LATEST
  • Куда поедет передвижной ФАП на следующей неделе?
  • Откуда мошенники знают, что у вас есть деньги…
  • Жизнь водителя — дорога: история нашего земляка Леонида…
  • В Лепельском районе спасатели нашли в лесу заблудившуюся…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Образование на Лепельщине в 1930-е годы

Наталья Храповицкая - Социальный ракурс - 05.10.2025
Наталья Храповицкая
195 просм. 0 Комментариев

У далёкія ўжо 1930-я гады, калі краіна толькі станавілася на шлях індустрыялізацыі, у БССР, і ў тым ліку на Лепельшчыне, ішла актыўная праца па ліквідацыі непісьменнасці. Мэтай было зрабіць пачатковую адукацыю даступнай для ўсіх, а затым і перайсці да сямігадовага навучання. Вынікі не прымусілі сябе чакаць: ужо да 1931/1932 навучальнага года амаль 98 працэнтаў дзяцей ва ўзросце 8-11 гадоў атрымалі магчымасць вучыцца ў пачатковых класах. Да канца першай пяцігодкі ўсеагульная абавязковая пачатковая адукацыя стала рэальнасцю, а сямігадовая школа пачала актыўна ўкараняцца.

У пачатку 1930-х гадоў на Лепельшчыне склалася сістэма адукацыі, якая ўключала ў сябе сетку з няпоўных сярэдніх (сем класаў) школ і двухкамплектных пачатковых школ. У 1936 годзе ў Лепельскім раёне налічвалася 76 навучальных устаноў, з іх 20 НСШ, якія размяшчаліся на тэрыторыі 15 сельсаветаў. У Лепелі працавалі дзве няпоўныя сярэднія школы – Лепельская і Яўрэйская, а таксама вопытна-практыкавальная (так у архіўным дакуменце), Пясчанская і Руская школы. Навучанне ажыццяўлялі 248 настаўнікаў, з іх 132 мужчыны. Пераважная большасць педработнікаў мела адукацыю на ўзроўні педтэхнікума ці педагагічных курсаў. Невялікі працэнт – старыя кадры, якія пачыналі сваю дзейнасць за царскім часам. Бадай самым старэйшым па ўзросце быў Мацкевіч Васіль Андрэевіч 1883 года нараджэння – загадчык вопытна-практыкавальнай школы. У 1920-я гады Васіль Мацкевіч узначальваў Валосавіцкую школу, на пачатку 1930-х загадваў Свядскай двухкамплектнай школай, а потым перабраўся ў Лепель.

У пераважнай большасці на тэрыторыі сельсаветаў працавала адна няпоўная сярэдняя школа і некалькі двухкамплектных. Па дзве НСШ былі ў Вораньскім (Вораньская НСШ, Забароўская НСШ), Прудокскім (Ірынпольская НСШ, Косцінская НСШ), Каменскім (Каменская НСШ, Губінская НСШ) сельскіх саветах.

Школы нярэдка размяшчаліся на прыватных кватэрах ці ў будынках былых панскіх маёнткаў. Напрыклад, Сушанская школа месцілася ў панскім доме з шасцю калонамі ў вёсцы Двор Суша, Гушчынская НСШ заняла памяшканні драўлянага панскага дома на беразе возера Чэрцы. У двухпавярховы панскі будынак адразу пасля Кастрыніцкай рэвалюцыі ўехала і Каменская школа, да якой вялі алеі старога парку.

З-за вялікай колькасці вучняў і недахопе настаўнікаў заняткі праводзіліся ў дзве змены, што выклікала свае цяжкасці: у дамах сялян не было гадзіннікаў, і навучэнцы другой змены часта прыходзілі раней за прызначаны час, замінаючы заняткам першай змены. З-за адсутнасці электрычнасці другая змена вымушана была заканчваць урокі раней, з канцом светлавога дня. Штогод з надыходам халадоў перад “асветнікамі” ўставала праблема ацяплення школы.

У 1934 годзе інспектары наркамата асветы паведамлялі, што настаўнікі ўсё яшчэ працуюць “у верхнім адзенні, не зняўшы шапак і рукавіц”. Афіцыйна прызнавалася, што праз дрэнныя ўмовы на занятках наведвальнасць школ у асобныя перыяды зніжалася да 70%. Пераважна ў школу хадзілі хлопчыкі, бацькі рэдка адпускалі дзяўчынак вучыцца.

Працу школ парушалі і частыя перакідванні настаўнікаў са школы ў школу. Асабліва масавы адток мужчын-настаўнікаў са школ раёна адбываўся ў 1939-1940-х гадах, калі была знята бронь па іх прызыву ў Чырвоную армію. Напрыклад, Аляксандр Зылёў пасля заканчэння педтэхнікума паспеў папрацаваць настаўнікам усяго некалькі гадоў, спачатку ў Велеўшчынскай пачатковай, а затым Свядскай няпоўнай сярэдняй школах. Да педагагічнай дзейнасці ён здолеў вярнуцца толькі пасля  Вялікай Айчыннай вайны. Незадоўга да вайны пачынаў сваю педагагічную дзейнасць у Свядзіцкай школе Віктар Халімоненка. У 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію, з 1941 па 1945 год ваяваў на фронце. Толькі праз сем год вярнуўся ў Свядзіцу, дзе і працягваў працаваць настаўнікам. На жаль, многія мужчыны-настаўнікі загінулі на фронце і ў партызанах у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Толькі да канца 1930-х было больш-менш наладжана забеспячэнне школ падручнікамі, і перад настаўнікамі паўсталі праблемы: адсутнасць наглядных дапаможнікаў, карт і іншых дадатковых прылад. Пасля 1934 і асабліва 1936 году на першы план выйшла якасць навучання. Таксама на настаўнікаў ускладалася вялікая роля і да заняткаў са школьнікамі ў пазаўрочны час, развіццё іх рознабаковых здольнасце. Напрыклад, у Поўсвіжскай школе настаўнік Сцяпан Пад’ельскі, які добра граў на баяне, стварыў дзіцячы хор, з якім у 1938 годзе вытупаў на радыё.

У другой палове дзесяцігоддзя патрабаванні да настаўнікаў шмат у чым сталі нагадваць традыцыйныя, распаўсюджаныя да рэвалюцыі. Ізноў стаў запатрабаваны досвед старых педагогаў. З мінулага ў школу вярнуліся падзел прадметаў, адзнакі, экзамены ў канцы чвэрці, завучванне тэкстаў на памяць, рытуалы для дэманстрацыі павагі навучэнцаў да настаўніка.

У перадваенныя гады няпоўныя сярэднія школы здзейснілі шэсць выпускаў, падрыхтаваўшы да дарослага жыцця сотні юнакоў і дзяўчат. Апошні выпуск адбыўся наконадні Вялікай Айчыннай вайны. Многія з быдлых вучняў з-за школьнай парты адправіліся ваяваць з фашыстамі, прыкладам для іх былі настаўнікі, якія білі ворага поруч са сваімі былымі вучнямі. Напрыклад,  Сцяпан Пад’ельскі са сваім музычным інструментам падасца ў партызаны, будзе інструктара Лепельскаа раёкама партыі, а ў пасляваенны час працягне педагагічную дзейнасць. Праз усё вайну франтавымі дарогамі ад Масквы да самага Берліна пройшоў настаўнік матэматыкі Свядскай школы Пётр Палонскі. А  вось яго былы вучань з першага даваеннага выпуску Мікалай Пшонка лётчык-знішчальнік геройскі  загіне ў 1942 годзе ў бітве за Каўказ, як і многія іншыя маладыя хлопцы, што стануць на абарону Радзімы.

У першыя пасляваенныя гады менавіта настаўнікі, якія пачыналі працоўную дзейнасць у 1930-я гады, склалі касцяк педагагічных работнікаў, якія ў складаных умовах пачалі амаль з нуля аднаўляць сістэму адукацыі. Шэраг з іх былі прызначаны на адказныя пасады дырэктароў школ.

Валерый Тухта

На здымках: 1. Трэці выпуск Свядскай НСШ. 05.06.1938. У 2 радзе другі справа настаўнікі матэматыкі Палонскі Пётр Фёдаравіч.

2. Хор Поўсвіжскай НСШ на чале са Сцяпанам Пад’ельскім. 1938 г.

МЕТКИ:
Предыдущая
Приглашаем всех сегодня на областной фестиваль-ярмарку тружеников села «Дожинки-2025»
Следующая
Подворье Лепельского района на “Дажынках” посетила Мисс Беларусь-2025 Алена Кучерук
Рекомендуем
24.10.2023
В Лепеле состоялся семинар по теме “Изменения в Трудовом кодексе Республики Беларусь”
03.09.2023
Шахматные принцессы нашего города
30.09.2025
Прокуратура Лепельского района напомнила, как обезопасить себя от кибермошенников
10.07.2023
Цудадзейныя абразы Божай Маці хутка прыбудуць на Лепельшчыну
Комментарии отключены.

Последние новости

  • Куда поедет передвижной ФАП на следующей неделе?
  • Откуда мошенники знают, что у вас есть деньги и кто такие дропперы? Объясняем простым языком 
  • Жизнь водителя — дорога: история нашего земляка Леонида Солодкина
  • В Лепельском районе спасатели нашли в лесу заблудившуюся женщину
  • Смертельное ДТП под Лепелем: погибли водитель и пассажир
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved