
7 жніўня ў сям’і Юліі Вашкевіч і Аляксея Бачарова нарадзілася дачушка — Сафія! Разам са старэйшымі Даніілам і Дзянісам яна зрабіла сваю сям’ю мнагадзетнай.
У рамках рэспубліканскай ініцыятывы «Бацькава кашуля», якую распачала Беларуская партыя «Белая Русь» па праекце «Трэці — Бацькаў», сям’я атрымала сімвалічны падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — куфар з кашуляй для хрышчэння і аўтарскай легендай.
Падзяліць радасць з маладымі бацькамі прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, старшыня раённага аддзялення партыі «Белая Русь» Юрый Мілы і начальнік аддзела ЗАГСа Лепельскага райвыканкама Алена Бельская.
«Сёння ў Лепелі налічваецца 376 мнагадзетных сем’яў, у якіх выхоўваюцца 1222 дзіцяці. З іх 52 сем’і выхоўваюць па чатыры дзіцяці, 16 сем’яў — па пяць, 2 сем’і — па шэсць дзяцей і 1 сям’я, дзе растуць сем дзяцей», — адзначыў Ігар Урбан.
