LATEST
  • Стали известны победители областного соревнования за достижение лучших…
  • Лепельчанин Николай Болотник считает, что успех приходит, когда…
  • Какие угощения готовят героям и гостям праздника предприятия…
  • До областного праздника “Дожинки” остаются считанные дни. Чашники…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край

Апошнія ўборачныя дні

lepadmin - Сельское хозяйство - 29.11.2022
Нядаўна ў выпуску “Навін” агучылі такі факт: у Беларусі ўраджай убраны на 99,98 працэнта плошчаў.
lepadmin
164 просм. 0 Комментариев

Нядаўна ў выпуску “Навін” агучылі такі факт: у Беларусі ўраджай убраны на 99,98 працэнта плошчаў.

выспяванню і высыханню зярнят у пачатках. Яшчэ лепей працэс пайшоў пасля першых замаразкаў, калі нізкія тэмпературы выціснулі лішкі вільгаці. Сёлета сітуацыя адваротная. Пасля сухмені, якая трымалася ад канца ліпеня да пачатку верасня, што дазволіла паспяхова правесці ўборку зерневых, пайшлі дажджы. Сцяблы кукурузы, лісце і пачаткі набраклі вадой. Камбайнеры чакалі першых замаразкаў, якія б падмарозілі верхні слой глебы, падсушылі расліны, але здарылася іншае — разам з марозам пайшоў снег.

Сырая маса з вельмі вялікімі цяжкасцямі праходзіць праз абмалотныя механізмы камбайна. Паказальны наступны факт. Падчас уборкі зерневых камбайнеры, як правіла, чысцяць камбайн і яго абмалотныя механізмы толькі аднойчы — раніцай. Звычайна гэтага хапае, каб потым на працягу дня спакойна працаваць. Цяпер жа камбайнеры вымушаны чысціць камбайны пасля кожнай выгрузкі бункера. Напрыклад, Павел Ханяк пасля таго, як быў убраны выгрузны шнэк, зазірнуў унутр машыны і сціснутым паветрам стаў прачышчаць рэшаты і грохаты, залепленыя рэшткамі сырога кукурузнага лісця. Камбайнер быў вымушаны патраціць на гэтую аперацыю каля дзесяці хвілін.

— Па колькі бункераў за дзень удаецца намалаціць такім чынам? — пытаюся ў камбайнера.

— У сярэднім па шэсць-восем. Хаця здаралася, што намалочвалі і па дзесяць — усё залежыць ад многіх фактараў, у першую чаргу ад таго, як будзе праходзіць кукурузная маса.

— Якая сярэдняя ўраджайнасць? — зноў звяртаюся з пытаннем да Аляксея Раманенкі.

— У сярэднім каля васьмі тон з гектара. Аднак гэта бункерная вага, зерне з поля прыбывае з вільготнасцю ад 35 да 45 працэнтаў, і нават больш. Для працяглага захоўвання яго трэба высушыць як мінімум да 14 працэнтаў, а для лепшага выніку — яшчэ больш. Пасля высушвання атрымліваецца, што кожны гектар дае каля шасці тон у свірнавой вазе.

Развітаўшыся з працаўнікамі поля, рушыў у кантору філіяла, дзе маім суразмоўцам стаў дырэктар Вячаслаў Чувілін.

— Вячаслаў Міхайлавіч, наколькі выгаднае вырошчванне кукурузы на зерне ў нашых прыродна-кліматычных умовах?

— Пра фінансавую эфектыўнасць сказаць не магу, бо не маю звестак пра ўсе гаспадаркі холдынга “Славянскі Велес”. Аднак думаю, што выгадна. Хаця б таму, што на наступны год палеткі, запланаваныя пад сяўбу кукурузы, не зменшаны. Тут важнымі бачацца іншыя абставіны. На сённяшні дзень зерня кукурузы ў свабодным продажы ў Беларусі амаль няма. Калі і з’яўляюцца некаторыя прапановы, то яны рэдкія і мізэрныя, а холдынгу патрэбны тысячы тон. Раней кукуруза ў асноўным набывалася ва Украіне і паўднёвых рэгіёнах Расіі. Сёння гэтыя магчымасці па шэрагу прычын, якія ад нас не залежаць, закрыты. Таму рацыянальным з’яўляецца рашэнне па максімуме вырошчваць сыравіну для вытворчасці камбікармоў на месцы.

Нягледзячы на цяжкасці, працаўнікі філіяла “Баброва-Агра” дзень за днём убіраюць дзясяткі гектараў кукурузы, намалочваюць да сотні тон. Аднак за месяцы напружанага жніва ў людзей з’явілася стомленасць. Камбайнеры з нецярпеннем чакаюць дня, калі будзе зжаты і абмалочаны апошні палетак, каб, нарэшце, з поўным правам адпачыць і перавесці дыханне.

Тэкст і фота: Васіль МАТЫРКА

На здымках: камбайн на кукурузным полі; выгружаецца чарговы бункер; Павел Ханяк аглядае механізмы кукурузнай жняяркі.

МЕТКИ:
Предыдущая
Замедление инфляции до 7-8%. Лукашенко утвердил Основные направления денежно-кредитной политики на 2023 год
Следующая
Стала блізкай праца на зямлі
Рекомендуем
29.09.2025
Овощи-великаны, свежая клубника, необычные заготовки: в Лепеле прошли “Ветеранские дожинки”
02.10.2025
Стали известны победители областного соревнования за достижение лучших результатов в отрасли растениеводства в 2025 году
31.07.2024
Жатва-2024 продолжает называть имена передовиков на Лепельщине
05.11.2024
Александр Лукашенко поздравил коллектив Витебской ордена “Знак Почета” государственной академии ветеринарной медицины с 100-летием основания этого учреждения образования
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Стали известны победители областного соревнования за достижение лучших результатов в отрасли растениеводства в 2025 году
  • Лепельчанин Николай Болотник считает, что успех приходит, когда труд в радость
  • Какие угощения готовят героям и гостям праздника предприятия перерабатывающей промышленности Витебщины?
  • До областного праздника “Дожинки” остаются считанные дни. Чашники заметно переобразились
  • Программа областного фестиваля-ярмарки тружеников села “Дожинки-2025”
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved