Актуальное
  • После открытия моста по улице Жигаря в Лепеле…
  • Софиты для крыши: как выбрать материал для подшивки…
  • Что меняется в Беларуси с 1 сентября 2026…
  • Звонок позвал на урок: в школах Лепельского района…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Фанфары святому Губерту на Лепельшчыне

lepadmin - Общество - 11.11.2023

Гук паляўнічага рога, брэх паляўнічых сабак і ганчакоў, людзі ў палявой форме, малітва да святога Губерта, шмат гасцей – так на Лепельшчыне адзначылі свята сустрэчы з прыродай.

lepadmin
344 просм. 0 Комментариев

Гук паляўнічага рога, брэх паляўнічых сабак і ганчакоў, людзі ў палявой форме, малітва да святога Губерта, шмат гасцей – так на Лепельшчыне адзначылі свята сустрэчы з прыродай.

А 8 гадзіне раніцы ў касцёле Святога Казіміра ўпершыню прайшло набажэнства ў гонар святога Губерта, нябеснага апекуна паляўнічых, леснікоў, рыбаловаў і ўсіх тых, чыя праца звязана з лясной гаспадаркай.

Касцёл праводзіць гэтае мерапрыемства сумесна з турыстычным комплексам “Заранка”, і на яго асаблівым чынам былі запрошаны лепельскі лясгас і ўсё паляўнічыя, ды не толькі з нашага раёна. Ганаровым госцем стаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які і ўзначаліў святую Імшу.
Трэба сказаць, што пачалася ранішняя служба ў суботу зусім незвычайна: касцёл замест малітоўных песень ускалыхнуў гук паляўнічага рога, які потым яшчэ не раз паўтараўся. У даўнія часы паляўнічыя пад гук ражка аддавалі сваю даніну павагі прыгажосці і моцы здабытага ім звера.
Звяртаючыся да ўсіх прысутных, Алег Буткевіч распавёў, што стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць гэтую сустрэчу ўвосень з нагоды ўспаміну святога Губерта, які адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 3 лістапада.
Віншуючы паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў са святам іх апекуна, шаноўны госць пажадаў, каб яны “праз сваё хобі знайшлі Бога і жылі Ягонай праўдай”.
У чытанні прысутныя пачулі пра стварэнне свету: «…І сказаў Бог: Учынім чалавека паводле Нашага вобразу і Нашага падабенства. Няхай пануе над рыбамі марскімі, над птаствам нябесным, над жывёламі, над усёю зямлёю і над усялякім паўзуном, што поўзае па зямлі. І стварыў Бог чалавека паводле свайго вобразу, паводле Божага вобразу стварыў яго, стварыў мужчыну і жанчыну» (Быц 1, 26–27).
Напрыканцы Імшы біскуп Алег уручыў заслужаныя Падзякі «За беражлівыя адносіны да каштоўнасцей прыроднай спадчыны», а ксёндз Уладзімір, у сваю чаргу, выказаў словы ўдзячнасці біскупу Алегу, усім ксяндзам, тым, хто дапамог арганізаваць урачыстасць, а Пану Богу за магчымасць здабываць звера. Таксама пажадаў паляўнічым удалага палявання ў новым сезоне і звярнуў увагу, што трэба не толькi iмкнуцца з палявання мець нейкую карысць, але і думаць пра захаванне прыроды.
Як адзначыў пробашч, ён таксама любіць паўдзельнічаць у паляванні, калі ёсць вольны час. Хтосьці, можа, з недаверам адносіцца да таго, што некаторыя ксяндзы любяць паляванне. Аднак, як сказана ў Святым Пісанні, Бог стварыў прыроду для чалавека, каб ён кіраваў ёю. Галоўнае, каб улада чалавека над прыродай ажыццяўлялася разумна.
На пытанне, чаму вырашыў правесці такое маштабнае мерапрыемства ў гонар святога Губерта, адказаў:
— У размове з аматарамі палявання заўсёды нагадваю пра малітву да апекуна нябеснага і заўважаю, што яны не супраць паўдзельнічаць у набажэнстве такога кшталту. Аднак трэба разумець, што малітва да святога – гэта не заклінанне, каб дабыць звера, а просьба зберагчы нас ад усялякай небяспекі. І ні ў якім разе нельга грэбаваць патрабаваннямі бяспекі, бо тады святы Губерт можа не абараніць.
У гэты дзень многія даведаліся, што ў касцёле Святога Казіміра ёсць абраз святога Губерта, да якога можна прыйсці і памаліцца ў любы час.
Пасля службы адбылося асвячэнне транспартных сродкаў і сабак.
***
Нагадаем! Святы Губерт нарадзіўся ў шляхетнай сям’і. З маладосці вельмі цікавіўся паляваннем, шмат часу прысвячаў пошукам задавальненняў і паляванню. Аднойчы ў Вялікую пятніцу ён, не захоўваючы павагі да смерці Хрыста, пайшоў на паляванне. Там яму аб’явіўся алень са ззяючым паміж рагоў крыжам. Губерт пачуў словы: “Ты вельмі шмат часу прысвячаеш справам гэтага свету. Памятай, што мэта чалавека зусім іншая”. Гэта быў пераломны момант у жыцці Губерта. Ён змяніў жыццё і стаў святаром, пазней біскупам, абвяшчаў Евангелле сярод вернікаў і язычнікаў, вылучаўся глыбокай малітвай, захаваннем посту і дабрачыннасцю. Яго ўспамін адзначаецца 3 лістапада.
Наталля Храпавіцкая.

МЕТКИ:
Предыдущая
Лукашенко: задача партий – не разъединять, а объединять общество
Следующая
“Мы не воссоздаем КПСС”: Лукашенко обозначил свою позицию по партийному строительству в Беларуси
Рекомендуем
02.05.2023
ПРЕДОСТАВЛЕНИЕ ЛЕПЕЛЬЧАНАМ РАЗОВЫХ ПЛАТНЫХ СОЦИАЛЬНО-БЫТОВЫХ УСЛУГ
02.06.2025
Летний туристический сезон откроет масштабная республиканская акция «Вандруй! Адчуй! Натхняйся!»
08.11.2025
Рейсов стало больше. “Белавиа” представила зимнее расписание 
25.05.2024
Последний звонок прозвенел для выпускников Лепельщины
Комментарии отключены.

Последние новости

  • После открытия моста по улице Жигаря в Лепеле общественный транспорт вернулся к прежним схемам движения
  • Софиты для крыши: как выбрать материал для подшивки кровельных свесов
  • Что меняется в Беларуси с 1 сентября 2026 года: это касается многих белорусов
  • Звонок позвал на урок: в школах Лепельского района начался новый учебный год
  • День знаний в ГУО “Стайская средняя школа Лепельского района”
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.