Актуальное
  • Как получить разрешение на заготовку древесины на корню,…
  • Барановичские правоохранители задержали за взятки двух должностных лиц…
  • От обустройства тротуара до оформления наследства: лепельчане пришли…
  • Кратковременный снег и порывистый ветер. Какой будет погода…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

“Мы знішчым фашысцкую гадзіну…”

lepadmin - Великой Победе посвящается! - 21.04.2024
lepadmin
304 просм. 0 Комментариев

У кнізе “Памяць. Лепельскі раён” у спісе воінаў і партызан, якія загінулі ці прапалі без вестак у Вялікую Айчынную вайну, упамянуты ўраджэнец вёскі Аношкі Сілівей Максімавіч Гарбачоў.

. У выданні прыведзены звесткі, што ён нарадзіўся ў 1901 годзе, служыў радавым 992-га стралковага палка 306-ай стралковай дывізіі Чырвонай Арміі, памёр ад ран у шпіталі чацвёртага красавіка 1945 года ў Латвіі.

У 70-ыя гады дваццатага стагоддзя ў Аношкі прыйшло пісьмо ад вучняў сярэдняй школы населенага пункта Яунпілс, размешчанага зусім непадалёк ад Рыгі. Яно было адрасавана жонцы загінулага героя вайны — Дар’і Іванаўне Гарбачовай. У ім юныя латышскія патрыёты паведамлялі, што старанна даглядаюць за магілай пахаванага воіна і запрашаюць наведаць месца спачыну роднага чалавека ў Дзень Перамогі. Удава разам з дачкой Марыяй адгукнуліся на запрашэнне і накіраваліся ў Латвію, дзе іх гасцінна сустрэлі, пазнаёмілі з гістарычнымі і прыроднымі адметнасцямі ўзбярэжжа Балтыйскага мора. На жаль, два сыны франтавіка –- Мікалай і Міхаіл –- па сямейных абставінах не змаглі тады выбрацца ў дарогу, каб наведаць пахаванне свайго бацькі. Дарэчы, крыху пазней Лепельскі гарвыканкам вельмі ўважліва аднёсся да паляпшэння жыллёвых умоў сям’і загінулага абаронцы Айчыны, выдзеліў ёй дзвюхпакаёвую кватэру з усімі камунальнымі зручнасцямі ў шматпавярховым доме.

Яшчэ адзін канкрэтны успамін пра майго дзеда здарыўся ў самым пачатку 90-ых гадоў, калі з Лепельскага ваенкамата прыйшло ў вёску Аношкі пісьмовае паведамленне аб узнагароджанні Сілівея Гарбачова медалём “За адвагу”. Ужо ў пасляваенны час стала вядома, што Сілівей Максімавіч за праяўленыя мужнасць і гераізм, здзейснены подзвіг у адным з баёў быў прадстаўлены да гэтай баявой узнагароды, але не змог сам яе атрымаць, паколькі загінуў. Родным франтавіка было ўручана пасведчанне да медаля “За адвагу”, асабіста падпісанае (а не з дапамогай факсіміле) Прэзідэнтам Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Міхаілам Гарбачовым.

Мне, як унуку Сілівея Гарбачова, заўсёды прыемна было чуць цёплыя і ўдзячныя выказванні пра свайго дзеда ад мясцовых людзей, паколькі ён пакінуў аб сабе светлую памяць сярод аднавяскоўцаў, жыхароў навакольных населеных пунктаў. Сілівей Максімавіч быў прафесійным цесляром і бондарам. Напрыклад, некаторыя яго драўляныя бочкі, іншыя па-майстэрску зробленыя рэчы і цяпер захоўваюцца ў бацькоўскім доме ў Аношках, уражваюць сваёй трываласцю і арыгінальным дызайнам, зручнасцю ў выкарыстанні.

Мой дзед не быў калгаснікам, а працаваў у даваенны час рабочым на знакамітай Бярэзінскай воднай сістэме, сплаўляў дзелавую драўніну па водных артэрыях нашага роднага краю, выконваў розныя рамонтныя работы. Ён быў пісьменны, адукаваны чалавек, валодаў прыгожым каліграфічным почыркам, па просьбе многіх мясцовых жыхароў пісаў пісьмы іх родным і блізкім людзям. Неяк у дзяцінстве я нават убачыў франтавыя пісьмы Сілівея Максімавіча, адрасаваныя жонцы. Мяне вельмі ўразіў іх глыбокі патрыятызм, перакананасць у перамозе над ворагам. Асабліва ўрэзаліся ў памяць словы, змешчаныя ў адным з франтавых допісаў: “Мы знішчым фашысцкую гадзіну ў яе логаве –- Берліне”.

Сілівей Гарбачоў служыў санітарам на перадавой, са зброяй у руках удзельнічаў у атаках нашых пехацінцаў на варожыя пазіцыі, выцягваў параненых салдат з поля бою, дастаўляў іх у медсанбат. Неяк зусім незадоўга перад сваім вельмі цяжкім, смяротным раненнем ён выпадкова сустрэўся з земляком і родзічам Мінам Гарбачовым. Яны былі рады пабачыць адзін другога, абняліся, наколькі дазвалялі франтавыя ўмовы, крыху пагутарылі. Міна Гарбачоў звярнуў увагу, што шынель Сілівея Максімавіча ў многіх месцах ссечана кулямі. Ён спытаў, чаму мой дзед не мяняе яе на новую. Сілівей Гарбачоў адказаў: “Шынель амаль суцэльна прабіта кулямі, але ні адна з іх мяне не зачапіла. Таму не рашаюся замяніць яе. Можа ўсё ж пашчасціць застацца жывым”. На жаль, мой дзед не вярнуўся з вайны, як і мільёны іншых сапраўдных герояў Вялікай Айчыннай, якія цаной свайго жыцця здабылі ўсім нам, сваім нашчадкам, Вялікую Перамогу.

Мікалай ГАРБАЧОЎ.

МЕТКИ:
Предыдущая
Наступит май – жди длинных выходных
Следующая
Кризисная комната: для кого и как ей воспользоваться
Рекомендуем
13.02.2023
Встреча , посвящённая Дню памяти воинов-интернационалистов
22.03.2025
На Лепельщине прошли памятные мероприятия и церемонии народного возложения цветов к мемориалам и памятникам населенных пунктов, повторивших судьбу Хатыни
06.06.2023
Абеліскі Слабадскога краю
30.04.2025
К 80-летию освобождения Беларуси отечественные картографы подготовили атлас
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Как получить разрешение на заготовку древесины на корню, узнали в Лепельском лесхозе
  • Барановичские правоохранители задержали за взятки двух должностных лиц предприятий
  • От обустройства тротуара до оформления наследства: лепельчане пришли на прием граждан, чтобы решить свои проблемы
  • Кратковременный снег и порывистый ветер. Какой будет погода в Беларуси 4 февраля 
  • Завтра в Витебской области состоится единый день приема граждан членами Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.