LATEST
  • Куда поедет передвижной ФАП на следующей неделе?
  • Откуда мошенники знают, что у вас есть деньги…
  • Жизнь водителя — дорога: история нашего земляка Леонида…
  • В Лепельском районе спасатели нашли в лесу заблудившуюся…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Паслязаўтра вернікі па календары каталіцкай канфесіі ўрачыста і з вялікай радасцю будуць адзначаць адно з самых важных святаў у годзе — Уваскрасенне Хрыстова

lepadmin - Общество - 07.04.2023
Па традыцыі напярэдадні гэтага светлага дня гутарым з пробашчам касцёла Святога Казіміра ксяндзом Уладзімірам Заянчкоўскім.
lepadmin
119 просм. 0 Комментариев

Па традыцыі напярэдадні гэтага светлага дня гутарым з пробашчам касцёла Святога Казіміра ксяндзом Уладзімірам Заянчкоўскім.

— Ксёндз Уладзімір, што нясе з сабой цудоўнае свята — Уваскрасенне Хрыстова?

— Унутранае, глыбіннае значэнне свята — гэта душой падрыхтавацца да асэнсавання таго, што зрабіў для нас Сын Божы: як ён прыйшоў на Зямлю, як ён вучыў, прапаведаваў, пакутаваў і ўваскрос. Свята аб’ядноўвае мільёны людзей верай у надзею на вечнае жыццё і збавенне ад бед і пакутаў.

— Раскажыце, калі ласка, як праходзіць Вялікі тыдзень і Пасхальны Трыдуум?

— У католікаў са святкавання Вербнай (Пальмовай) нядзелі распачаўся Вялікі тыдзень, які дае магчымасць належным чынам падрыхтавацца да важнага свята — Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыстуса, а таксама асэнсаваць падзеі, якія адбываліся ў Іерузалеме.

Завяршаецца тыдзень Святым Пасхальным Трыдуумам, у які ўваходзяць Вялікія Чацвер, Пятніца і Субота. Падзеі і набажэнствы засяроджваюць вернікаў на ўспамінах мукі і смерці нашага Збаўцы Езуса Хрыста. Гэта дні асаблівага пакаяння і посту. Будзем таксама маліцца аб спакоі ў нашых сем’ях і ва ўсім свеце.

Сёння — Вялікая пятніца Мукі Пана, дзень посту і жалобы ў касцёлах і дамах хрысціян. Літургія ў касцёле пачнецца а 18 гадзіне.

У Вялікую Суботу касцёл “прабывае” каля труны Пана, разважаючы пра Яго муку і смерць, чакаючы ў малітве і посце Яго ўваскрасення.  На працягу дня ў касцёлах не здзяйсняюцца Літургіі, толькі чытаюцца літургічныя гадзіны.

У гэты ж дзень у касцёле ў 11, 12, 16, 17 і 18 гадзін будзе праводзіцца асвячэнне велікодных страў: яек, кулічоў і тварожных пасх. Святая Імша Вігіліі Пасхальнай у суботу пачнецца а 22-й гадзіне.

У нядзелю раніцай а 8-й гадзіне пачнецца Святая Імша Змёртвыхпаўстання Пана.

— Ксёндз Уладзімір, што нельга рабіць у гэтыя дні?

— Не варта наведваць кафэ і іншыя забаўляльныя месцы. Нельга спяваць і танчыць, арганізоўваць масавыя мерапрыемствы. Нельга лаяцца з іншымі людзьмі, дапушчаць «брудных» думак, а таксама ўжываць зняважлівыя словы. Нельга адмаўляць тым, хто просіць.

— Як лепш правесці гэтыя дні?

— Трэба надаць увагу духоўнаму развіццю, маліцца і ўспамінаць пакуты Езуса Хрыстуса. Святары заклікаюць у гэты дзень мірыцца, асабліва калі хтосьці нядаўна пасварыўся з блізкім чалавекам, і дараваць ворагам. Трэба дапамагаць усім, хто мае патрэбу ў падтрымцы. Вядома, у Вялікую суботу трэба фарбаваць яйкі, пячы кулічы і пасхі, гатаваць мяса.

— Што б вам хацелася б пажадаць парафіянам напярэдадні свята?

— Дарагія прыхаджане рымска-каталіцкай царквы, віншую ўсіх з надыходзячым светлым святам Вялікадня!

Жадаю, каб Уваскрослы Хрыстос напоўніў усіх нас сваім Духам Святым, Духам радасці, любові і надзеі. Няхай гэтыя вясновыя светлыя велікодныя дні дораць усім Божую ласку, умацуюць у сэрцах людзей любоў і дабрыню, прынясуць у дамы згоду і дабрабыт! Няхай у сем’ях жывуць любоў і спакой!

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

МЕТКИ:
Предыдущая
Александр Лукашенко поздравил председателя Совета Федерации России Валентину Матвиенко с днем рождения
Следующая
Учащийся “Лепельской ДШИ” среди победителей конкурса баянной и аккордеонной музыки
Рекомендуем
18.10.2023
Уважаемые родители, госавтоинспекция напоминает!
29.03.2024
52-й отдельный специализированный поисковый батальон открывает очередной поисковый сезон
15.04.2025
Республиканская профилактическая акция «Мотоциклист!» пройдет в период с 16 по 22 апреля
19.04.2023
Правильный завтрак — залог хорошего дня!
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Куда поедет передвижной ФАП на следующей неделе?
  • Откуда мошенники знают, что у вас есть деньги и кто такие дропперы? Объясняем простым языком 
  • Жизнь водителя — дорога: история нашего земляка Леонида Солодкина
  • В Лепельском районе спасатели нашли в лесу заблудившуюся женщину
  • Смертельное ДТП под Лепелем: погибли водитель и пассажир
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved