Актуальное
  • Кадровая политика, профилактика наркомании, разделение ВМР: в Лепеле…
  • Ответственность за незаконные действия в отношении оружия
  • Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Президента Сирии Ахмеда…
  • Узнали, как служба в МЧС стала делом жизни…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

“Вельмі важна знайсці да чалавека падыход…”

lepadmin - Общество - 12.09.2022

12 верасня -- Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства
Наталля Смажэўская служыць старшым следчым раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

lepadmin
319 просм. 0 Комментариев

12 верасня — Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства
Наталля Смажэўская служыць старшым следчым раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

Чалавек на сваім месцы

Наталля Смажэўская служыць старшым следчым раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

— У нашым калектыве існуе пэўная спецыялізацыя, — расказвае Наталля Сяргееўна. — Напрыклад, раскрыццём крадзяжоў займаюцца ўсе супрацоўнікі аддзела, але я вяду справы аб дарожна-транспартных здарэннях, нявыплаце аліментаў, браканьерстве, абавязаных асобах, а таксама асобах, якія зніклі без вестак.

— Мяркую, што пасля размовы з парушальнікамі закону на душы застаюцца непрыемнае адчуванне, пачуццё незразумелай трывогі і псіхалагічнага ціску. Як вам удаецца пераадольваць гэта?

— Скажу шчыра, мне рэдка даводзіцца кантактаваць з закаранелымі крымінальнікамі. Найбольш часта я працую з людзьмі, якія сталі ўдзельнікамі дарожна-транспартных здарэнняў, не плацяць аліменты, або рыбаловы, якія з сеткамі выйшлі на вадаём. Такія справы не маюць вялікай, смяротнай пагрозы, як, напрыклад, забойствы ці рэкет. Як правіла, мне са сваімі суразмоўцамі ўдаецца наладзіць канструктыўны дыялог. Разам з тым у маёй працы нямала негатыўных сітуацый. Аднак я кіруюся правілам: усе ўзніклыя праблемы трэба пакідаць на працоўным месцы, не прыносіць іх дадому.

— Якія якасці ў першую чаргу павінны быць уласцівыя следчым?

— Акуратнасць, удумлівасць і пры гэтым — дакладнае веданне і выкананне патрабаванняў закона. Менавіта ад нашай працы залежыць далейшы лёс чалавека: будзе ён пазбаўлены волі ці не, на які час, наколькі вялікі штраф пагражае за тое ці іншае правапарушэнне і г.д. У маёй практыцы здарыўся выпадак, калі за 10 рыбінак чалавек быў пакараны штрафам у 10 тысяч рублёў. Так склаліся абставіны: парушальнік выкарыстоўваў забароненыя прылады ў забаронены час, злавіў асабліва каштоўныя пароды рыб…

— Наталля, у якой прафесіі, акрамя следчага, вы маглі б рэалізаваць сябе?

— Мне вельмі блізкае выяўленчае мастацтва. З дзяцінства я захаплялася маляваннем, любіла ствараць скульптуры і шыць. Пасля заканчэння сярэдняй школы збіралася паступаць у Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, на спецыяльнасць дызайнера. Аднак, убачыўшы работы студэнтаў, засумнявалася ў сваіх здольнасцях. Ужо цяпер, успамінаючы той час, прыходжу да высновы, што гэта былі работы студэнтаў-выдатнікаў, якія вучыліся не адзін год. Напэўна, у мяне ўсё ж такі быў шанц паступіць.

Я ж пайшла па іншай сцяжынцы. Паступіла ў Полацкі аграрна-юрыдычны каледж. Падчас працы ў Бешанковіцкім раёне была ўдзельніцай добраахвотнай народнай дружыны. Затым атрымала прапанову працаваць у міліцыі. Так паступова і склалася мая кар’ера. Адзначу, што мне падабаецца працаваць з людзьмі. У нашай працы вельмі важна знайсці да чалавека індывідуальны падыход. Зараз я займаю пасаду старшага следчага Лепельскага раённага аддзела Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, з’ўяюся маёрам юстыцыі.

Тэкст і фота: Васіль МАТЫРКА

На здымку: старшы следчы маёр юстыцыі Наталля Смажэўская

МЕТКИ: #аддзела#аднак#асобах#быў#гэта#дарожна#за#камітэта#маёй#мне#на#напрыклад#наталля#не#па#пасля#працы#работы#рэспублікі#следчага#следчым#справы#студэнтаў#транспартных#ці#чалавек#час#што#як#якія
Предыдущая
Мошенники начали активно взламывать мессенджеры и с их помощью обманывать граждан
Следующая
Лукашенко ждет “виртуозной логистики” от Минтранса и правительства
Рекомендуем
29.12.2022
Хлопчыкі-зайчыкі, дзяўчынкі-сняжынкі, ці як адзначалі Новы год у савецкай школе
29.06.2023
Заседание СОПОП
20.02.2024
Как пожилым гражданам не стать жертвой мошенников?
09.04.2025
11 апреля КГК Витебской области проведет «горячую линию» по вопросам автохлама во дворах
Комментарии отключены.

Последние новости

  • Кадровая политика, профилактика наркомании, разделение ВМР: в Лепеле провели заседание райисполкома
  • Ответственность за незаконные действия в отношении оружия
  • Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Президента Сирии Ахмеда аш-Шараа с национальным праздником – Днем эвакуации
  • Узнали, как служба в МЧС стала делом жизни для лепельчанина Геннадия Глинского
  • Узнали, когда будет завершена реконструкция дороги до Лепеля
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.