салодкі і востры перац, астатнія ж культуры высаджваць яшчэ рана. Акрамя кропкі дзяржаўнага прадпрыемства “Сортнасенагародніна”, заўважыў яшчэ дзве палаткі. Адна працавала пры пераходзе з сельгаспляцоўкі на асноўную гандлёвую плошчу, а другая — каля нарыхтоўчага пункта. Усюды былі прадстаўлены дзясяткі сартоў перца: ранне-, сярэдне- і познеспелы, салодкі і востры, айчыннай і замежнай селекцыі — на любы густ і кошт. Самымі таннымі былі пакецікі па 70 капеек. У адным пакеціку было па 12-15 семечак перцу сорту айчыннай селекцыі. Самы ж вялікі быў кошт пакеціка ў 3,80, дзе ўтрымлівалася больш, як сто семечак перцу сартоў замежных селекцый. Атрымліваецца, што самыя дарагія пакецікі набываць больш выгадна, кожная семечка ў выніку атрымліваецца больш таннай. Канечне, такога пакеціка звычайнаму агародніку хопіць на тры-пяць гадоў. Застаецца адкрытым пытанне, ці захавае насенне ўсходжасць на працягу ўсяго гэтага перыяду. Аднак, мая знаёмая жанчына, купляючы пакецік за 3,80, адзначыла:

— Варта паспрабаваць, тым больш, што не такія ўжо і вялікія грошы я расходую.

Вось мы паступова прыйшлі на сельскагаспадарчую пляцоўку, дзе таксама было няшмат людзей. Зерне і бульбу прадавалі па пяць чалавек. Цана клубняў, як і раней, зафіксавалася на ўзроўні сямі-васьмі рублёў за 10-літровае вядро. Вядро аўсу прапаноўвалася за пяць рублёў, ячмень і пшаніца прадаваліся па пяць-шэсць рублёў. Адзін мужчына прывёз на продаж зерне кукурузы па сем рублёў за вядро.

— Кукурузу ў асноўным бяруць рыбаловы, каб гатаваць прынаду для рыбы? — пытаюся ў яго.

— Не толькі. Многія пакупнікі кажуць, што набываюць яго для корму для курэй.

З мясцовай гародніны на сельскагаспадарчай пляцоўцы прадаваліся буракі і морква па 1,50 за кілаграм, жоўтая цыбуля — па такой жа цане, чырвоная — па 2 рублі, а капуста — па 80 капеек за кілаграм. У аднаго прадаўца заўважыў журавіны, трохлітровае вядзерца ягад прапаноўвалася за 20 рублёў. Два садаводы прывезлі на продаж яблыкі. Адзін прапаноўваў чырванабокую садавіну па рублі за кілаграм, другі — па 1,50 і па два рублі за кілаграм. Пры гэтым у размовах знаёмыя прадаўцы былі не задаволены тым, што прыходзіць мала пакупнікоў.

Праблема малой колькасці пакупнікоў падымалася і ў размовах з прадаўцамі мяснога павільёна: мужчынам, які прадаваў салёнае сала, і жанчынай, якая працавала за прылаўкам са свежай свінінай. Мужчына заўважыў, што за суботу не прадаў ніводнага кавалка сала, і ў нядзелю засталося даволі шмат тавару, як, дарэчы, і свежыны. На прылаўку а 12-ай гадзіне заставаліся кавалкі шыі, паляндвіцы, кумпякоў і г.д. Прадаўцы выказалі меркаванне, што пакупнікі панеслі значныя расходы пад час святаў. Калі казаць пра цэны, то яны істотна не змяняюцца з пачатку зімы: салёнае сала прапануецца па 23-25 рублёў за кілаграм, у залежнасці ад таўшчыні і наяўнасці праслоек, са свежыны самая дарагая шыя на шашлык — 16 рублёў за кілаграм. Крыху менш танныя паляндвіца з салам — 14 рублёў, паляндвіца з костачкамі — 13,50, кумпякі — 11,50, лапатка — 11, мяса для смажання — 10,50, рулька — пяць, рэбры – 8 і косці — 3 рублі. Свежае сала прадаецца па цане ад пяці да сямі рублёў за кілаграм. А прадавец замарожанай рыбы знаходзіцца ў водпуску.

У малочным павільёне а 12-ай гадзіне малака і малочных прадуктаў амаль не заставалася. Малако ў нядзелю прапаноўвалася па сем рублёў за трохлітровы слок, смятана — па 3-3,50 за паўлітровы слоік, тварог — па 10 рублёў, сыр — па 16, а масла — па 20. Мёд па-ранейшаму каштаваў дзевяць рублёў за паўлітровы слоік. Побач на прылаўках прапаноўвалася фасоля па 2 рублі за 200-грамовую шклянку, кмін па такой жа цане і кроп на паўрубля даражэй.

У мінулую нядзелю сталі крыху таннейшымі курыныя яйкі. У канцы восені кошт дзясятка яек усталявалася на ўзроўні пяці рублёў. Аднак на апошнім базары можна было набыць яйкі і па 4,50 за дзясятак, і нават па чатыры рублі.

— У чым жа прычына такога зніжэння цаны? — звяртаюся з пытаннем да жанчыны, перад якой на прылаўку раскладзены больш за пяць пакецікаў з яйкамі.

— Куры апошнім часам сталі несці яек больш. У мяне, напрыклад, маладыя куры падраслі. Да таго ж спрыяе адносна цёплае надвор’е. Тавару больш — цана ніжэй.

На гэтым вырашыў абход базарнай плошчы прыпыніць і рушыў дахаты.

Тэкст і фота: Б САНЕЎ.

На здымку: вось так выглядала базарная плошча ў мінулую нядзелю.

МЕТКИ:
Предыдущая
В Лепельском районном исполнительном комитете прошло обучение членов смотровых комиссий города и района
Следующая
Тэхніку — на лінейку гатоўнасці. На мехдвары “Заазер’я”
Рекомендуем
19.06.2025
Информационно-пропагандистская группа Лепельского райисполкома под руководством начальника отдела загса Елены Бельской встретилась с коллективом частного предприятия ООО “Единая Торговая Система-Синтез”
15.04.2024
На связи информационно-библиотечный лицей. Об интернет-пиратстве и не только…
23.07.2024
Об организации вступительной кампании в 2024 году
05.12.2025
История, память, правда: в деревне Фатынь прошел митинг-реквием
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Оранжевый уровень опасности из-за гололедицы объявлен в Беларуси на 13 декабря
  • Инспекция МНС по Лепельскому району информирует субъектов хозяйствования
  • Инспекция МНС по Лепельскому району информирует о маркировке товаров
  • Какие сельхозработы продолжаются в Беларуси, рассказали в Минсельхозпроде
  • От палаты до дома: как в Беларуси выстроена система медицинской реабилитации и абилитации
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved