Віншуем майстроў “Лепельскі Цэнтр рамёстваў” Залатуха Святлану, Ганчар Вольгу, Пятрышча Наталлю, Юшко Аксану, якія прынялі ўдзел у абласной выставе.
Віншуем майстроў “Лепельскі Цэнтр рамёстваў” Залатуха Святлану, Ганчар Вольгу, Пятрышча Наталлю, Юшко Аксану, якія прынялі ўдзел у абласной выставе – конкурсе па вясковаму і местачковаму інтэр’ернаму тэкстылю Віцебшчыны “У роднай хатцы на падлозе: ходнікі, дарожкі, дыванкі” і “Ад шпалеры да габелена” у ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”. Сваё майстэрства прадстаўлялі Дамы (Цэнтры) рамёстваў Віцебскай вобласці. Больш за 70 габеленаў і амаль 300 “бабуліных кругляшоў “, дыванкоў, дарожак, ходнікаў можна было пабачыць на выставах.