Актуальное
  • Как получить разрешение на заготовку древесины на корню,…
  • Барановичские правоохранители задержали за взятки двух должностных лиц…
  • От обустройства тротуара до оформления наследства: лепельчане пришли…
  • Кратковременный снег и порывистый ветер. Какой будет погода…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Вынікі і планы ПМК-75

lepadmin - Пульс Лепельщины - 20.01.2023

Так склалася, што мінулы 2022 год для камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства (КУБП) “ПМК-75” прайшоў не вельмі насычана.

lepadmin
269 просм. 0 Комментариев

Так склалася, што мінулы 2022 год для камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства (КУБП) “ПМК-75” прайшоў не вельмі насычана.

У мінулым годзе было не шмат заказаў, у эксплуатацыю былі здадзены два 40-кватэрныя дамы па вуліцы Калініна і ў завулку Ялугіна, а таксама завершана рэканструкцыя новага будынка раённага краязнаўчага музея. Галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Сухадолаў кажа:

— ПМК-75 гатова да таго, каб праводзіць будаўнічыя работы ў значна большых аб’ёмах. Мы маем неабходны парк тэхнікі, набор абсталявання, можам выконваць увесь цыкл ад закладкі падмурка да аддзелкі. Ёсць у нас і кампетэнтныя работнікі, вопытныя, дасведчаныя. На вялікі жаль, пакуль што папросту мала заказаў, па розных прычынах не праводзяцца ў вялікіх аб’ёмах будаўнічыя работы. Акрамя таго, перад пачаткам рэалізацыі значнага будаўнічага праекта, тым жа самым узвядзеннем шматкватэрнага дома, павінен быць праведзены значны аб’ём папярэдняй падрыхтоўчай работы. Трэба зрабіць праект, скласці яго каштарыс, выдзеліць пляцоўку, правесці прывязку да мясцовасці, падвесці камунікацыі ў аб’ёме, дастатковым для камфортнага пражывання дзясяткаў і соцень новых жыхароў. Усё гэта патрабуе сродкаў і часу, якія непрафесіяналу не бачныя на першы погляд.

— Наколькі разумею, тэмпы будаўнічых работ зімой да таго ж значна замаруджваюцца?

— Зараз ёсць тэхналогіі, якія дазваляюць весці работы нават зімой. Ёсць апаратура, якая дапамагае прагрэць цэментны раствор, тынкоўку ў пэўным месцы і такім чынам не прыпыняць работу. Акрамя таго, ёсць шмат работ, якія можна весці незалежна ад надвор’я: зварачныя, цяслярскія, аддзелачныя.

— Якія планы на бягучы, 2023-ці, год?

— Пакуль што партфель заказаў не да канца сфарміраваны. Наколькі ведаю, плануецца пабудаваць 40-кватэрны дом на вуліцы Школьнай каля скрыжавання з вуліцамі Гагарына і Калініна. Акрамя гэтага, прыступілі да ўзвядзення фізкультурна-аздараўленчага цэнтра з басейнам на вуліцы Войкава.

— Можна пра яго крыху падрабязней?

— Гэта вялікі праект, які вельмі патрэбны жахарам горада і раёна. Разам з нашым прадпрыемствам на будаўнічых работах задзейнічаны Бешанковіцкая ПМК, прадпрыемства “Новалукомльрамбуд”, на падвядзенні камунікацый працуюць калегі з Шумілінскай ПМК.

Акрамя гэтага, на фізкультурна-аздараўленчым комплексе, што на вуліцы Лабанка, праводзім капітальны рамонт з заменай камунікацый і падлогі. Адным словам, праектаў і працы, здаецца, хапае, але мы былі б рады, каб да нас звярталіся новыя заказчыкі, мы пастараемся дапамагчы ўсім.

— Акрамя выканання будаўнічых работ на чым яшчэ зарабляла ПМК-75?

— Мы прадаём бетон. У нас ёсць свой раствора-бетонны вузел, дзе мы замешваем бетон і адпускаем пакупнікам, вывозім грузавікамі-самазваламі. У мінулым годзе наш бетон куплялі КУВП “Бароўка”, ААТ “Лепельскі рамонтна-механічны завод”, ТАА “ЦСК”. Вядома, продаж бетону займае невялікую долю ў агульным аб’ёме выручкі, але ўсё ж такі…

— Раскажыце больш падрабязна пра працоўны калектыў.

— Пра нашых работнікаў магу казаць толькі самыя лепшыя словы. Працуюць у нас 77 чалавек, з іх інжынерна-кіраўнічых работнікаў – 19. Можна сказаць, што гэта касцяк, які правераны дзесяцігоддзямі сумеснай працы. Да Дня будаўніка граматамі былі адзначаны муляр IV разраду Аляксандр Аношка, цясляр IV разраду Мікалай Мошкін, кіроўца аўтамашыны V разраду Валерый Тухта.

— Неаднаразова ў размовах з кіраўнікамі розных прадпрыемстваў ставілася праблема недахопу кваліфікаваных рабочых. Наколькі такая праблема актуальная для будаўнічай галіны?

— Была і застаецца актуальнай ва ўсе часы. Кваліфікаваныя будаўнікі заўсёды і ўсюды патрэбны. Больш за два дзесяцігоддзі спецыялісты будаўнічай галіны выязджаюць у Расію, вяртаюцца адзінкі, і тое – часова. Напрыклад, увосень да нас па дагаворы падраду ўладкаваліся трое муляраў, якія да гэтага працавалі ў Расіі. Майстры сваёй справы, якасна працавалі, аднак з надыходам вясны паехалі на заробкі зноў. Прыемна, калі ўдаецца прыняць новага работніка, і ён застаецца ў нас працаваць. Так, не магу не ўпамянуць тынкоўшчыцу Паліну Іваненку. Дзяўчына летась прыйшла да нас на працу, паказала сябе добрай, стараннай работніцай і зараз рупіцца на нашым прадпрыемстве.

* * *

Падводзячы вынік, можна сказаць, што будаўнікі Лепельскай ПМК-75 за дзесяцігоддзі дзейнасці напрацавалі багаты вопыт, які дазваляе ім спраўляцца з задачамі амаль любой цяжкасці. І галоўнае пажаданне ад іх на бягучы год – каб было больш заказаў, яны з усімі справяцца.

Васіль МАТЫРКА

МЕТКИ:
Предыдущая
Какая продукция Лепельского хлебозавода пользуется спросом среди жителей района
Следующая
Сегодня вопросы жизнедеятельности Лепельского района рассматривают на заседании районного исполнительного комитета
Рекомендуем
24.11.2022
Учения ГСЧС
✔
16.11.2022
Единый методический день “Витебщина: знаем, гордимся, помним!”
07.09.2022
ВРУЧЕНИЕ МЕДАЛИ
10.01.2025
Поздравления, заботу, внимание и подарки сегодня получили также бабушки и дедушки, проживающие в отделении круглосуточного пребывания для граждан пожилого возраста “Святліца”
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Как получить разрешение на заготовку древесины на корню, узнали в Лепельском лесхозе
  • Барановичские правоохранители задержали за взятки двух должностных лиц предприятий
  • От обустройства тротуара до оформления наследства: лепельчане пришли на прием граждан, чтобы решить свои проблемы
  • Кратковременный снег и порывистый ветер. Какой будет погода в Беларуси 4 февраля 
  • Завтра в Витебской области состоится единый день приема граждан членами Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.