12 мая
...
прогноз на 5 дней
13 oC пасмурно
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Май 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
29301 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13141516171819
20212223242526
272829303112

Последние отзывы

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

Напружаны рытм жніва

06.09.2022, 12:16
148
0

Уборка на палетках філіяла “Баброва-Агра” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”
адбываецца ў напружаным рытме.

Уборка на палетках філіяла “Баброва-Агра” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” адбываецца ў напружаным рытме. Прычым гэта напружанне адбываецца не па прычыне недахопу паліва, зношанасці або частых паломак тэхнікі. Не, гаспадарка мае трывалы фінансавы падмурак, што дазваляе мець запас запчастак і камплектуючых да тэхнікі, своечасова праводзіць рамонты і тэхнічнае абслугоўванне, не кажучы ўжо пра запраўку бакаў. Напружанне ствараецца ад назапашанай стомленасці -- людзі працуюць без выхадных ад рання да змяркання амаль 2 месяцы, з самага пачатку жніва.

-- Калі ў самым пачатку ў хлопцаў былі выдатны настрой, азарт працаваць і заробіць, то ў цяперашні час адчуваецца стомленасць, -- са скрухай прызнаецца дырэктар філіяла “Баброва-Агра” Вячаслаў Чувілін. – Разам з тым усе разумеюць, што наступілі пагодлівыя дні, якія варта выкарыстоўваць, каб паспець убраць вырашчаны ўраджай. Таму механізатары кожны дзень шчыруюць за штурваламі сваіх камбайнаў.

А ўраджай на палетках філіяла выдаўся проста выдатны. У дзень напісання матэрыялу ў зводцы райсельгасхарчу паведамлялася, што сярэдняя ўраджайнасць зерневых у “Баброва-Агра” дасягала 49 цэнтнераў з гектара. Пры гэтым на палях заставалася яшчэ каля 200 гектараў.

Перадавы ўдарны механізаваны атрад у складзе 4 камбайнаў і 2 на той момант аўтамашын у дзень прыезду карэспандэнта з самага ранку знаходзіўся каля вёскі Кабак, рыхтаваўся да ўборкі жыта. З ночы на полі выпадае багатая раса, зерне набірае вільгаць. Калі яго адразу зжаць, то ў бункер пасыпецца вільготная збажына, якую ў далейшым трэба будзе доўга сушыць, затрачваючы лішняе паліва. А калі пачакаць паўгадзіны, то яно абсушыцца сонцам, правеецца ветрыкам і такім чынам атрымае натуральную кандыцыю па вільготнасці, прыгодную да доўгага захоўвання. Гэта відавочная эканомія.

Разам з карэспандэнтам для таго, каб павіншаваць камбайнераў -- бацьку і сына, Дзмітрыя і Івана Матыркаў з дасягненнем важнага працоўнага поспеху -- намалоту 2,5 тысячы тон, на поле прыехаў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Марціновіч,

-- Паводле палажэння прафсаюза аграпрамысловага комплексу, для прэміравання мы суміруем увесь намалот, зроблены экіпажам. Тут улічваюцца і зерневыя, і рапс, -- адзначыў Сяргей Марціновіч. -- Нам не важна, якую менавіта збажыну ці насенне намалочваюць людзі, важны іх непасрэдны працоўны ўдзел. А ваш працоўны ўклад -- неацэнны! Так, праца ваша цяжкая, але вельмі патрэбная. Яна лагічна завяршае тое, што ажыццяўлялася на працягу ўсяго папярэдняга года. Мне вельмі прыемна таксама бачыць, якіх поспехаў дасягае філіял “Баброва-Агра”. Навакольныя землі -- адны з самых урадлівых у раёне, іх патэнцыял вялікі. Аднак жа і адны з самых цяжкіх. Каб атрымаць тут высокі ўраджай, трэба шмат папрацаваць, дакладна вытрымаць тэхналогію. Бачу, што вам гэта пад сілу. Жадаю вам, вашым родным і блізкім здароўя, а таксама каб мы зноў і зноў сустракаліся з нагоды вашых новых працоўных перамог!

Тэкст і фота: Васіль МАТЫРКА.

На здымку: мехадрад “Баброва-Агра”: камбайнеры Анатоль Петухоўскі, Аляксандр Зябко, Дзмітрый Матырка, Дзмітрый Казачонак, вадзіцель Юрый Балышкін (другі справа) і старшыня райкама прафсаюза АПК Сяргей Марціновіч (трэці справа).

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика