Актуальное
  • Как получить разрешение на заготовку древесины на корню,…
  • Барановичские правоохранители задержали за взятки двух должностных лиц…
  • От обустройства тротуара до оформления наследства: лепельчане пришли…
  • Кратковременный снег и порывистый ветер. Какой будет погода…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Замалёўкі з базару

lepadmin - Общество - 29.11.2022
Больш за паўтара месяца, амаль ад часу правядзення раённых кірмашоў, не наведваў базар, таму і вырашыў выправіць сваю памылку.
lepadmin
176 просм. 0 Комментариев

Больш за паўтара месяца, амаль ад часу правядзення раённых кірмашоў, не наведваў базар, таму і вырашыў выправіць сваю памылку.

Больш за паўтара месяца, амаль ад часу правядзення раённых кірмашоў, не наведваў базар, таму і вырашыў выправіць сваю памылку. Тым больш, гэтаму спрыяла надвор’е: тэрмометр паказваў 1-2 градусы марозу, але холад не адчуваўся. Мінулы базар па календары быў восеньскім, але па надвор’і — зімовым. Вось так у адзін дзень спалучыліся дзве пары года.

Яшчэ з ночы былі адчышчаны ад снегу асноўныя вуліцы, пешаходныя дарожкі і тратуары горада. Гэта давала дадатковы стымул кожнаму выйсці з дому ці кватэры. Прыйшоўшы ж на базар, адразу ўбачыў, шмо паміж гандлёвымі шэрагамі, на сельгаспляцоўцы, у па’дездах і падыходах снег таксама ўбраны. Было бачна, што работнікі камунальнай і дарожнай службаў папрацавалі ад душы.

Сельгаспляцоўка была амаль цалкам запоўненай, па ўсім яе перыметры стаялі машыны з разнастайным таварам — мясцовым і прывазным. Пачнём па парадку. Збожжа прапаноўвалася з пяці машын. Яно было прадстаўлена ў шырокім асартыменце. Можна было набыць пшаніцу, ячмень, авёс і нават кукурузу, не было хіба што толькі жыта. 10-літровае вядро аўсу прапаноўвалася па 5 рублёў, ячменю — па 5-6 рублёў, пшаніцы — па 6, а кукурузы — па 7. Апошняе зерне прадавалася толькі з машыны КУВСГП “Лепельскае”.

— Ці ахвотна набываюць збожжа? — задаю пытанне кіроўцу машыны.

— Ёсць цікавасць. У асноўным зерне купляюць рыбаловы-аматары для прыгатавання прынады. Адзін чалавек нядаўна адразу набыў тры мяхі кукурузы.

Бульбы было даволі шмат і мясцовай, і прывазной. За апошні час цана на другі хлеб крыху знізілася. Калі на кірмашах мясцовыя прадаўцы прапаноўвалі клубні ў сярэднім па 8 рублёў за вядро, то ў апошнюю нядзелю многія прасілі 7, а некаторыя пагаджаліся прадаць і за 6 рублёў.

З гародніны даволі шмат было капусты. Яе прадавалі не менш, як з 5 машын па 80-90 капеек за кілаграм. Па адной цане прапаноўваліся сталовыя буракі, морква і цыбуля мясцовага вырошчвання — 1,50 за кілаграм. Галоўку часнаку можна было набыць за 1 рубель.

Самым значным таварам на сельгаспляцоўцы ў мінулую нядзелю былі ўсё ж яблыкі мясцовага вырошчвання. Іх водар напаўняў пляцоўку, навяваў успаміны пра лета і адносіў у светлую пару дзяцінства. Пры гэтым цэны, варта адзначыць, былі вельмі прымальныя: яблыкі самай лепшай якасці прадаваліся па 1,50 за кілаграм, крыху горшыя — па рублі. Сартоў было прывезена шмат, пра кожны садаводы маглі расказваць гадзінамі, апісваючы іх вартасці: які больш салодкі, які — з кіслінкай, які лепей пусціць на сок, які — на павідла і гэтак далей.

Галоўнае змяненне ў малочным павільёне — некаторы рост цэн. Так, па-ранейшаму малако можна было набыць па 7 рублёў за 3-літровы слоік, а смятану — па 3,50 за паўлітра. Кошт кілаграма тварагу складаў 10 рублёў, сыру — 16, а масла — 21.

Цана на мёд не змянілася — 9 рублёў за паўлітровы слоік. А вось на яйкі канчаткова ўстанавілася цана ў 5 рублёў за дзясятак.

Мясны павільён вырашыў абмінуць і адразу скіраваўся на галоўную гандлёвую пляцоўку. Там самым актуальным таварам у нядзелю сталі… снегавыя рыдлёўкі! Гэта і не дзіўна пасля моцных снегападаў, калі раніцай і ўвечары гаспадарам трэба расчышчаць свае двары і праезды. Самую танную рыдлёўку, пластыкавую на драўлянай ручцы, убачыў у прыезджых гандляроў за 20 рублёў, самую дарагую — у іх жа — за 38. Адразу ўзгадаў, як яшчэ ў школе на ўроках працы мы выраблялі снегавыя рыдлёўкі з фанеры і абавязкова абабівалі лязо тонкай палоскай жалеза. Цікава, ці захаваліся такія ў гаспадароў?

Што яшчэ можа зацікавіць пакупнікоў у пачатку зімы? Вядома, зімовы абутак і цёплая вопратка. Зімовыя рабочыя боты, якія надзейна абароняць і ад марозу, і ад сырасці, каштавалі ад 35 да 75 рублёў. На камплекты цёплага адзення цэны таксама могуць істотна адрознівацца. Так, у адным з ралетаў касцюм са штаноў і курткі, у залежнасці ад матэрыялу і памеру, каштаваў ад 130 да 250 рублёў.

На завяршэнне абходу зайшоў у гандлёвую кропку рыбгаса “Навінкі”. Рыбаводы прывезлі таўсталобікаў па цане 5,70 за кілаграм, карпаў адборных — па 6,90 і амураў белых — па 7,70 рубля за кілаграм. Тавар быў настолькі папулярны, што, каб яго купіць, трэба было адстаяць у чарзе ад некалькіх хвілін да паўгадзіны.

Дэталёва вывучыўшы асартымент тавараў на рынку, вырашыў вярнуцца дадому.

Тэкст і фота: В. МАТЫРКА.

На здымку: адчышчаная ад снегу базарная плошча; чарга да рыбнай кропкі; Пакупнікі выбіраюць снегавую лапату

МЕТКИ:
Предыдущая
Стала блізкай праца на зямлі
Следующая
Огромный медведь попал на видео в Березинском заповеднике
Рекомендуем
17.09.2024
День народного единства отмечается в Республике Беларусь
14.07.2025
Укрепляя благосостояние страны и граждан
18.09.2025
Что показал мониторинг магазина «Светофор»?
07.03.2023
Мошенники запустили рассылку от имени «Евроопта»
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Как получить разрешение на заготовку древесины на корню, узнали в Лепельском лесхозе
  • Барановичские правоохранители задержали за взятки двух должностных лиц предприятий
  • От обустройства тротуара до оформления наследства: лепельчане пришли на прием граждан, чтобы решить свои проблемы
  • Кратковременный снег и порывистый ветер. Какой будет погода в Беларуси 4 февраля 
  • Завтра в Витебской области состоится единый день приема граждан членами Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.