LATEST
  • Оранжевый уровень опасности из-за гололедицы объявлен в Беларуси…
  • Инспекция МНС по Лепельскому району информирует субъектов хозяйствования
  • Инспекция МНС по Лепельскому району информирует о маркировке…
  • Какие сельхозработы продолжаются в Беларуси, рассказали в Минсельхозпроде
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Фоталавушкі працуюць!

lepadmin - Охрана природы - 29.08.2022

Ужо шмат разоў на старонках газеты мы расказвалі пра акцыі “Чысты лес”, пра тое, як лепяльчане збіраюць паперкі і пластык у лясным масіве, што нельга засмечваць прыроду, а тым больш -- вырубаць без дазволу расліннасць у лесе…

 

lepadmin
279 просм. 0 Комментариев

Ужо шмат разоў на старонках газеты мы расказвалі пра акцыі “Чысты лес”, пра тое, як лепяльчане збіраюць паперкі і пластык у лясным масіве, што нельга засмечваць прыроду, а тым больш — вырубаць без дазволу расліннасць у лесе…

 

Фоталавушкі працуюць!

Закон адзін для ўсіх

Ужо шмат разоў на старонках газеты мы расказвалі пра акцыі “Чысты лес”, пра тое, як лепяльчане збіраюць паперкі і пластык у лясным масіве, што нельга засмечваць прыроду, а тым больш — вырубаць без дазволу расліннасць у лесе…

На вялікі жаль, на некаторых грамадзян не ўплывае прафілактычная размова. У апошнія гады на некаторых месцах адпачынку на ўлонні прыроды з’явіліся таблічкі “Вядзецца відэаназіранне”. Аднак і гэта некаторых не пужае!

Камеры ўстаноўлены для таго, каб змагацца з супрацьпраўнымі дзеяннямі і «неахайнасцю», якая, да таго ж, з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем.

Колькасць камер з кожным годам павялічваецца. Звычайна яны ўстанаўліваюцца ў самыя праблемныя месцы, дзе людзі часта спрабуюць нашкодзіць: самавольна высякаюць лес, выкідваюць смецце і будаўнічыя матэрыялы. Спецыялісты дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Лепельскі лясгас” і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вельмі заклапочаны гэтай праблемай.

Камеры працуюць у рэжыме рэальнага часу, а гэта значыць, што яны ўвесь час знаходзяцца на сувязі з тым, хто іх усталяваў. У любы момант можна паглядзець, што адбываецца ў цяперашні час, што было гадзіну, дзень ці тыдзень таму, які транспарт праехаў па лясной дарозе.

— Выявіць парушэнні ў лясным масіве часта бывае вельмі складана. Не заўсёды атрымліваецца затрымаць парушальніка. Аптымальнае выйсце — выкарыстоўваць з такой мэтай лясныя аўтаномныя камеры. Зафіксаваныя на ствале дрэва, яны пры дапамозе спецыяльнага датчыка спрацоўваюць на аб’екты, якія рухаюцца. Вобласць рэагавання датчыка руху дастаткова шырокая для таго, каб не выпусціць ні адну дэталь, прычым з прадастаўленнем такіх даных, як час і месца здымкі, — кажа Цімафей Пшонка, інжынер па ахове і абароне лесу Лепельскага лясгаса.

Працаваць практычна ў любых умовах надвор’я гэтаму прыбору дазваляе цалкам герметычны корпус. Ён абараняе камеру ад пылу і дажджу, снегу і ветру. Праблемай не стануць нават мароз у -25 градусаў і летняя спёка! Для зручнасці выкарыстання ў камплекце ёсць спецыяльны заціскны рэмень для мацавання корпуса фотапасткі да дрэваў. Лясная камера можа здымаць у поўнай цемры да 20 метраў з дапамогай падсвятлення з інфрачырвоных выпраменьвальнікаў. Праца гэтых устройстваў схавана ад вачэй людзей і жывёл. Для дадатковай жа маскіроўкі корпус прылады мае ахоўную лясную афарбоўку.

Як адзначыў Цімафей Фёдаравіч, устаноўка камер прыносціь плён. у красавіку бягучага года ў Заазерскім лясніцтве выяўлена незаконная рубка сасны сухастойнай дыяметрам пня ў 24 сантыметры. Правапарушэнне выяўлена пры дапамозе відэафіксацыі. У выніку парушальніку прыйшлося заплаціць штраф памерам у 5 базавых велічынь і дадаткова за шкоду расліннаму свету — кампенсаваць урон грамадзяніну.

Другі выпадак адбыўся ў гэтым жа лясніцтве. Грамадзянін украў 0,3 кубічных метрадраўніны. За гэта ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 10.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. 

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

 

МЕТКИ: #ад#вельмі#гэта#да#датчыка#для#каб#камеры#корпус#лесе…#лясным#масіве#на#не#некаторых#нельга#па#пра#праблемай#расліннасць#таго#тым#ужо#цімафей#час#часта#шмат#што#як#яны
Предыдущая
Сеткі лепш здаць добраахвотна
Следующая
Об уборочной, интеграционных структурах и новых вакцинах. Зачем Субботин приезжал на доклад к Лукашенко?
Рекомендуем
18.07.2025
На автодорогах, проходящих через заповедник, участились случаи ДТП с участием диких животных
16.02.2023
Помощь пернатым
06.03.2025
С 8 марта текущего года в республике стартует весенний сезон охоты на пернатую дичь
17.09.2023
Сегодня работники Лепельского лесхоза отмечают профессиональный праздник
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Оранжевый уровень опасности из-за гололедицы объявлен в Беларуси на 13 декабря
  • Инспекция МНС по Лепельскому району информирует субъектов хозяйствования
  • Инспекция МНС по Лепельскому району информирует о маркировке товаров
  • Какие сельхозработы продолжаются в Беларуси, рассказали в Минсельхозпроде
  • От палаты до дома: как в Беларуси выстроена система медицинской реабилитации и абилитации
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved