27 мая в гп.Шуміліна адбылося абласное свята народнага гумару “Смяяцца не грэх”.
Удзельнікам свята стаў народны тэатр мініяцюр “Кактус-кактуз” філіяла “Поўсвіжскі СДК” ДУК “Лепельскі РДК”. Калектыў адзначаны дыпломамі за ўдзел у намінацыях: “Гумарыстычны міні-спектакль”, “Пародыя”, “Індывідуальнае выкананне”, а музычны нумар “Завідны жаніх” Ганчар Лідзіі і Міхно Аляксандра адзначаны дыпломам за 2 месца.