09 мая
...
прогноз на 5 дней
10 oC облачно с прояснениями
доллар евро рубль РФ

Последние отзывы

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

Они не вернулись из боя… О воинах-интернационалистах из Лепельского района

04.02.2024, 07:00
267
0

Трыццаць пяць гадоў таму завяршыўся вывад абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Афганістана.

Вайна ў гэтай краіне, якая працягвалася больш за дзевяць гадоў, нанесла нам балючыя раны. У Афганістане загінула восем ураджэнцаў Лепельскага раёна. Успомнім іх пайменна.

Аўгусціновіч Аляксандр Міхайлавіч
Нарадзіўся ў 1967 г. у в. Ляхавічы. У 1984 г. скончыў Грыгаравіцкую сярэднюю школу. У Афганістане са жніўня 1985 г. Радавы, сапёр. Месца службы 56-я гвардзейская асобная дэсантна-штурмавая брыгада, г. Гардэз. Прымаў удзел у некалькіх баявых выхадах па мініраванні і размініраванні ўчасткаў мясцовасці. Загінуў 09.01.1986 г. Пахаваны ў в. Ляхавічы. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Аўтух Сяргей Уладзіміравіч
Нарадзіўся 24.12.1962 г. у в. Кабак. У 1979 г. скончыў 10 класаў Полацкай школы-інтэрнат. 29 сакавіка 1981 г. прызваны ў шэрагі Савецкай Арміі. Для праходжання службы накіраваны ў Афганістан. Службу праходзіў у 122 мотастралковым батальёне на пасадзе старшага вадзіцеля ўзвода забеспячэння. Загінуў у баі 18.02.1983 г. ля населенага пункта Балх. Пахаваны ў в. Кабак. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Воюш Іван Паўлавіч
Нарадзіўся 20.06.1953 г. у в. Вялікі Поўсвіж. У 1970 г. паступіў у Харкаўскае Вышэйшае танкавае каманднае вучылішча. У лютым 1987 г. маёр Воюш атрымаў назначэнне ў Афганістан. Праходзіў службу на пасадзе начальніка штаба танкавага батальёна 181 мотастралкова палка. Быў цяжка паранены 12 мая 1987 г. У верасні 1987 г. ад атрыманага ранення памёр. Пахаваны на Беркавецкіх могілках у г. Кіеў, Украіна.

Жарнасек Васіль Іванавіч
Нарадзіўся 16.08.1951 г.ў в. Падымхі. Скончыў 8 класаў СШ №2 г. Лепеля, Полацкі лясны тэхнікум. З 1970 г. праходзіў службу ў Савецкай Арміі. У Афганістане са снежня 1979 г. Месца службы 181 мотастралковы полк, г. Кабул. Прапаршчык, камандзір узвода забеспячэння артылерыйскага дывізіёна. Загінуў у баі 19 снежня 1980 г. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Пахаваны ў вёсцы Вялікі Поўсвіж Лепельскага раёна.


Нападоўскі Ігар Анатолевіч
Нарадзіўся ў 1966 г. ў г. Лепель. Вучыўся ў СШ № 1 г. Лепеля. У маі 1984 г. прызваны ў Савецкую Армію. У Афганістане з сакавіка 1985 г. Малодшы сяржант, камандзір аддзялення БМД. Месца службы 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння, г. Асадабад. 21.04.1985 г. рота ў якой служыў Ігар, у Мараварскай цясніне (правінцыя Кунар) трапіла ў засаду. У гэтым баі Ігар загінуў. Пахаваны ў г. Лепель. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Адна з вуліц г. Лепеля носіць яго імя.
Садоўскі Уладзімір Іванавіч
Нарадзіўся ў 1965 г. у в. Цярэшкі. Скончыў Велеўшчынскую васьмігадовую школу, ЛГМТ. Прызваны Савецкую Армію ў лістападзе 1984 г. У Афганістане з лютага 1985 г. Месца службы 181 мсп, г. Кабул. Радавы, снайпер. 21.03.1985 г. падарваўся на міне. Ад атрыманых ран памёр. Пахаваны ў в. Велеўшчына. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
САЛАЎЁЎ Ігар Аляксандравіч
Нарадзіўся ў 1965 г. ў г. Лепель. Скончыў СШ № 2 г. Лепеля. Працаваў рабочым на экскаватарарамонтным заводзе. Прызваны ў Савецкую Армію 29.03.1983 г. У Афганістане з ліпеня 1983 г. Месца службы – разведрота 149 мсп. Радавы, разведчык. У баі ля населенага пункта Талукан правінцыі Тахар 28.09.1983 г. атрымаў цяжкае раненне, ад якога памёр. Пахаваны ў г. Лепелі. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Адна з вуліц г. Лепеля носіць яго імя.
СПIРЫДОВIЧ Сяргей Антонавіч
Нарадзіўся ў 1967 г. ў саўгасе “Мічурынскі” Ціміразеўскага раёна Паўночна-Казахстанскай вобласці. У 1984 г. скончыў СШ № 1 г. Лепеля. Прызваны ў Савецкую Армію 24.4.1985 г.. У Афганістане з верасня 1985 г. Радавы, вадзіцель-гранатамётчык. Месца службы 317-ы пдп 103-йпдд, г. Кабул. Загінуў 03.08.1986 г. падчас суправаджэння калоны машын па маршруце Кабул – мяжа СССР. Пахаваны ў Лепелі. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Адна з вуліц г. Лепеля носіць яго імя.
Валерый Тухта

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика