19 мая
...
прогноз на 5 дней
11 oC переменная облачность
доллар евро рубль РФ

Последние отзывы

Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома

Евгения 16.05.2024 07:23
Что вы нас покинули вы точкой хороший человек все рабочими вспоминают хорошем словам все плачут что вы ......

Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома

Евгения 16.05.2024 07:18
Вы очень были руководителем хорошем а теперь бордак с бордока...

Внимание, конкурс! "Великая Отечественная война в истории моей семьи"

Жанна 15.05.2024 14:11
Здравствуйте, есть ли результаты конкурса сочинений и где их посмотреть. Спасибо...

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Фоталавушкі працуюць!

29.08.2022, 08:43
734
0

Ужо шмат разоў на старонках газеты мы расказвалі пра акцыі “Чысты лес”, пра тое, як лепяльчане збіраюць паперкі і пластык у лясным масіве, што нельга засмечваць прыроду, а тым больш -- вырубаць без дазволу расліннасць у лесе…

 

Фоталавушкі працуюць!

Закон адзін для ўсіх

Ужо шмат разоў на старонках газеты мы расказвалі пра акцыі “Чысты лес”, пра тое, як лепяльчане збіраюць паперкі і пластык у лясным масіве, што нельга засмечваць прыроду, а тым больш -- вырубаць без дазволу расліннасць у лесе…

На вялікі жаль, на некаторых грамадзян не ўплывае прафілактычная размова. У апошнія гады на некаторых месцах адпачынку на ўлонні прыроды з’явіліся таблічкі "Вядзецца відэаназіранне". Аднак і гэта некаторых не пужае!

Камеры ўстаноўлены для таго, каб змагацца з супрацьпраўнымі дзеяннямі і «неахайнасцю», якая, да таго ж, з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем.

Колькасць камер з кожным годам павялічваецца. Звычайна яны ўстанаўліваюцца ў самыя праблемныя месцы, дзе людзі часта спрабуюць нашкодзіць: самавольна высякаюць лес, выкідваюць смецце і будаўнічыя матэрыялы. Спецыялісты дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Лепельскі лясгас” і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вельмі заклапочаны гэтай праблемай.

Камеры працуюць у рэжыме рэальнага часу, а гэта значыць, што яны ўвесь час знаходзяцца на сувязі з тым, хто іх усталяваў. У любы момант можна паглядзець, што адбываецца ў цяперашні час, што было гадзіну, дзень ці тыдзень таму, які транспарт праехаў па лясной дарозе.

-- Выявіць парушэнні ў лясным масіве часта бывае вельмі складана. Не заўсёды атрымліваецца затрымаць парушальніка. Аптымальнае выйсце — выкарыстоўваць з такой мэтай лясныя аўтаномныя камеры. Зафіксаваныя на ствале дрэва, яны пры дапамозе спецыяльнага датчыка спрацоўваюць на аб'екты, якія рухаюцца. Вобласць рэагавання датчыка руху дастаткова шырокая для таго, каб не выпусціць ні адну дэталь, прычым з прадастаўленнем такіх даных, як час і месца здымкі, -- кажа Цімафей Пшонка, інжынер па ахове і абароне лесу Лепельскага лясгаса.

Працаваць практычна ў любых умовах надвор'я гэтаму прыбору дазваляе цалкам герметычны корпус. Ён абараняе камеру ад пылу і дажджу, снегу і ветру. Праблемай не стануць нават мароз у -25 градусаў і летняя спёка! Для зручнасці выкарыстання ў камплекце ёсць спецыяльны заціскны рэмень для мацавання корпуса фотапасткі да дрэваў. Лясная камера можа здымаць у поўнай цемры да 20 метраў з дапамогай падсвятлення з інфрачырвоных выпраменьвальнікаў. Праца гэтых устройстваў схавана ад вачэй людзей і жывёл. Для дадатковай жа маскіроўкі корпус прылады мае ахоўную лясную афарбоўку.

Як адзначыў Цімафей Фёдаравіч, устаноўка камер прыносціь плён. у красавіку бягучага года ў Заазерскім лясніцтве выяўлена незаконная рубка сасны сухастойнай дыяметрам пня ў 24 сантыметры. Правапарушэнне выяўлена пры дапамозе відэафіксацыі. У выніку парушальніку прыйшлося заплаціць штраф памерам у 5 базавых велічынь і дадаткова за шкоду расліннаму свету -- кампенсаваць урон грамадзяніну.

Другі выпадак адбыўся ў гэтым жа лясніцтве. Грамадзянін украў 0,3 кубічных метрадраўніны. За гэта ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 10.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. 

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

 

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика