• Жительница России в восторге от живописной и колоритной Лепельщины
  • Газ в баллонах для дачников: все, что надо…
  • На старт! Внимание! Жатва!
  • Обед с доставкой в… поле
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Міжнародны дзень роднай мовы паклікаў у чытальную залу раённай бібліятэкі

lepadmin - Общество - 21.02.2024
Міжнародны дзень роднай мовы паклікаў у чытальную залу раённай бібліятэкі першакурснікаў 294-й групы ДУА “Лепельскі аграрна-тэхнічны каледж” на чале з выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры гэтай навучальнай установы Вольгай Аляксандраўнай Бельскай.
lepadmin
133 просм. 0 Комментариев

Міжнародны дзень роднай мовы паклікаў у чытальную залу раённай бібліятэкі першакурснікаў 294-й групы ДУА “Лепельскі аграрна-тэхнічны каледж” на чале з выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры гэтай навучальнай установы Вольгай Аляксандраўнай Бельскай.

На сустрэчу з імі прыйшлі член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, празаік, паэт і журналіст Мікалай Гарбачоў і кіраўнік народнага літаратурна-музычнага клуба “Выток” раённага Дома культуры Аксана Захаронак.
Мікалай Гарбачоў коратка распавёў аб змесце сваіх чатырох кніг прозы “Таямніцы мінулага”, “Ліхалецце і стварэнне”, “Чалавек з ціхім голасам” і “Шлях да ісціны”, прачытаў два аўтарскія вершы “Лепельшчыне” і “Напрадвесні”, падзяліўся сваімі асабістымі ўспамінамі аб дзяцінстве і школьных гадах, якія правёў у адной з вёсак Лепельскага раёна, дзе застаў яшчэ амаль чыстую беларускую літаратурную гаворку ў паўсядзённым выкарыстанні аднавяскоўцаў.
У якасці падцвярджэння глыбокіх старажытных каранёў беларускай мовы, якія сягаюць у глыбіню тысячагоддзяў, Мікалай Гарбачоў прывёў словы вядомага рускага гісторыка і перакладчыка, сакратара Расійскай Акадэміі Навук, дырэктара дэпартамента Міністэрства народнай асветы Расіі Д.І. Языкова, які яшчэ ў 1836 годзе напісаў: “Сапраўдная беларуская мова ёсць вельмі цікавы помнік, які нашы навукоўцы павінны былі б старанна вывучаць, таму што ён многае тлумачыць у рускіх летапісах і ў філалогіі нашай мовы. Яго можна назваць бацькам вялікарасійскай гаворкі. Гэта верагодна тая самая мова, якой казалі ў Пскове і Ноўгарадзе пры варагах. Ухіленная своечасова ад уплыву мангалізма і дагэтуль не адчуўшая ўплыву вялікарасійскай гаворкі, яна захавала ў многіх адносінах свой старадаўні выгляд і характар, меней пацярпела ад формаў польскай мовы чым думаюць”. (Энцыклапедычны лексікон, Санкт-Пецярбург, 1836 год).
Аксана Захаронак праінфармавала прысутных аб шматграннай дзейнасці літаратурна-музычнага клуба “Выток” раённага Дома культуры, эмацыйна і натхнёна прадэкламавала высокамастацкія вершы члена ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, паэтэсы Святланы Якубоўскай “Сцяг Айчыны маёй” і “Дакрануся да слова –- яно зазвініць…”, а таксама пазнаёміла аматараў паэтычнай творчасці з шчымлівымі вершаванымі радкамі такіх вядомых мясцовых талентаў як Соф’я Несцярук і Мікалай Яршоў.
Выклікала вялікую цікавасць у юнакоў і дзяўчат, прывяла да змястоўнай дыскусіі, ажыўленага абмену думкамі і арганізаваная ў ходзе сустрэчы краязнаўчая віктарына пад назвай “Край мой родны –- Лепельшчына”.
Прыемным заключным акордам адбыўшайся літаратурна-пазнавальнай імпрэзы стаў сумесны прагляд на вялікім маніторы камп’ютара каляровага відэароліка вельмі папулярнай зараз эстраднай песні “Беларуская мова” ў выкананні вядомага вакальна-інструментальнага ансамбля “Дразды”.
Мікалай АЗЁРНЫ.

МЕТКИ:
Предыдущая
Нередко домашними тиранами становятся и иностранные граждане…
Следующая
Во второй день голосования жители Лепельского района продолжаю активно идти на участки, чтобы отдать свой голос за кандидатов в депутаты
Рекомендуем
07.09.2024
585 – не просто цифры! Сегодня состоялось награждение заслуженных работников трудовых коллективов и творческой молодежи
12.05.2024
Сегодня — Международный день медицинской сестры
23.08.2023
Как показал опрос
16.05.2024
Отчетно-выборное профсоюзное собрание прошло в Лепельской облпсихбольнице
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Жительница России в восторге от живописной и колоритной Лепельщины
  • Газ в баллонах для дачников: все, что надо знать
  • На старт! Внимание! Жатва!
  • Обед с доставкой в… поле
  • ОСВОД заботится о безопасности лепельчан
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved