27 апреля
...
прогноз на 5 дней
15 oC переменная облачность
доллар евро рубль РФ

Последние отзывы

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

У Лепелі адзначылі 420-гадовы юбілей парафіі Святога Казіміра

04.03.2024, 15:00
343
0
Вернікі каталіцкай канфесіі на Лепельшчыне адзначылі 420-годдзе стварэння парафіі касцёла Святога Казіміра.

Адразу ўнясём яснасць: дзень памяці святога Казіміра -- 4 сакавіка, аднак для зручнасці ўрачыстасць была перанесена на нядзелю – трэцяга. Гэта своеасаблівы дзень, калі кожная парафія дзякуе Богу за сваю святыню.
Тытул касцёла выбіраецца ў момант яго заснавання, і яго можна параўнаць з тым, калі дзіця атрымлівае імя падчас хросту. Тытул нельга змяняць, выключэннем з'яўляецца толькі выпадак, калі Апастольская сталіца з-за сур’ёзных прычынаў дасць згоду на гэта.
Нібы велічны карабель, касцёл Святога Казіміра ўзвышаецца над возерам Лепельскае, у самым маляўнічым месцы нашага горада. Гэты храм, па словах турыстаў, -- сапраўды цуд, у гісторыі якога былі вельмі цяжкія часы, аднак традыцыі і каштоўнасці не страціліся, захаваліся да нашых часоў і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Задоўга да свята парафіяне разам з ксяндзом-пробашчам Уладзімірам Заянчкоўскім пачалі рыхтавацца да ўрачыстасці: упрыгожвалі святыню, прыбіралі, рыхтавалі падарункі, запрашалі гасцей...
Падчас святочнай імшы…
На службу прыйшло шмат вернікаў, а таксама ў ёй прынялі ўдзел святары, якія ў розныя часы працавалі ў Лепелі і займаліся аднаўленнем святыні.
Не засталося ў баку і кіраўніцтва раёна. Віншавальныя словы парафіянам выказаў старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч. Ён павіншаваў усіх прысутных з юбілейнай датай і адзначыў, што парафіянам пашанцавала на святароў, якія працавалі ў гэтым храме.
-- Дзякуй вам за тое, што нястомна працуеце над адраджэннем духоўных хрысціянскіх каштоўнасцяў. Вялізная праца некалькіх пакаленняў святароў і вернікаў укладзена ў тое, каб касцёл пасля заняпаду стаў сапраўднай жамчужынай Лепельскага краю.
Я жадаю каталіцкай парафіі Святога Казіміра доўгіх гадоў жыцця, святарам і парафіянам -- здароўя, шчасця і ласкі, а ўсім жыхарам і гасцям Лепеля атрымліваць асалоду ад прыгажосці і велічы гэтага велічнага храма, пазнаваць яго гісторыю і культуру, берагчы яго і любіць, -- адзначыў Міхаіл Леанідавіч.
Раздзяліць радасць з парафіяльнай супольнасцю прыбыў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які і ўзначаліў святую імшу. Падчас службы біскуп Алег заахвоціў прысутных задумацца над тым, што вера і касцёл для нашых продкаў былі вельмі важнай справай. Мы павінны разумець, што вера — гэта фундамент жыцця чалавека, без якога няма будучыні. Самае галоўнае, што захавалася хрысціянская вера, якая жыве ў нашых сэрцах, бо самы галоўны храм знаходзіцца ў душы чалавека.
З усмешкай на тварах і вялікай радасцю ў вачах вернікі сустракалі ксяндза Андрэя Аніскевіча і ксяндза Яна, якія таксама зрабілі важкі ўклад у развіццё храма падчас свайго служэння на Лепельшчыне.
Пробашч парафіі ксёндз Уладзімір выказаў падзяку ўсім прысутным за ўдзел у парафіяльнай урачыстасці і павіншаваў усіх са святам. Святар з удзячнасцю ўзгадаў усіх, хто служыў у касцёле і прычыніўся да парафіяльнага жыцця. Таксама ксёндз Уладзімір адзначыў, што мы павінны прасіць Пана Бога, каб даў нам сілы быць годнымі нашчадкамі і працягваць пісаць гісторыю гэтага месца.
Асвячэнне алтара рэліквій і карціны
Адным з самых прыгожых і сімвалічных момантаў урачыстасці стала асвячэнне біскупам Алегам алтара з рэліквіямі святых і копіі карціны “Тайная вячэра”, якія былі ўсталяваны напярэдадні.
На прыгожым алтары пачэснае месца занялі рэліквіі Святога Крыжа, благаслаўлёнага ксяндза Юрыя Папялушкі, хабіту, святой Фаўстыны, благаслаўлёнага Міхала Сапоцька, св. Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага, святога Казіміра, святога Кастулі, благаслаўлёнага Стефана Вінцэнты Фрэліхоўскага.
Кожная з рэліквій важная, аднак хочацца сярод іх выдзеліць маленечкую парэштку Святога Крыжа, на якім быў распяты Езус. Для парафіянаў вялікая гордасць мець яе, бо будзе заахвочваць яшчэ мацней фарміраваць сваё жыццё “згодна з любоўю нашага Збаўцы Езуса Хрыста”.
Благаслаўлёны Юрый Папялушка дае прыклад трываласці ў веры, любові да Касцёла і клопату пра блізкіх. Святы заўсёды казаў, што трэба маліцца, калі іншыя праклінаюць, дапамагаць, калі іншыя не хочуць гэтага рабіць, прабачаць, калі іншыя не здольныя, цешыцца жыццём, калі іншыя яго ігнаруюць.
Напярэдадні свята ў касцёле з’явілася копія карціны памерам 3,20х1,60 італьянскага мастака Леанарда да Вінчы “Тайная вячэра”, створаная лепельскім мастаком-прафесіяналам Аляксандрам Саўчанкам. На ёй адлюстравана сцэна з апошніх дзён зямнога жыцця Езуса Хрыста, якая апісана ў Евангеллі ад Яна.
Аляксандр Аляксандравіч працаваў над творам на працягу паўгода. Праца вельмі карпатлівая, але вынік таго варты. Ісус Хрыстос і яго 12 апосталаў напісаны з такой дакладнасцю, што проста дзіву даешся!
Пра мастака ведаюць далёка за межамі нашай краіны. Акрамя гэтага, ён удзельнік шматлікіх міжнародных і рэгіянальных выстаў, адзін з арганізатараў раённай выставы «Фарбы Лепельшчыны», удзельнік пленэра імя І.Ф. Хруцкага ў Лепельскім раёне, «Лепельскія краязнаўцы» і іншых.
Прыгожую рамку да карціны, а таксама алтар да рэліквій вырабіў лепяльчанін-бізнесмэн Андрэй Докіш.
Напярэдадні юбілейнай даты ў касцёле з'явіўся і міні-музей са старых святых прадметаў. Усе экспанаты - старадаўнія малітоўнікі, абразы, адзенне святароў розных перыядаў і многае іншае, што калісьці служыла людзям. Цяпер гэтыя рэчы занялі ганаровае месца ў храме. Музей пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі. Такім чынам, дзякуючы парафіянам у храме з'явіліся ўнікальныя прадметы, і гэта вялікая духоўная каштоўнасць для Лепельшчыны. Прыгожыя, дыхтоўныя шафы для каштоўных святых рэчаў таксама вырабіў Андрэй Докіш.
***
Заснаваная чатыры з лішнім стагоддзі таму парафія ў Лепелі, нягледзячы на розныя перыпетыі гісторыі, закрыццё касцёла, пажары, не знікла, а наадварот змяняецца, адраджаецца.
Сёння ў касцёле збіраюцца вернікі, каб праславіць Бога, ушанаваць Маці Божую, прасіць заступніцтва Святога Казіміра. Таксама храм наведвае шмат турыстаў, каб пазнаць гісторыю і збегчы ад мітусні. Не важна, якой чалавек веры – у касцёле Святога Казіміра рады вітаць кожнага.
Нагадаем, што любы жыхар горада і госці Лепельшчыны могуць наведаць святыню, тым самым дакрануцца не толькі да гісторыі, але і крыніцы ласкі.
Наталля Храпавіцкая.

 

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика