Актуальное
  • В каких районах Беларуси сегодня могут быть дожди…
  • Ветеран ОГАИ Валерий Лещенок рассказал о службе
  • В Лепельском районе спасатели достали из погреба собаку
  • “Белагро – 2026”
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Светлая памяць

lepadmin - Без рубрики - 03.12.2022
Яго выступленні краналі да глыбіні душы….
lepadmin
247 просм. 0 Комментариев

Яго выступленні краналі да глыбіні душы….

Светлая памяць
Яго выступленні краналі да глыбіні душы…

Імя Ігара Вішнеўскага вядома шматлікім жыхарам нашага раёна. Яго яркія выступленні з першых секунд краналі да глыбіні душы гледача, яго ўнікальныя артыстызм і энергію немагчыма апісаць простымі словамі.
57 гадоў… Здавалася б, яшчэ жыць і жыць, радавацца дасягненням дзяцей, поспехам любімага ўнука, дарыць радасць людзям на канцэртах…
Вельмі цяжка паверыць, што Ігара Анатольевіча ўжо няма побач з намі. Яго смерць стала вялікай стратай не толькі для родных і блізкіх, але і калег, многіх жыхароў раёна.
Нарадзіўся Ігар Анатольевіч у 1965 годзе ў горадзе Фрунзе (Кіргізія) у сям’і рабочых.
Падчас размовы з мужчынам ён заўсёды с цеплынёй казаў пра маляўнічасць прыроды ў гэтай краіне, якая можа зачараваць сваёй прыгажосцю кожнага: зялёныя горныя схілы, шум горных рэк, высакагорныя азёры…
— Ноч у палатцы, дзе да неба можна дакрануцца рукой, лёд на вяршынях гор — такой прыгажосці больш нідзе немагчыма знайсці, — казаў Ігар Анатольевіч.
Пасля заканчэння васьмігодкі хлопец паступіў ў Фрунзенскі машынабудаўнічы тэхнікум. Атрымаўшы прафесію тэхніка-тэхнолага, пачаў працоўны шлях на заводзе токарам на станку з лічбавым праграмным кіраваннем.
Аднак затрымаўся там нядоўга, некалькі месяцаў, бо 10 мая 1984 года быў прызваны ва Узброеныя Сілы Ленінскім РВК горада Фрунзе.
Ля Алма-Аты ёсць горад Капчагай, дзе навабранец і праходзіў службу першыя 10 месяцаў. Потым усю часць адправілі ў правінцыю Гiльменд, што недалёка ад Кандагара Рэспублікі Афганістан.
У Афганістане Ігар Анатольевіч праходзіў службу з 25 сакавіка 1985 года па 5 мая 1986-га. На аўтамабілі «Урал» забяспечваў ваеннаслужачых прадуктамі і ўсім неабходным. Размяшчалася часць у пустыні. Спачатку жылі ў палатках, а потым самастойна ўзводзілі вялікія казармы з распаўсюджанага ў тых мясцінах будаўнічага матэрыялу — саломы і гліны.
Бацькі ведалі, дзе праходзіў службу іх сын, але ў лістах на радзіму Ігар падрабязнасцяў не расказваў.
Даводзілася ў гэты перыяд бачыць смерць, таму на працягу ўсяго жыцця імкнуўся не ўспамінаць вайну.
У паветрана-дэсантныя войскі трапіў ужо напрактыкаваным. З-за сваёй цікаўнасці яшчэ да прызыву ў войска наведваў авіяклуб, дзе 6 разоў скакаў з парашутам. Потым і падчас службы яшчэ 7 разоў паспытаў смаку паветра на вышыні.
У 1986 годзе Ігар Анатольевіч вярнуўся са службы, а ў 1987 годзе ажаніўся. У 1993-м сям’я пераехала ў Беларусь, якая стала хутка родным краем.
З песняй і гітарай мужчына пасябраваў яшчэ ў юнацтве. Ён лічыў, што музыка дапамагае зрабіць атмасферу ў любой кампаніі цёплай і прыязнай, а таксама перажыць любыя няўзгоды.
Больш за 10 гадоў Ігар адпрацаваў у раённым Доме культуры, дастаўляў артыстаў на розныя мерапрыемствы, глядзеў іх выступленні, падтрымліваў, аднак толькі пасля 5 гадоў працы з творчымі людзьмі выйшаў на сцэну ў якасці выканаўцы. Гэта адбылося 2 жніўня — на Дзень дэсантных войскаў і сіл спецыяльных аперацый.
Як адзначаюць калегі, пазітыў і энергія Ігара Анатольевіча зараджалі ўвесь зал і тых, хто знаходзіўся за кулісамі. Ён быў неверагодным чалавекам, простым, лёгкім у зносінах, цікавым субяседнікам, сапраўдным таварышам і сябрам.
У вольны ад працы час мужчына любіў пахадзіць па лесе, падыхаць свежым паветрам, назапасіць для сям’і грыбоў і ягад. Там ён чэрпаў натхненне і энергію.
Больш ніколі Ігар Анатольевіч не выйдзе на сцэну разам са сваімі калегамі, не ўзніме нам настрой сваёй шчырай усмешкай, душэўнай альбо вясёлай песняй.
Ігар Вішнеўскі пайшоў з жыцця, але пакінуў нам пра сябе цёплую памяць. Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Ігара Анатольевіч.
Наталля Храпавіцкая.

МЕТКИ:
Предыдущая
Падзяка нераўнадушным людзям
Следующая
Скоро Новый год!
Рекомендуем
15.01.2025
Председатель Витебской областной нотариальной палаты проведет прямую телефонную линию
04.05.2023
Мир который нужен нам
30.03.2023
«Прямая телефонная линия» филиала «Лепельводоканал» УП «Витебскоблводоканал»
23.12.2024
Сегодня исполняется 106 лет со дня основания Белорусского телеграфного агентства
Комментарии отключены.

Последние новости

  • В каких районах Беларуси сегодня могут быть дожди и грозы, рассказали синоптики
  • Ветеран ОГАИ Валерий Лещенок рассказал о службе
  • В Лепельском районе спасатели достали из погреба собаку
  • “Белагро – 2026”
  • Магия Вальда: витебский бык-производитель красной датской породы покоряет «Белагро-2026»
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.