• “Пеллеты и еще раз пеллеты!” Почему Александр Лукашенко…
  • Генпрокуратура: коррупция не превышает 2% в структуре общей…
  • Отделение “Святліца” – место, которое стало вторым домом
  • Крестный ход в честь Дня славянской письменности и…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Падзяка нераўнадушным людзям

lepadmin - Общество - 02.12.2022

У далейшым намаганнямі нераўнадушных людзей, у прыватнасці ўраджэнца Юркоўшчыны Сяргея Седзіна і скульптара Аляксандра Гвоздзікава школе быў падораны бюст героя.

lepadmin
64 просм. 0 Комментариев

У далейшым намаганнямі нераўнадушных людзей, у прыватнасці ўраджэнца Юркоўшчыны Сяргея Седзіна і скульптара Аляксандра Гвоздзікава школе быў падораны бюст героя.

У выпусках нашай газеты №76 за 23 верасня і №91 за 15 лістапада ў публікацыях “Школа памятае пра баявы шлях героя” і “Бюст імя героя ў школе” пісалася пра вельмі важныя падзеі ў жыцці Старалядненскай базавай школы-сада. У пачатку навучальнага года ўстанове было прысвоена імя земляка, ураджэнца вёскі Занькі поўнага кавалера ордэна Славы Фёдара Занько. У далейшым намаганнямі нераўнадушных людзей, у прыватнасці ўраджэнца Юркоўшчыны Сяргея Седзіна і скульптара Аляксандра Гвоздзікава школе быў падораны бюст героя. Парыў душы Сяргея Сяргеевіча і Аляксандра Мікалаевіча быў адзначаны раённымі ўладамі.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан уручыў скульптару Аляксандру Гвоздзікаву Ганаровую грамату, а Сяргею Седзіну – Падзяку раённага Савета дэпутатаў. Каменціруючы падзею, Ігар Урбан зазначыў:

— Хачу засяродзіць увагу на некалькіх важных момантах. Па-першае, прысваенне Старалядненскай школе імя поўнага кавалера ордэна Славы Фёдара Занько, іх земляка, будзе аказваць важны выхаваўчы эфект. Праца ў гэтым накірунку ўжо вядзецца ўсім педагагічным калектывам школы. Па-другое, бюст героя – гэта сімвал нашай памяці і пашаны яму, яго подзвігам, укладу ў вялікую Перамогу. Калі ж гаварыць пра ўручэнні, то заўважу, што яны адбываліся непасрэдна на працоўных месцах. Аляксандра Мікалаевіча я застаў у яго творчай майстэрні, а Сяргея Сяргеевіча – у адміністрацыі Віцебскага раёна электрасетак, дзе чалавек, ужо будучы на пенсіі, працуе. Для мяне было вялікім гонарам уручыць знакі павагі і пашаны такім актыўным, нераўнадушным людзям, сапраўдным грамадзянам Рэспублікі Беларусь.

Васіль МАТЫРКА.

На здымках: Ігар Урбан уручае Ганаровую грамату Аляксандру Гвоздзікаву ў яго творчай майстэрні, Падзяка раённага Савета дэпутатаў – Сяргею Седзіну(справа).

МЕТКИ:
Предыдущая
Зимний Лепель
Следующая
Светлая памяць
Рекомендуем
07.04.2024
Мезенцев назвал уникальным событием полет в космос представительницы Беларуси
01.07.2024
Внимание! Возможны перебои с водой
12.10.2024
«Дай лесу новае жыццё!» Жители Лепельского района присоединились к республиканской акции
30.03.2023
Что делать в случае обнаружения бесхозных предметов и вещей
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • “Пеллеты и еще раз пеллеты!” Почему Александр Лукашенко требует наладить производство древесного биотоплива
  • Генпрокуратура: коррупция не превышает 2% в структуре общей преступности в стране
  • Отделение “Святліца” – место, которое стало вторым домом
  • Крестный ход в честь Дня славянской письменности и культуры пройдет в Минске 24 мая
  • Праздник от «Юного спасателя»
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved