Актуальное
  • В школе не выплачивали положенные надбавки: профсоюз помог…
  • Двусторонние отношения, Форум регионов, международка и СПОТ. Лукашенко…
  • От мощной техники до мини-теплицы и красавцев-скакунов. Чем…
  • В каких районах Беларуси сегодня могут быть дожди…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Волшебная баня в Камне приглашает гостей

lepadmin - Пульс Лепельщины - 03.04.2023

У аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту «Святліца» ў аграгарадку Камень працуе аздараўленчы комплекс «Чароўная лазня».

lepadmin
482 просм. 0 Комментариев

У аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту «Святліца» ў аграгарадку Камень працуе аздараўленчы комплекс «Чароўная лазня».

Што гэта такое, не даводзілася пазнаць, пакуль не пачула водгукі наведвальнікаў гэтага карыснага месца. І гэтыя пазітыўныя думкі данеслі мне жыхары раёна, якім надарылася магчымасць там пабываць. Раней лічыла, што ў гэтай лазні можа мыцца і адпачываць толькі той, хто жыве ў “Святліцы”. На самой справе прыняць душ з вялікім камфортам і пасядзець у саўне мае мангчымасць кожны, і ўсё гэта па прымальнай цане.
Гэты комплекс не толькі для таго, каб памыцца, а яшчэ і выдатная нагода сабрацца разам са сваімі добрымі сябрамі і пагутарыць за кубачкам чаю.
— Як можна заказаць лазню? — пытаюся ў загадчыцы аддзялення Алены Чувілінай.

 — Для гэтага дастаткова папярэдне патэлефанаваць нам і абмеркаваць час.
У наш час лазня — не проста месца, дзе можна памыцца, а і свайго роду рытуал. Тэндэнцыі апошняга часу — імкненне да зносін з прыродай. Трэба сказаць, што мясціны тут на самой справе вельмі прыгожыя. Выдатная, дагледжаная тэрыторыя, чыстае паветра, дзякуючы вялікай колькасці дрэваў. У летні перыяд можна пасядзець на ўтульных лаўках на свежым паветры. Каля лазні пасаджана шмат кустоў, летам шмат кветак.

Традыцыйная лазня становіцца месцам адпачынку, ператвараецца ў аздараўленчы комплекс. Пры аддзяленні кругласутачнага знаходжання працуе менавіта такая лазня — сучасная, з цэнтральным ацяпленнем і печчу-каменкай. Складаецца яна з чатырох зон: парыльні, мыечнай з душам (на пяць-шэсць чалавек), раздзявальні і пакоя адпачынку для гутарак за кубкам гарбаты.
Калі адчыніла дзверы, нават не думала, што лазня такая прасторная. А мне здаецца, што там і дзесяць наведвальнікаў будуць адчуваць сябе камфортна. Пачуўся прыемны пах венікаў, якія вісяць на сцяне. Адразу захацелася ў пахмурны дзень пагрэцца ў лазеньцы. Прыгожая плітка на падлозе, сцены абабіты вагонкай — усё зроблена па-сучаснаму, з карысцю для здароўя і ўтульна. У раздзявальні — умывальнік, вешалкі і лаўкі. Плошча — хоць танцуй. Прадугледжана і прыбіральня. Аднак, напэўна, найбольшая зручнасць у тым, што можна не толькі памыцца і адпачыць, а за гэты час яшчэ і памыць бялізну, бо ў памяшканні ўстаноўлена пральная машына-аўтамат. Лічу, што гэтая паслуга за невялікую плату ідэальна падыходзіць як для адзінокага грамадзяніна, так і сям’і.
Гарачая пара, пахучы венік, духмяны чай і павольная размова выганяюць хваробы і дадаюць сіл. Калі чалавек хаця б раз памыўся ў лазні, наўрад ці ён забудзе адчуванне лёгкасці, чысціні і асалоды, якіх ніколі не дасягне, наведаўшы душ ці ванную.

Наталля Храпавіцкая.

МЕТКИ:
Предыдущая
Профилактическая акция «Дом без насилия»
Следующая
Лукашенко одобрил проект соглашения с Вьетнамом о сотрудничестве в образовании
Рекомендуем
04.03.2026
Журналисты районки отправились в информационный рейд по цветочным магазинам Лепеля
?
27.03.2023
Районные соревнования по летнему многоборью «Здоровье»
23.02.2024
Открытие пищеблока после капитального ремонта
19.12.2022
Стваральнікі летапісу раёна
Комментарии отключены.

Последние новости

  • В школе не выплачивали положенные надбавки: профсоюз помог устранить ошибки
  • Двусторонние отношения, Форум регионов, международка и СПОТ. Лукашенко и Путин провели телефонный разговор
  • От мощной техники до мини-теплицы и красавцев-скакунов. Чем удивляют на “Белагро-2026”
  • В каких районах Беларуси сегодня могут быть дожди и грозы, рассказали синоптики
  • Ветеран ОГАИ Валерий Лещенок рассказал о службе
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.