Актуальное
  • Как получить разрешение на заготовку древесины на корню,…
  • Барановичские правоохранители задержали за взятки двух должностных лиц…
  • От обустройства тротуара до оформления наследства: лепельчане пришли…
  • Кратковременный снег и порывистый ветер. Какой будет погода…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Хлопчыкі-зайчыкі, дзяўчынкі-сняжынкі, ці як адзначалі Новы год у савецкай школе

lepadmin - Общество - 29.12.2022
Да святканя Новага года засталіся лічаныя дні.
lepadmin
257 просм. 0 Комментариев

Да святканя Новага года засталіся лічаныя дні.

З гэтай нагоды перагортваю старыя навагоднія фотаздымкі, якія дапамагаюць успомніць, як святкавалі гэтае свята прадстаўнікі старэйшага пакалення – нашы таты і мамы, дзядулі і бабулі, якія ў сярэдзіне мінулага стагоддзя былі такімі ж гарэзлівымі малымі, як і сёняшнія дзеці.

Трэба адзначыць, што навагодніх фотаздымкаў той, ужо далёкай савецкай эпохі, захавалася не так і шмат. А тыя экзэмпляры, што трапляюцца, кожны ўнікальны і мае сваю гісторыю. Напрыклад, вось гэты здымак пачатку 1960-х гадоў з архіва Замошскай сярэдняй школы дапамагае ўспомніць нам, як святкавалі Новы год савецкія школьнікі ў лепельскай глыбінцы.

Для школьнікаў той пары навагодняе прадстаўленне з’яўлялася адным з самых яркіх забаў у годзе, асабліва для вясковых хлопчыкаў і дзяўчынак. Уражанням і ўспамінамі пра навагоднія святы свайго дзяцінства падзяліліся з чытачамі нашай газеты былыя вучні Замошскай школы Васіль Левашкевіч і Антаніна Стэльмах.

“Школа была вельмі важным культурным цэнтрам у Замошшы, можа

нават і адзіным. Крыху пазней пабудавалі клуб і бібліятэку, там жа была пошта і сельскі савет. У школе кожны Новы год сустракалі навагоднімі маскарадных балямі. Цацкі рабілі ўсе школьнікі. Маскі, касцюмы кожны ўпотай рабіў для сябе. Я да гэтага часу памятаю, як клеіў маскі з кавалкаў газеты, гэта называлася пап’е-машэ. У старэйшых класах ужо больш свядомымі былі. Было цікавей. Электразабеспячэння ў вёсцы не было, напэўна, да 1963 года. Ва ўсіх дамах – газавыя лямпы, у некаторых у якасці асвятленне яшчэ служыла лучына, напэўна, для эканоміі газы. У майго сябра Жэні Гарбачова мы часта пры лучыне сядзелі ля печы і гулялі ў карты. Калі ўжо быў у 9-м класе, мы, школьнікі, пад кіраўніцтвам настаўніка Шалака правялі ва ўсіх класах школы электраправодку. Нейкім чынам школе дастаўся генератар з рухавіком. Мы яго ўсталявалі ў зямлянцы недалёка ад прыбіральні і падключылі пад Новы – 1960 год. Было выдатна, мы ганарыліся сваёй працай, хоць святло крыху і мігцела, таму што генератар быў аднафазны”, – успамінае былы вучань Замошскай школы Васіль Левашкевіч.

Добра памятае, як адзначалі Новы год у школе жыхарка Замошша і выпускніца мясцовай школы Антаніна Стэльмах:” Навагоднія маскі рабілі самі з паперы і іншых падручных сродкаў. Рыхтавацца да свята пачыналі задоўга. У нашай школе адказнай за Новы год была настаўніца Анціпенка Раіса Дзмітрыеўна. Арганізацыю свята бралі на сябе старшакласнікі. Я часта была Снягуркай, а Дзедам Марозам быў нехта з настаўнікаў. Преважна гэтая роля даставалася Якаву Яфімавічу Мянтузаву. Вялікую елку, якая вярхушкай упіралася ў столь, ставілі ў самым вялікім класе, папярэдне павыносіўшы адтуль мэблю. Елку ўпрыгожвалі самаробнымі гірляндамі і шклянымі цацкамі – для гэта пасля ўрокаў вылучалі групу са старэйшых вучняў. І цяпер добра памятаю, водар свежай яліны, які моцна адчуваўся адразу, калі пераступаў ганак школы. У паветры вітаў водар Новага года, усе жылі ў прадчуванні будучага свята.

У прызначаны для навагодняга мерапрыемства дзень у школу прыходзілі не толькі бацькі вучняў, але і іншыя вяскоўцы. Народу назбірвалася шмат. Дзеці вадзілі карагоды, атрымлівалі доўгачаканыя падарункі ў выглядзе цукерак. Паступова да карагодаў далучаліся і дарослыя. Вадзілі карагоды пад акампанемент гармоніка. Цягнулася свята некалькі гадзін.

А ўвечары ў тым жа памяшканні, дзе праводзіўся навагодні ранішнік, ладзілі баль-маскарад для старшакласнікаў. Умовай, каб туды патрапіць, было абавязкова зрабіць карнавальны касцюм. Навагодняе свята было вельмі запамінальным мерапрыемствам для ўсіх школьнікаў.”

У кожным з нас жыве маленькая дзяўчынка-Сняжынка або мілы хлопчык-зайчык. Чым бліжэй свята, тым ярчэй успаміны аб самых радасных і шчаслівых момантах жыцця… На шчасце, сёння мы не перасталі верыць у цуды. І нашы дзеці, як і раней чакаюць падрункаў ад Дзеда Мароза і здзяйснення самых запаветных мараў, а гэта значыць што Навагодняя казка працягваецца.

 

Валерый Тухта

На здымку: Вучні Замошскай школы ў навагодніх касцюмах. 1962 год

МЕТКИ:
Предыдущая
На территорию Беларуси упала украинская ракета. Военные разбираются в произошедшем
Следующая
Лукашенко рассказал о новогодних традициях суверенной Беларуси и предложил завести еще одну
Рекомендуем
01.08.2023
Бюджет прожиточного минимума повышен с 1 августа в Беларуси
01.01.2025
На выплату пособий по материнству и семейных пособий в 2025 году планируется направить Br3,2 млрд
04.10.2024
Октябрь объявлен месяцем религиозного туризма
26.10.2023
Всё об электронных обращениях
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Как получить разрешение на заготовку древесины на корню, узнали в Лепельском лесхозе
  • Барановичские правоохранители задержали за взятки двух должностных лиц предприятий
  • От обустройства тротуара до оформления наследства: лепельчане пришли на прием граждан, чтобы решить свои проблемы
  • Кратковременный снег и порывистый ветер. Какой будет погода в Беларуси 4 февраля 
  • Завтра в Витебской области состоится единый день приема граждан членами Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.