19 апреля
...
прогноз на 5 дней
5 oC пасмурно
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Апрель 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 192021
22232425262728
293012345

Последние отзывы

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

Замечательный педагог Лариса Сковородко встретила свой 85-летний юбилей

Алла Орлова 16.01.2024 20:41
Здравствуйте, ,Лепельский край,,. А мы отмечаем 85-летие сестры-близнеца Ларисы Васильевны -- Берестень ......

Пожар квартиры в Лепельском районе

Сергей 05.01.2024 18:07
Почему его не аристовали была угроза взрыва газа в Заслоново....

Замалёўкі з базару

31.01.2023, 08:50
1000
0
Пасля наведвання базару ў апошнюю нядзелю студзеня і я, і мае суразмоўцы звярнулі ўвагу на тое, што значна знізілася актыўнасць і пакупнікоў, і прадаўцоў.

Пасля наведвання базару ў апошнюю нядзелю студзеня і я, і мае суразмоўцы звярнулі ўвагу на тое, што значна знізілася актыўнасць і пакупнікоў, і прадаўцоў. Паступова змяншаецца колькасць ралетаў, на некаторых віселі надпісы, што іх гаспадары пайшлі ў водпуск. Аднак шмат прадпрымальнікаў працуе ў ранейшым рэжыме -- прадае вопратку, абутак і бытавую хімію.

Зімой зніжаецца актыўнасць прадаўцоў бытавога інструменту, прыладаў, запчастак і іншага былога ў карыстанні тавару. Калі раней кожную нядзелю адзін-два чалавекі раскладвалі тавары са сваіх запасаў, то ў мінулую нядзелю не ўбачыў ніводнага.

Аднак на змене зіме ўсё роўна прыйдзе вясна. Самай першай прыкметай вясны можна лічыць працу кропак, дзе прадаецца насенне. Паводле парадаў дасведчаных агароднікаў, спачатку трэба высаджваць салодкі і востры перац, астатнія ж культуры высаджваць яшчэ рана. Акрамя кропкі дзяржаўнага прадпрыемства “Сортнасенагародніна”, заўважыў яшчэ дзве палаткі. Адна працавала пры пераходзе з сельгаспляцоўкі на асноўную гандлёвую плошчу, а другая -- каля нарыхтоўчага пункта. Усюды былі прадстаўлены дзясяткі сартоў перца: ранне-, сярэдне- і познеспелы, салодкі і востры, айчыннай і замежнай селекцыі -- на любы густ і кошт. Самымі таннымі былі пакецікі па 70 капеек. У адным пакеціку было па 12-15 семечак перцу сорту айчыннай селекцыі. Самы ж вялікі быў кошт пакеціка ў 3,80, дзе ўтрымлівалася больш, як сто семечак перцу сартоў замежных селекцый. Атрымліваецца, што самыя дарагія пакецікі набываць больш выгадна, кожная семечка ў выніку атрымліваецца больш таннай. Канечне, такога пакеціка звычайнаму агародніку хопіць на тры-пяць гадоў. Застаецца адкрытым пытанне, ці захавае насенне ўсходжасць на працягу ўсяго гэтага перыяду. Аднак, мая знаёмая жанчына, купляючы пакецік за 3,80, адзначыла:

-- Варта паспрабаваць, тым больш, што не такія ўжо і вялікія грошы я расходую.

Вось мы паступова прыйшлі на сельскагаспадарчую пляцоўку, дзе таксама было няшмат людзей. Зерне і бульбу прадавалі па пяць чалавек. Цана клубняў, як і раней, зафіксавалася на ўзроўні сямі-васьмі рублёў за 10-літровае вядро. Вядро аўсу прапаноўвалася за пяць рублёў, ячмень і пшаніца прадаваліся па пяць-шэсць рублёў. Адзін мужчына прывёз на продаж зерне кукурузы па сем рублёў за вядро.

-- Кукурузу ў асноўным бяруць рыбаловы, каб гатаваць прынаду для рыбы? -- пытаюся ў яго.

-- Не толькі. Многія пакупнікі кажуць, што набываюць яго для корму для курэй.

З мясцовай гародніны на сельскагаспадарчай пляцоўцы прадаваліся буракі і морква па 1,50 за кілаграм, жоўтая цыбуля -- па такой жа цане, чырвоная -- па 2 рублі, а капуста -- па 80 капеек за кілаграм. У аднаго прадаўца заўважыў журавіны, трохлітровае вядзерца ягад прапаноўвалася за 20 рублёў. Два садаводы прывезлі на продаж яблыкі. Адзін прапаноўваў чырванабокую садавіну па рублі за кілаграм, другі -- па 1,50 і па два рублі за кілаграм. Пры гэтым у размовах знаёмыя прадаўцы былі не задаволены тым, што прыходзіць мала пакупнікоў.

Праблема малой колькасці пакупнікоў падымалася і ў размовах з прадаўцамі мяснога павільёна: мужчынам, які прадаваў салёнае сала, і жанчынай, якая працавала за прылаўкам са свежай свінінай. Мужчына заўважыў, што за суботу не прадаў ніводнага кавалка сала, і ў нядзелю засталося даволі шмат тавару, як, дарэчы, і свежыны. На прылаўку а 12-ай гадзіне заставаліся кавалкі шыі, паляндвіцы, кумпякоў і г.д. Прадаўцы выказалі меркаванне, што пакупнікі панеслі значныя расходы пад час святаў. Калі казаць пра цэны, то яны істотна не змяняюцца з пачатку зімы: салёнае сала прапануецца па 23-25 рублёў за кілаграм, у залежнасці ад таўшчыні і наяўнасці праслоек, са свежыны самая дарагая шыя на шашлык -- 16 рублёў за кілаграм. Крыху менш танныя паляндвіца з салам -- 14 рублёў, паляндвіца з костачкамі -- 13,50, кумпякі -- 11,50, лапатка -- 11, мяса для смажання -- 10,50, рулька -- пяць, рэбры – 8 і косці -- 3 рублі. Свежае сала прадаецца па цане ад пяці да сямі рублёў за кілаграм. А прадавец замарожанай рыбы знаходзіцца ў водпуску.

У малочным павільёне а 12-ай гадзіне малака і малочных прадуктаў амаль не заставалася. Малако ў нядзелю прапаноўвалася па сем рублёў за трохлітровы слок, смятана -- па 3-3,50 за паўлітровы слоік, тварог -- па 10 рублёў, сыр -- па 16, а масла -- па 20. Мёд па-ранейшаму каштаваў дзевяць рублёў за паўлітровы слоік. Побач на прылаўках прапаноўвалася фасоля па 2 рублі за 200-грамовую шклянку, кмін па такой жа цане і кроп на паўрубля даражэй.

У мінулую нядзелю сталі крыху таннейшымі курыныя яйкі. У канцы восені кошт дзясятка яек усталявалася на ўзроўні пяці рублёў. Аднак на апошнім базары можна было набыць яйкі і па 4,50 за дзясятак, і нават па чатыры рублі.

-- У чым жа прычына такога зніжэння цаны? -- звяртаюся з пытаннем да жанчыны, перад якой на прылаўку раскладзены больш за пяць пакецікаў з яйкамі.

-- Куры апошнім часам сталі несці яек больш. У мяне, напрыклад, маладыя куры падраслі. Да таго ж спрыяе адносна цёплае надвор’е. Тавару больш -- цана ніжэй.

На гэтым вырашыў абход базарнай плошчы прыпыніць і рушыў дахаты.

Тэкст і фота: Б САНЕЎ.

На здымку: вось так выглядала базарная плошча ў мінулую нядзелю.

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика