Ежедневно они расчищают сотни метров бордюра
02.11.2022, 08:26
367
0
Дадзенае фота было зроблена на вуліцы Войкава. На ім рабочы па добраўпарадкаванні КУВП “Бароўка” Аляксандр Бружас адкопвае бардзюры ўздоўж тратуару.
Дадзенае фота было зроблена на вуліцы Войкава. На ім рабочы па добраўпарадкаванні КУВП “Бароўка” Аляксандр Бружас адкопвае бардзюры ўздоўж тратуару.
За апошнія гады, праходзячы па вуліцах горада, неаднойчы звяртаў увагу на зарослыя травой бардзюры ўздоўж тратуараў і пешаходных дарожак. У некаторых месцах яны былі настолькі задзірванелыя, што толькі палоска асфальту нагадвала аб дарожцы, якая пралягае на гэтым месцы.
У сярэдзіне верасня са здзіўленнем стаў заўважаць, што на некаторых тратуарах сталі адкрывацца схаваныя раней бардзюры. Як аказалася, высакародная і карысная задача была пастаўлена перад работнікамі КУВП “Бароўка”. Штодня брыгада па добраўпарадкаванні адчышчае дзясяткі, сотні метраў задзірванелых бардзюраў уздоўж пешаходных дарожак і тратуараў на вуліцах і ў дварах Лепеля. Часам разам з дзірванамі даводзіцца адчышчаць кавалкі асфальту і бетону, якія адсыпаюцца.
У пераважнай большасці лепяльчане і госці горада ухваляюць выкананне важнай справы, дзякуюць камунальнікам, і толькі рэдкія людзі адносяцца скептычна. Такім адказваю: “Паспрабуйце рыдлёўкай адчысціць бардзюр хаця б у сваім двары, тады зразумееце, наколькі гэта цяжкая і важная справа.”
З пачатку восені ў цэнтры горада расчышчаны ўжо кіламетры бардзюраў, адкапаныя дзірваны вывезены. Дзякуючы планамернай працы камунальнікаў у Лепелі паступова робіцца прыгажэй і ўтульней.
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ
Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома
Евгения 16.05.2024 07:23Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома
Евгения 16.05.2024 07:18Внимание, конкурс! "Великая Отечественная война в истории моей семьи"
Жанна 15.05.2024 14:11Пожар квартиры в Лепельском районе
Валет Петрович 24.04.2024 11:04Пожар квартиры в Лепельском районе
Валет Петрович 24.04.2024 11:04