Актуальное
  • «Постройка» стала «Стройкой»: начинаем новую главу
  • Выехал в Российскую Федерацию и на связь не…
  • Лепельчанка Татьяна Садовская: “Быть мамой — для меня…
  • «Тепло родных сердец»: Марина Козицкая — надежный тыл…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Замалёўкі з базару. Які тавар найбольш запатрабаваны?

lepadmin - Общество - 21.02.2023
Адметнасцю апошняй нядзелі на базары было імкненне пакупнікоў набыць уцэнены тавар. У асноўным лепяльчане і вяскоўцы жадалі набыць адзенне і абутак, на які па тых ці іншых прычынах прадаўцы пагадзіліся б знізіць цану.
lepadmin
337 просм. 0 Комментариев

Адметнасцю апошняй нядзелі на базары было імкненне пакупнікоў набыць уцэнены тавар. У асноўным лепяльчане і вяскоўцы жадалі набыць адзенне і абутак, на які па тых ці іншых прычынах прадаўцы пагадзіліся б знізіць цану.

Таму сапраўднай знаходкай стала праца палаткі ад віцебскай фабрыкі “Сцяг індустрыялізацыі”. Звычайна тавар гэтай маркі высакаякасны, зроблены з натуральных тканін, таму дарагі. У нядзелю ж у палатцы ў асноўным быў прадстаўлены уцэнены тавар: мужчынскія, жаночыя курткі і паліто, камізэлькі, а таксама жаночыя сукенкі. У прыватнасці, я знайшоў для сябе паліто за 23 рублі!

— Чаму так танна? — запытаўся са здзіўленнем у прадаўца.

— Паліто ляжала на захоўванні. З’явіліся складкі, якія псуюць таварны выгляд, вось і зніжана цана на яго. Пакупніку рэкамендуецца паліто памыць, пагладзіць — і будзе выдатна.

Шкада, што гэты выраб не падыходзіць мне па стылі і гусце. Аднак прадавец не бедавала: на працягу гандлёвага дня паліто, як і шэраг іншых тавараў, было прададзена. Дарэчы, іншы тавар у асноўным каштаваў да ста рублёў.

— Калі мяркуеце прыехаць у Лепель зноў?

— У канцы сакавіка.

Другім месцам, дзе можна было набыць уцэнены тавар, былі шэрагі так званага “Сэканд-хэнду”. Як правіла, там набываюць рабочую вопратку. Напрыклад, на адным стале былі раскладзены курткі і штаны па пяць рублёў за штуку. Адна са знаёмых прадаўцоў адзення адзначыла:

— Сёння амаль нічога не прадала, на вялікі жаль.

Праходзячы ўздоўж гандлёвых шэрагаў, пачуў размову дзвюх жанчын:

— Вось купіла для сваёй кошачкі самых танных мясапрадуктаў: курыных патрашкоў, галоў, — кажа адна.

— Ты адвары перш, чым даваць, — раіць яе суразмоўца.

— Варыць? Ёй? Кошцы, якая на дачы сырых мышэй лавіла і з’ядала? Нам бы толькі да вясны дажыць ды з кватэры гарадской на дачу выехаць… 

Аднак жаданне зніжэння цэн не адбіваецца на прапанове харчовых тавараў. Бульба на сельгаспляцоўцы па-ранейшаму прадавалася па 7 рублёў за вядро, буракі, морква, цыбуля белая — па 1,50 за кілаграм. Яйкі курыныя прадаваліся па 4,50 за дзясятак. Зерне, як і раней, прапаноўвалася па 5-6 рублёў за вядро.

Напрыканцы наведвання запомніўся прадавец, які прапаноўваў грэцкія арэхі па 5,50 за кілаграм.

— Адкуль прыехалі? — пытаюся ў яго.

— Са Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

— Наколькі папулярны ваш тавар?

— Як самі маглі бачыць. Адны набываюць 300 грамаў, каб пакаштаваць, аіншыя — па 5 і больш кілаграмаў.

Па-ранейшаму папулярнай была кропка па продажы свежай рыбы з пастаўскага рыбгаса. Лепяльчане ахвотна набывалі карпаў адборных па 6,90 за кілаграм і таўсталобікаў па 5,70.

Наведаць мясны і малочны павільёны ў мінулую нядзелю не паспеў, таму пра іх асартымент і цэны нічога сказаць не магу. Між тым засталося ўражанне, што базар сцішыўся ў чаканні вясны, калі актывізуюцца і пакупнікі, і прадаўцы.

Тэкст і фота: Васіль МАТЫРКА.

На здымку: палатка фабрыкі “Сцяг індустрыялізацыі”; базарныя палаткі; прадаецца пастаўская рыба.

МЕТКИ:
Предыдущая
Лепель посетил Министр сельского хозяйства и продовольствия
Следующая
Лукашенко на встрече с Бжания в Минске: нынешняя встреча по-человечески очень важна, и отношения должны развиваться
Рекомендуем
03.06.2026
От мощной техники до мини-теплицы и красавцев-скакунов. Чем удивляют на “Белагро-2026”
21.08.2024
ЗАЯВЛЕНИЕ Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь в связи с угрозами ядерной безопасности на отдельных атомных электростанциях
18.02.2025
Масленица, День Победы, “Ночь музеев”. Какие мероприятия включает календарь турсобытий весны
30.11.2023
Об ответственности «за шутку» рассказал участковый инспектор милиции
Комментарии отключены.

Последние новости

  • «Постройка» стала «Стройкой»: начинаем новую главу
  • Выехал в Российскую Федерацию и на связь не выходит
  • Лепельчанка Татьяна Садовская: “Быть мамой — для меня синоним слова «счастье»
  • «Тепло родных сердец»: Марина Козицкая — надежный тыл правосудия и хранительница семейного очага
  •  Истинное благополучие страны начинается с тепла домашнего очага
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.