08 мая
...
доллар евро рубль РФ

Последние отзывы

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

Абеліскі Слабадскога краю

06.06.2023, 09:22
323
0
Нядаўна ў свет пад такой назвай выйшла кніга вядомага ў нашым раёне краязнаўца і гісторыка Валерыя Тухты, якая прысвечана пошукам і знаходкам.

У кнізе падаецца інфармацыя пра помнікі, памятныя месцы, воінскія пахаванні перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гадоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Слабадскога сельсавета Лепельскага раёна. Таксама аповяд ідзе пра пошукавую работу, якую аўтар разам з вучнямі вядзе больш за два дзясяткі гадоў, аднаўляючы невядомыя старонкі ваеннай гісторыі Лепельшчыны, вяртаючы з небыцця імёны невядомых і забытых герояў мінулай вайны.

Упэўнена, што выданне будзе карыснай крыніцай інфармацыі ў справе далейшых пошукаў і ўвекавечвання падзей вайны для настаўнікаў і вучняў, краязнаўцаў і пошукаўцаў, для ўсіх неабыякавых да  мінулага свайго краю.

Папрасілі аўтара расказаць падрабязней пра новую кнігу.

-- Валерый Уладзіміравіч, якую мэту вы ставілі перад сабой з выданнем кнігі?

-- На працягу больш за 2 дзесяцігоддзі разам са школьнікамі  даследуем падзеі Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гадоў. Вядзём у гэтым накірунку пошукавую работу на тэрыторыі Лепельскага раёна. Падчас паходаў і экспедыцый адшукваем  звесткі пра ўдзельнікаў тых далёкіх падзей: занатоўваем успаміны родных і блізкіх, вывучаем сямейныя архівы, збіраем факты з пісьмовых і архіўных крыніц, вяртаем з небыцця імёны забытых герояў.

На працягу ўсёй краязнаўчай дзейнасці застаецца актуальным пытанне, не толькі як увекавечыць памяць пра ахвяр вайны, але і як захаваць, а потым перадаць нашчадкам эстафету па зберажэнні таго, што ўжо было зроблена папярэднікамі ў справе даследавання старонак Вялікай Айчыннай вайны.

Вайна пакінула значны трагічны след на тэрыторыі Слабадскога сельсавета Лепельскага раёна. У адзіночных і брацкіх магілах  знайшлі вечны спакой партызаны, чырвонаармейцы і мірныя жыхары.  На ўшанаванне памяці аб ахвярах вайны ўсталяваны дзясяткі абеліскаў. Дзякуючы праведзенай працы на тэрыторыі Слабадскога сельсавета на пяць пахаванняў, у якіх да апошняга часу спачывалі безыменныя героі вайны, стала меней.

Так, у вёсцы Новыя Валосавічы Валосавіцкага  сельсавета слабадскія следапыты адшукалі брацкую магілу партызан брыгады “Чэкіст”, а з дапамогай архіўных крыніц аднавілі іх прозвішчы. На цяперашні час вядомы прозвішчы 20 партызанаў, пахаваных на тэрыторыі Слабадскога сельсавета і 14 -- у  вёсцы Новыя Валосавічы.

У сямі населеных пунктах Слабадскога сельсавета знаходзіцца 17 пахаванняў. З іх індывідуальных пахаванняў воінаў і партызанаў  –- 6, брацкіх пахаванняў воінаў і партызанаў – 7, пахаванняў ахвяр вайны – 4.  Усяго на фронце, падчас партызанскай барацьбы, ад рук карнікаў загінула 518 жыхароў Слабадскога сельсавета. Іх прозвішчы выбіты на гранітных плітах помнікаў, якія ўсталяваны ў вёсцы Велеўшчына і аграгарадку Слабада. За тры гады фашысцкай акупацыі ахвярамі генацыду стала 86 мірных жыхароў, 63 чалавекі былі вывезены на рабскія працы ў Германію. Але дзясяткі, а можа  і сотні імёнаў нашых землякоў, ахвяр мінулай вайны, застаюцца невядомымі да цяперашняга часу.

Усё далей па часе адыходзяць тыя трагічныя падзеі нашай гісторыі, але мы павінны памятаць пра іх і перадаваць гэтую святую памяць наступным пакаленням.

-- Распавядзіце адну са шматлікіх гісторый вашага пошуку.

-- Вось, напрыклад, Фёдар Сакалоў, ураджэнец Цвярской вобласці, 1916 года нараджэння, кулямётчык. Загінуў герой у верасні 1941 года. Астанкі яго былі знойдзе падчас пошукавых работ 52 асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёну ў маі 2003 года ля вёскі Сталюгі Слабадскога сельсавета Лепельскага раёна ў брацкай магіле. Фёдар Мікітавіч быў пахаваны ў брацкай магіле разам з 11 палоннымі чырвонаармейцамі ў лясным масіве каля вёскі Сталюгі ўзбоч бальшака Лепель -- Барысаў. Астанкі яго былі ідэнтыфікаваныя дзякуючы звесткам, што захаваліся ў медальёне. У 2005 годзе на магіле ўсталяваны помнік з чорнага граніту.

Аднойчы мы вярталіся з чарговай вандроўкі па навакольных вёсках. Стомленыя здарожаныя спыніліся ў невялікай вёсачцы Сталюгі. Раскінулася яна ўздоўж дарогі з Лепеля на Барысаў. Мы ўжо ведалі, што па гэтай дарозе напрыканцы жніўня ці ў пачатку верасня 1941-га немцы гналі калону нашых ваеннапалонных, што трапілі ў акружэнне пад Віцебскам. Хто знямогся і пачаў адставаць -- прыстрэльвалі. І хто ведае, колькі іх, няшчасных, палегла ў той жудасны час на гэтым крывавым бальшаку. У Сталюгах мы адшукалі сведку тых падзей -- Івана Мільчаніна, які распавёў нам, як усё адбывалася.

-- З чаго складаецца структура кнігі?

-- У ёй маецца картасхема Слабадскога сельсвавета, на якой пазначаны поснікі ВАВ. Таксама ў алфавітным парадку размешчыны населеныя пункты, дзе маюцца помнікі і памятныя знакі. Акрамя звестак пра помнікі падаецца апісанне, як адбываўся пошук, знаходзілі імёны невядомых герояў вайны.

-- Хто дапамагаў вам у выданні кнігі?

-- Хочацца выказаць падзяку рэцэнзенту -- настаўніку гісторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Віцебскае кадэцкае вучылішча», кандыдату гістарычных навук, дацэнту Мікалаю Півавару, а таксама асаблівыя словы падзякі ў падрыхтоўцы выдання Вользе Бабаед, Вользе Дуброўскай, Валерыю Садоўскаму, Дзмітрыю Сарока, Сяргею Падалінскаму, кіраўніцтву УП «Пражэктар-агра» і адміністрацыі ДУА «Слабадская сярэдняя школа імя М.М. Пшонкі Лепельскага раёна».

-- Багата ў кнізе і здымкаў…

-- У кнізе выкарыстаны фотаздымкі ўласна мае, з архіва Велеўшчынскай і Слабадской школы, Слабадскога сельсавета і з кнігі «Памяць: Лепельскі раён».

***

Выданне надрукавана невялікім накладам, з-за гэтага яно выглядае яшчэ больш эксаклюзіўным. Трапіць кніга на паліцы Лепельскага краязнаўчага музея, бібліятэк раёна, і асабліва Слабадскога сельсавета, тым самым стане даступнай шырокаму колу чытачоў, прыдасца ў працы настаўнікам, краязнаўцам, гісторыкам і ўсім неабыякавым да гісторыі роднага краю людзям. Таксама выданне перададзена ў ваенны камісарыят Лепельскага і Ушацкага раёнаў, аддзел ідэалагічнай работу, культуры і па справах моладзі райвыканкама і іншыя ўстановы.

Мы у сваю чаргу жадаем Валерыю Уладзіміравічу поспехаў у яго далейшай творчай дзейнасці на карысць Лепельшчыны. Дзякуючы  такім апантаным сваёй справай захоўваецца гісторыя роднага краю і будзе перадавацца нашым нашчадкам праз пакаленні.

Наталля Храпавіцкая.

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика