Актуальное
  • Как получить разрешение на заготовку древесины на корню,…
  • Барановичские правоохранители задержали за взятки двух должностных лиц…
  • От обустройства тротуара до оформления наследства: лепельчане пришли…
  • Кратковременный снег и порывистый ветер. Какой будет погода…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Партызанскі прарыў

lepadmin - Великой Победе посвящается! - 01.05.2024
lepadmin
272 просм. 0 Комментариев

У красавіку-маі спаўняецца восемдзесят гадоў са дня прарыву варожай блакады Полацка-Лепельскай партызанскай зоны ў раёне вёсак Паперына і Новае Сяло Ушацкага раёна.

Полацка-Лепельская партызанская зона – унікальная з’ява ў партызанскім руху Беларусі. Яе тэрыторыя складала 3 тысячы 200 квадратных кіламетраў. Тут знаходзілася звыш тысячы населеных пунктаў, дзе пражывала да ста тысяч чалавек. Працягласць абароны была 287 кіламетраў, уключаючы 25 кіламетраў па беразе Заходняй Дзвіны. У красавіку 1944 года ў зоне дыслакавалася 16 партызанскіх брыгад, якія налічвалі 17 тысяч байцоў.
Перад летняй кампаніяй 1944 года, у красавіку, немцы вырашылі “зачысціць” свае тылы ад партызанаў, у прыватнасці на Віцебскім кірунку. Супраць партызан была арганізавана карная аперацыя пад кодавай назвай “Свята вясны”.
У акружэнне 6 варожых дывізій трапіла ўся партызанская зона паміж Лепелем і Ушачамі. Праціўнік сканцэнтраваў 60-тысячную групоўку, якой было прыдадзена 137 танкаў, 235 гармат, да 70 самалётаў. Сілы былі няроўныя. Праз тры тыдні кальцо сцягнулася да 8 квадратных кіламетраў у раёне Ушачаў. Тыя партызаны і грамадзянскае насельніцтва, якія апынуліся ў акружэнні, пайшлі на прарыў – на танкі, бронетранспарцёры і кулямёты.
Лепельская партызанская брыгада трымала абарону на ўчастку паміж вёскамі Пышна і Забароўе. Актыўныя баявыя дзеянні немцы павялі на гэтым накірунку 21 красавіка 1944 года, наносячы асноўны ўдар па вёсках Забалацце, Будзяўцы, Падлобныя, Забароўе. 22 красавіка атрады брыгады працягвалі стрымліваць атакі праціўніка на ўсім адрэзку абароны. У гэты дзень, зноходзячыся на перадавой, ад выбуху міны загінуў камандзір брыгады Дзмітрый Караленка.
У наступныя дні блакады з баямі атрады Лепельскай брыгады адыходзілі на новыя рубяжы абароны. Кола акружэння звужалася. 30 красавіка баі ішлі ўжо пад Ушачамі. 230-кіламетровая лінія абароны скарацілася да 20 кіламетраў. Вялікая колькасць бежанцаў запрудзіла дарогі. Безабаронных мірных жыхароў расстрэльвала варожая авіяцыя.
Ад Беларускага штаба партызанскага руху і савета 1-га Прыбалтыйскага фронту паступіў загад рыхтавацца да прарыву блакады. Прарыў партызаны ажыццявілі ў ноч на 5 мая. Партызанскія брыгады атакаваўшы нямецкія гарнізоны ў вёсках Паперына і Новае Сяло прарваліся ў раён Селішчанскага лесу і выйшлі да вёсак Самоўкі і Пушча.
Многія з тых, хто не здолеў вырвацца з акружэння, прынялі пакутлівую смерць ад фашыстаў. Апусцелі неселеныя пункты партызанскай зоны. Карнікі забралі ўсю жывёлу, вывезлі знойдзены хлеб. Усе турмы і лагеры Лепеля былі запоўнены арыштаванымі.
Пры штурме і прарыве варожага акружэння Лепельская брыгада панесла вялікія страты: 101 партызан загінуў, 161 быў паранены, прапалі без вестак 440 чалавек. Галоўны вынік баявых дзеянняў партызан заключаўся ў тым, што яны знясілілі групоўку немцаў, здолелі выйсці са складанага становішча і захаваць сваю баяздольнасць.
У канцы чэрвеня-пачатку ліпеня 1974 года, у дні святкавання 30-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на паўночны захад ад Ушач каля вёскі Новае Сяло на месцы смяротнай сутычкі партызан з ворагам пры прарыве акружэння ў азнаменаванне подзвігу партызан Полацка-Лепельскай зоны быў урачыста адкрыты мемарыяльны комплекс “Прарыў”.
Кампазіцыя мемарыяльнага комплексу сімвалічна прайгравае гераічны прарыў партызанамі фашысцкай блакады.
На мемарыяльным полі ляжаць бронзавыя пліты, на якіх увекавечаны ўстаноўленыя імёны 1450 партызан, якія загінулі падчас блакады і непасрэдна пры прарыве фашысцкага акружэння.
Над плітамі з імёнамі загінуўшых узвышаецца велічны манумент партызана з аўтаматам у руках, які прабіўся скрозь варожую “сцяну” акружэння – сімвал стойкасці, мужнасці і гераізму.

Валерый Тухта

МЕТКИ:
Предыдущая
Минтруда установит требования по охране труда для физлиц, занимающихся предпринимательской деятельностью
Следующая
Лукашенко об изменениях в работе ИП: это не значит, что мы всех загоним в стойло, но должен быть порядок
Рекомендуем
11.03.2024
Республиканская героико-патриотическая акция к 80-летию Великой Победы стартовала в марте 2024 года
03.05.2024
Жительница Слободы Лепельского района поделилась воспоминаниями об отце, который сражался за мир
09.05.2023
Традиционная легкоатлетическая эстафета на призы газеты «Лепельский край»
26.04.2024
В Лепельском районе началась выплата материальной помощи гражданам, пострадавшим от войны
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Как получить разрешение на заготовку древесины на корню, узнали в Лепельском лесхозе
  • Барановичские правоохранители задержали за взятки двух должностных лиц предприятий
  • От обустройства тротуара до оформления наследства: лепельчане пришли на прием граждан, чтобы решить свои проблемы
  • Кратковременный снег и порывистый ветер. Какой будет погода в Беларуси 4 февраля 
  • Завтра в Витебской области состоится единый день приема граждан членами Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.