Актуальное
  • Кадровая политика, профилактика наркомании, разделение ВМР: в Лепеле…
  • Ответственность за незаконные действия в отношении оружия
  • Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Президента Сирии Ахмеда…
  • Узнали, как служба в МЧС стала делом жизни…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Тэхніку — на лінейку гатоўнасці. На мехдвары “Заазер’я”

lepadmin - Промышленность и сельское хозяйство - 31.01.2023
Сельскагаспадарчы вытворчы філіял “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, які ўваходзіць у інтэграваную структуру адкрытага акцыянернага таварыства “Віцебскі мясакамбінат”, працяглы час быў лідарам сельгасвытворчасці на Лепельшчыне.
lepadmin
294 просм. 0 Комментариев

Сельскагаспадарчы вытворчы філіял “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, які ўваходзіць у інтэграваную структуру адкрытага акцыянернага таварыства “Віцебскі мясакамбінат”, працяглы час быў лідарам сельгасвытворчасці на Лепельшчыне.

Сельскагаспадарчы вытворчы філіял “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, які ўваходзіць у інтэграваную структуру адкрытага акцыянернага таварыства “Віцебскі мясакамбінат”, працяглы час быў лідарам сельгасвытворчасці на Лепельшчыне. На прадпрыемстве былі аптымізаваны многія працэсы, падабраны лепшыя кадры механізатараў і жывёлаводаў, набыта новая тэхніка, у тым ліку і імпартная. Праца ў такім вялікім вытворчым комплексе не павінна спыняцца круглы год. Нават зімой тут працуюць фермы і жывёлагадоўчыя комплексы, са складаў адгружаецца збожжа на корм, на палеткі вывозіцца арганіка. А як наладжаны працэс рамонту сельгастэхнікі? Для таго, каб атрымаць адказ на гэта пытанне, карэспандэнт прыбыў у гаспадарку.

Пасля некалькіх дзён адлігі крыху падмарозіла, зямля пакрылася белым снегам. Такімі ж заснежанымі сталі пляцоўкі для захоўвання тэхнікі ў вёсцы Юркоўшчына. Роўнымі шэрагамі размешчаны пастаўленыя на зімовае захоўванне плугі, культыватары, сеялкі і пасяўныя агрэгаты, якія чакаюць вясны, калі іх пакліча поле. Аднак перад выездам шмат якой тэхніцы патрэбны рамонт, тэхнічнае абслугоўванне, замена зламаных і зношаных дэталяў. Яркі прыклад — пасяўны агрэгат АПП-6Д. У канцы лета і пачатку восені з яго дапамогай сотні гектараў былі засеяны азімымі культурамі. Інтэнсіўная эксплуатацыя на палетках, засмечаных камянямі, безумоўна, паўплывала на тэхнічны стан. Перад майстэрняй стаіць іншы агрэгат, дыскатар, які таксама патрабуе рамонту. У ім недалічыўся каля пяці дыскаў, хутчэй за ўсё патрабуюць рамонту, тэхнічнага абслугоўвання і іншыя.

На мехдвары СВФ “Заазер’е” знаходзяцца дзве майстэрні, дзе можна праводзіць рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі. Падчас ранейшых прыездаў у іх вясной і летам, як правіла, ішла праца, рамантаваліся трактары, камбайны, кормараздатчыкі, прычэпы, плугі і іншыя агрэгаты. Сыпала іскрамі зварка, гудзеў аўтаген. Цяпер жа назіраў за ім з трывогай. У адной майстэрні знаходзіліся два трактары і адзін невялікі аўтамабіль. Было бачна, што іх некалькі дзён таму пачалі рамантаваць, але чамусьці справа прыпынілася. Вакол тэхнікі ўсё было прыбрана, ключы і запчасткі знаходзіліся на сваіх месцах, але механізатараў, слесараў, якія б займаліся рамонтам, не было.

У другой майстэрні з дапамогай зваркі праводзіўся бягучы рамонт кормараздатчыка. Напярэдадні адбылася паломка агрэгата, яе тэрмінова трэба было ліквідаваць, каб не пакінуць жывёлу без корму.

На вуліцы ля аднаго аўтамабіля таксама завіхаўся кіроўца, Мікалай Балотнік завяршаў рамонт свайго МАЗа. Адразу ўзгадаў, што некалькі разоў за апошнія гады імя гэтага работніка публікавалася ў раённых зводках як аднаго з лепшых. Тэхніка Мікалаю даверана добрая, на ёй руплівы працаўнік перавёз не адну тысячу тон розных грузаў. Перавозіў кіроўца збажыну з поля на збожжаток, потым дастаўляў зерне са складоў на хлебакамбінат, а таксама прывозіў запчасткі з Мінска і Віцебска. Ад напружанай працы ў свой час не вытрымаў рухавік, Мікалай замяніў яго на больш магутны, а цяпер са строю выйшаў кампрэсар. Увесь працэс замены кампрэсара заняў два дні. Аднак аўтара гэтых радкоў засмуціў той факт, што рамонт Мікалай Балотнік вымушаны быў праводзіць не ў ацепленай майстэрні, а на вуліцы, калі дзьмуў сцюдзёны вецер і ішоў снег.

Прайшоўшы па ўсім мехдвары, нідзе не заўважыў, каб праводзіўся рамонт глебаапрацоўчай і пасяўной тэхнікі. Праз якіхсьці два месяцы наступіць вясна, сыдзе снег, поле пакліча аратых і сейбітаў, а як яны туды паедуць?

Тэкст і фота: Васіль МАТЫРКА.

На здымку: Мікалай Балотнік рамантуе свой аўтамабіль

МЕТКИ:
Предыдущая
Замалёўкі з базару
Следующая
Страхование дополнительной накопительной пенсии — современное направление развития пенсионной системы
Рекомендуем
15.11.2023
Филиал «Лепельский» ЗАО «Витебскагропродукт» удерживает позиции производителя качественной и натуральной продукции в нашей стране
19.12.2025
Лепельский хлебозавод: 100 лет тепла, труда и традиций
29.09.2024
Машиностроители отмечают профессиональный праздник
29.11.2022
Стала блізкай праца на зямлі
Комментарии отключены.

Последние новости

  • Кадровая политика, профилактика наркомании, разделение ВМР: в Лепеле провели заседание райисполкома
  • Ответственность за незаконные действия в отношении оружия
  • Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Президента Сирии Ахмеда аш-Шараа с национальным праздником – Днем эвакуации
  • Узнали, как служба в МЧС стала делом жизни для лепельчанина Геннадия Глинского
  • Узнали, когда будет завершена реконструкция дороги до Лепеля
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.