LATEST
  • Благотворительная акция БРСМ «В школу с Добрым Сердцем»…
  • Спасатели ликвидировали пожар в Витебском государственном технологическом университете
  • Православные верующие празднуют Успение Пресвятой Богородицы
  • В Лепельском райисполкоме приём граждан провел председатель Витебского…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край

Атруціцца дарамі лесу прасцей, чым здаецца

lepadmin - Общество - 11.09.2023
Тыдзень таму два такія выпадкі зарэгістраваны ў Рэчыцы – пацярпела сем чалавек, у тым ліку двое непаўналетніх. Усе яны ўжывалі нібыта сыраежкі і радоўкі – не распазналі іх “двайніка”: бледную паганку.
lepadmin
178 просм. 0 Комментариев

Тыдзень таму два такія выпадкі зарэгістраваны ў Рэчыцы – пацярпела сем чалавек, у тым ліку двое непаўналетніх. Усе яны ўжывалі нібыта сыраежкі і радоўкі – не распазналі іх “двайніка”: бледную паганку.

Збірайце толькі вядомыя дары лесу, адмоўцеся ад умоўна ядомых – у нашых шыротах гэта некаторыя віды сыраежак, чарнушкі, ваўнянкі. Ніколі не спрабуйце сырыя грыбы на смак. Перарослыя, старыя, няхай нават не чарвівыя, не варта класці ў вядро, бо ў іх назапашаны ядавітыя рэчывы.

Сабраныя грыбы не рэкамендуецца захоўваць больш за 2-3 гадзіны. Калі ж не атрымліваецца адразу іх апрацаваць, нямытымі раскладзіце ў адзін рад на плоскую паверхню і пастаўце ў халаднаватае месца, якое добра праветрываецца. Можна змясціць у посудзе невялікімі кучкамі і паставіць у хала­дзільнік. Так яны застаюцца бяспечнымі не больш за суткі, затым пачынаецца працэс інтэнсіўнага псавання.

Салёныя грыбы спажывайце не раней чым праз 40-50 дзён пасля засолу. За гэты час яны страчваюць горыч. Важна памятаць, што небяспечна захоўваць такую страву ў алюмініевым і ацынкаваным посудзе.

Памятайце, што грыбы – цяжкі прадукт для страўніка, паколькі бялковы. Не ешце іх многа вечарам. Пры апрацоўцы старайцеся наразаць дробна. Небяспечны гэты прадукт для цяжарных і матуль, якія кормяць грудзямі. Дзецям да 8 гадоў і тым, хто мае захворванні страўнікава-кішачнага тракту (гастрыт, халецыстыт, панкрэатыт, гепатыт), грыбы супрацьпаказаны.

Не забывайцеся, што яны могуць быць крыніцай батулізму. Гэта цяжкае бактэрыяльнае атручванне, пры якім таксіны пранікаюць у органы, паражаюць клеткі мышцаў, нервовай сістэмы, крывяносных сасудаў, галаўнога мозгу. Адзіны спосаб знішчэння спораў – стэрылізацыя кансерваў пры 120 градусах не менш 30-40 хвілін. Старанна прамывайце грыбы, уважліва іх сартуйце, разлічвайце дазіроўку солі (10 працэнтаў) і воцату (2 працэнты). Аптымальная тэмпература для захоўвання кансерваў дамашняга прыгатавання – 8 градусаў.
Прыкметы недамагання з’яўляюцца праз некалькі гадзін пасля ўжывання ўсіх відаў ядавітых ці няправільна апрацаваных грыбоў. Сярод іх – рэзкая слабасць, дыярэя, галаўны боль, галавакружэнне. Калі вы на дачы, у вёсцы, а ўрач далёка, прыміце вялікую колькасць актываванага вугалю, выпіце як мага больш вады, што дазволіць прадухіліць абязводжванне, і тэрмінова выклікайце “хуткую”.

МЕТКИ:
Предыдущая
*Лепельчане отправились в Витебск, чтобы присоединиться к республиканской акции “Символ Единства”
Следующая
Сразу 4 дня подряд осенью 2023 года будут отдыхать белорусы
Рекомендуем
16.11.2023
Всё об электронных обращениях
27.10.2022
25 октября состоялось общешкольное родительское собрание на тему «Формирование здорового образа жизни, культуры безопасности жизнедеятельности учащихся»
08.08.2025
Госнаград удостоены почти 100 представителей различных сфер деятельности 
08.08.2023
Можно ли повлиять на курящих соседей в подъезде?
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Благотворительная акция БРСМ «В школу с Добрым Сердцем» объединяет белорусскую молодежь и жителей Синеокой добрыми делами
  • Спасатели ликвидировали пожар в Витебском государственном технологическом университете
  • Православные верующие празднуют Успение Пресвятой Богородицы
  • В Лепельском райисполкоме приём граждан провел председатель Витебского областного Совета депутатов Дмитрий Демидов
  • В рамках проведения единого дня информирования с коллективом филиала «Лепельский МКК» ОАО «Витебский мясокомбинат»встретились председатель Витебского областного Совета депутатов Дмитрий Демидов
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved