09 мая
...
прогноз на 5 дней
10 oC пасмурно
доллар евро рубль РФ

Последние отзывы

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

Они служили на чужой земле

30.01.2024, 08:00
216
0
Сярод тых, хто выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, былі два родных браты Валерый і Вітар Кіцары, ураджэнцы невялікай вёскі Пунты Горскага сельсавета.

 

 Віктар Кіцар патрапіў ў Афганістан у жніўні 1987 года. Служыў у верталётным палку на пасадзе  старшага механіка авіяцыйнага абслугоўвання ў горадзе Джэлалабад. У маі наступнага года вярнуўся з “гарачай” камандзіроўкі. Усякае давялося пабачыць нашаму земляку  за кароткі тэрмін знаходжання на зямлі Афганістана, і радасныя дні, і дні горасці і смутку. Віктар Пятровіч распавёў пра некалькі эпізодаўса сваёй ваеннай біяграфіі:

-Было гэта перад самым вывадам нашых войск з Афганістана. Мы рыхтавалі да перагону ў Саюз тэхніку – ЗІЛы-131. У нас было восем аўтамашын з апаратурай сувязі і іншым спецабсталяваннем. Паколькі я праходзіў тэрміновую службу вадзіцелем, то меў вялікі вопыт кіравання аўтамабілем. Што было немалаважным на небяспечных горных афганскіх дарогах. Таму і сеў за руль аднаго з ЗІЛоў.

Калі калона была поўнасцю сфарміраваная, мы адразу рушылі ў дарогу з Джэлалабада на Кабул. Але ў той самы дзень мы былі вымушаны вярнуцца на месца дыслакацыі. Калона была абстраляная “душманамі”. У гэтым баі загінуў мой сябар Вадзім Артамонаў, з якім разам прыбылі ў ДРА з Баравухі. Было яму ўсяго 23 гады. У яго засталіся жонка з маленькім сынам. Гэты выпадак мяне вельмі ўразіў, таму што мы ўжо вярталіся дадому.

На трэці дзень пасля гэтага трагічнага выпадку зноў рушылі ў дарогу. Чарговы раз калону абстралялі “духі”, але без стратаў мы здолелі дайсці да Кабула. Далей наш шлях праходзіў праз “Даліну смерці” ў накірунку  на Полі-Хумрі. Прайшлі перавал Саланг, вышыня якога дасягала чатырох тысяч метраў над узроўнем мора. Рух на перавале рэгулюецца, таму што там ёсць тунэлі ў якіх няма вентыляцыйных шахтаў. Калі ўтвараецца затор з аўтамабіляў, то гэта можа скончыцца вельмі дрэнна.

Ужо на спуску з перавала адбылася яшчэ адна непрыемная сітуацыя. З усіх вадзіцеляў у калоне быў усяго толькі адзін салдат тэрміновай службы. З ім старэйшым ехаў прапаршчык Сяргей Сямёнаў. Вось  малады вадзіцель не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў “адбойнік”, што выратавала абоіх ад смерці. Цудам яны не зваліліся ў бездань. Са шматлікімі пераломамі пацярпелых на “вяртушцы” эвакуіравалі ў шпіталь. Аўтамабіль узялі на счэпку, кідаць яго было небяспечна па прычыне таго, што ў ім знаходзілася сакрэтнае абсталяванне.

На некалькі гадоў раней за Віктара ў Афганістане інтэрнацыянальны доўг у Афганістане выконваў яго старэйшы брат Валерый. Крыху больш за два гады Валерый Кіцар служыў на пасадзе камандзіра роты ў аўтамабільным батальёне на поўначы Афганістана ў градзе Пулі-Хумры. У 1983 годзе быў паранены. Па вяртанні з Афганістана працягваў службу на камандных пасадах ва Узброеных Сілах. Палкоўнік запасу. Узнагароджаны ордэнам “За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР” ІІІ ступені і шэрагам медалёў.

Валерый Тухта.

На здымках: 1. Валерый Кіцар 2. Віктар Кіцар.

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика