Хутка мы сустрэнем Новы, 2023 год, прыступім да ажыццяўлення новых планаў, задум, і зноў да нас прыйдуць новыя значныя падзеі.
Святочнае інтэрв’ю
Завяршаецца 2022 год. Заўтра мы сустрэнем Новы, 2023 год, прыступім да ажыццяўлення новых планаў, задум, і зноў да нас прыйдуць новыя значныя падзеі. Чым жа стаў знамянальны для нас 2022 год, якія прынёс з сабой поспехі і дасягненні? Пра гэта пойдзе наша размова ў інтэрв’ю са старшынёй Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Міхаілам Кісялевічам.
— Міхаіл Леанідавіч, вядома, што надзейным фундаментам раёна з’яўляецца развіццё эканомікі. З якімі паказчыкамі мы сустракаем Новы год у гэтай галіне?
— Адзначу, што эканоміка раёна, як і краіны ў цэлым, дзейнічала ў няпростых умовах. Увядзенне санкцый у знешнім гандлі, абмежаванні ў прыцягненні знешніх крэдытаў, займаў і ў выніку — замаруджванне інвестыцыйнай актыўнасці ў прамысловай галіне — усё гэта аказала ўплыў і на эканоміку раёна.
У цэлым жа ў раёне захавалася стабільнае сацыяльна-палітычнае становішча, у поўным аб’ёме выкананы мэтавыя паказчыкі эфектыўнасці работы раёна: інвестыцыі ў асноўны капітал па факце за 11 месяцаў склалі 111, 5 працэнта, ацэнка года — 104, 7 працэнта пры заданні 102, 5 працэнта. Сярэднемесячны заробак па факце 11 месяцаў склаў 111, 1 працэнта, ацэнка года — 112 пры заданні 109, 3 працэнта. Сукупныя паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту па факце 11 месяцаў склалі 123, 3 працэнта, а ацэнка года — 115, 4 працэнта пры заданні 108, 5 працэнта.
З 14 паказчыкаў, устаноўленых для раёна распараджэннем старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 15 сакавіка бягучага года №58-р “Аб паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2022 год” за 11 месяцаў бягучага года выкананне забяспечана па 8 паказчыках.
Акрамя выканання мэтавых паказчыкаў эфектыўнасці работы раёна, выконваюцца заданні па будаўніцтве жылля, стварэнні новых арганізацый, экспарце паслуг па тэрыторыі, рэнтабельнасці продажаў, зніжэнні ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі.
Забяспечана станоўчая дынаміка па рознічным тавараабароце, экспарце паслуг.
Па 8 паказчыках павялічваецца выкананне і па выніках 2022 года. У цэлым жа работа эканомікі эфектыўная. Мы працуем з чыстым прыбыткам (15, 2 мільёна рублёў, тэмп росту складае 197, 8 працэнта), станоўчай рэнтабельнасцю продажаў (8 працэнтаў) і ростам выручкі ад рэалізацыі прадукцыі ў 110, 2 працэнта.
Станоўчы фінансавы вынік дасягнуты па ўсіх галінах эканомікі.
Узровень беспрацоўя па раёне знаходзіцца ў дапушчальных межах — 0, 2 працэнта пры нарматыве не больш за 1 працэнт.
На мадэрнізацыю і тэхнічнае перааснашчэнне прамысловасці сёлета накіравана каля 6, 8 мільёна рублёў. Уведзены ў эксплуатацыю “Збожжа-ачышальны комплекс (ЗСК-100) з комплексам для захоўвання збожжа на 30 тысяч тон” філіялам “Лепельскі” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”. ААТ “Лепельскі рамонтна-механічны завод” набыта тэхналагічнае абсталяванне. Створана новая прамысловая вытворчасць будаўнічых матэрыялаў таварыствам з абмежаванай адказнасцю “Цэнтр будаўнічай камплектацыі”.
— Вядома, што адным з асноўных накірункаў развіцця раёна з’яўляецца дзейнасць сельскай гаспадаркі. Якіх жа паказчыкаў удалося дасягнуць у гэтай галіне?
— У студзені — кастрычніку бягучага года больш за мінулагоднія паказчыкі ўдалося выгадаваць жывёлу і птушку (100, 9 працэнта, у тым ліку свіней — 103, 3 працэнта, птушкі — 106, 4 працэнта).
Арганізацыямі раёна намалочана збожжа 38, 4 тысячы тон, што на 38, 1 працэнта больш узроўню мінулага года.
Працягваюцца будаўніцтва і мадэрнізацыя жывёлагадоўчых аб’ектаў.
Сёлета былі завершаны капітальны рамонт і мадэрнізацыя будынка для ўтрымання буйной рагатай жывёлы малочнатаварнай фермы “Цаліна” КУВСГП “Лепельскае”, пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю навес на малочнатаварным комплексе “Юркоўшчына” ў СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясамбінат”, вядуцца работы па мадэрнізацыі будынка для ўтрымання буйной рагатай жывёлы на малочнатаварнай ферме “Велеўшчына” СУП “Пражэктар-агра”. Пабудавана таксама сянажна-сіласная траншэя ўмяшчальнасцю 1, 5 тысячы тоны ў ААТ “Лепельаграсэрвіс”.
У сельскагаспадарчыя арганізацыі паступіла 25 адзінак тэхнікі. Усяго па галіне асвоена 17, 2 мільёна рублёў інвестыцый у асноўны капітал.
— Вядома, што важным этапам стварэння будучыні раёна з’яўляецца будаўніцтва жылля. І мясцовыя жыхары, і госці раёна заўважылі, як літаральна на вачах Лепель расце, радуюць вочы новыя дамы, навасёламі якіх становяцца маладыя, у тым ліку шматдзетныя сем’і.
— Гэта сапраўды так. У галіне будаўніцтва за студзень — кастрычнік бягучага года ўведзены ў эксплуатацыю 9 тысяч 522 квадратныя метры агульнай плошчы жылых дамоў пры гадавым заданні 10 тысяч 620 квадратных метраў, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай пабудавана 4 тысячы 172 квадратных метраў жылля пры заданні 5 тысяч 740 квадратных метраў.
Шматкватэрны жылы дом пабудаваны па вуліцы Калініна ў г.Лепелі. Індывідуальнымі забудоўчшыкамі ўведзена ў эксплуатацыю 7 тысяч 333 квадратныя метры жылля пры заданні 5 тысяч 740 квадратных метраў.
Да канца бягучага года запланавана ўвесці ў эксплуатацыю таксама шматкватэрны жылы дом па вуліцы Ялугіна агульнай плошчай 2 тысячы 15 квадратных метраў і 400 квадратных метраў жылля індывідуальных забудоўшчыкаў.
За справаздачны перыяд палепшылі свае жыллёвыя ўмовы 25 шматдзетных сем’яў. Да канца бягучага года палепшылі свае жыллёвыя ўмовы шляхам будаўніцтва кватэр у шматкватэрным доме па вуліцы П.У.Ялугіна ў г.Лепелі яшчэ 13 сем’яў.
Пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю водаправод на вуліцы Ленінская ў вёсцы Стары Лепель працягласцю водаправоднай сеткі ў 2, 6 кіламетра, падключаны сеткі водаправодаў у аграгарадку Вялікі Поўсвіж Лепельскага раёна ад г.Лепеля працягласцю водаправоднай сеткі 5, 2 кіламетра.
Рыхтуецца да ўводу ў эксплуатацыю аб’ект “Электразабеспячэнне, водазабеспячэнне і добраўпарадкаванне мікрараёна індывідуальнай жылой забудовы ў раёне аўтазаправачнай станцыі №33 у г.Лепелі”.
Важнай часткай развіцця раёна з’яўляецца забеспячэнне надзейнай электрычнай сувязі. Лепельскім участкам электрычнай сувязі за бягучы год уведзена восем аб’ектаў будаўніцтва валаконна-аптычных ліній сувязі з агульным аб’ёмам 1560 нумароў. Запушчана прыкладанне “Мой горад Лепель”, удзельнікамі праекта стала 41 арганізацыя г.Лепеля і Лепельскага раёна.
— Міхаіл Леанідавіч, безумоўна, прыярытэтным накірункам дзейнасці органаў улады з’яўляецца стварэнне камфортных умоў жыцця людзей…
— Цалкам згодны з гэтым. У галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі сёлета праводзіліся работы па капітальным і бягучым рамонце жыллёвага фонду, будаўніцтве новых і рамонце сістэм цепла- і водазабеспячэння, водаадвядзення, а таксама добраўпарадкаванні населеных пунктаў.
Пасля капітальнага рамонту было ўведзена ў эксплуатацыю 8 тысяч 755 квадратных метраў жылых дамоў, выкананы бягучы рамонт жылых дамоў на суму больш за 200 тысяч рублёў.
Праведзены бягучы рамонт усёй кацельнай гаспадаркі раёна. Заменена больш за 2, 4 кіламетры цеплатрас на агульную суму 520 тысяч рублёў.
На плошчы больш за 29, 6 тысячы квадратных метраў выкананы бягучы рамонт асфальтавага пакрыцця вуліц г.Лепеля (Чуйкова, Віцебская, Бярэзінская, Партызанская, Дэпаўская і іншыя), а таксама сельскіх населеных пунктаў (агр.Стаі, в.Бароўка). Ямачны рамонт выкананы на плошчы 1, 1 тысячы квадратных метраў, быў праведзены бягучы рамонт пешаходных дарожак. Усяго ў гэтым накірунку асвоена больш за 1, 2 мільёна рублёў.
Працягваецца работа па добраўпарадкаванні і азеляненні г.Лепеля і сельскіх населеных пунктаў. Сёлета было пасаджана 3, 4 тысячы штук кветак, 716 дрэваў і 690 кустоў.
З мэтай паляпшэння якасці транспартнага абслугоўвання пасажыраў у раёне вядзецца пастаянная работа па карэкціроўцы схем і раскладаў дзеючых маршрутаў, абнаўленні інфармацыйных таблічак на прыпыначных пунктах.
Штогод вядзецца абнаўленне тэхнікі. Сёлета філіялам “Аўтатранспартнае прадпрыемства №14 г.Лепеля” ААТ “Віцебскаблаўтатранс” набыта тры аўтобусы МАЗ 281 малой умяшчальнасці.
— Не менш важным паказчыкам развіцця раёна, вядома, з’яўляецца задавальненне патрэб спажыўцоў…
— Так. Работа прадпрыемстваў гандлю дазволіла забяспечыць стабільнасць на спажывецкім рынку. Попыт пакупнікоў, у першую чаргу, на сацыяльна значныя тавары ў асноўным задавальняецца за лік беларускай прадукцыі, удзельная вага якой у аб’ёме тавараабароту складае 74, 9 працэнта (па вобласці — 67 працэнтаў).
У раёне сфарміравана развітая інфраструктура гандлю і грамадскага харчавання. У цяперашні час працуюць 331 гандлёвы аб’ект розных фарматаў плошчай 18, 7 тысячы квадратных метраў, 82 аб’екты грамадскага харчавання на 4, 5 тысячы пасадачных месцаў, а таксама два рынкі і адзін гандлёвы цэнтр. Сёлета ў горазе адкрыты магазіны ТАА “Фрутрэал” па вуліцы Інтэрнацыянальная, “Капеечка” ЗАТ “Дабраном” па вул.Чуйкова, у аграгарадку Баброва працуе “Мясная крама” УГП “Гандлёвы дом” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”і шэраг іншых аб’ектаў.
За 11 месяцаў тэмп рознічнага тавараабароту гандлю Лепельскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства склаў 72, 3 працэнта.
— Міхаіл Леанідавіч, несумненна, што стабільнае развіццё раёна забяспечвае таксама інестыцыйная дзейнасць.
— Безумоўна, інвестыцыі — гэта адна за базавых умоў эфектыўнага развіцця рэальнага сектара эканомікі і забеспячэння сацыяльнай стабільнасці. Сёлета на гэтыя мэты было прыцягнута 74 мільёны рублёў, што на 11, 5 працэнта больш узроўню мінулага года. Лепельскім лясгасам закончана рэалізацыя інвестыцыйнага праекта “Дрэваапрацоўчая вытворчасць”. Рыхтуецца да ўводу спальны корпус дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Жамчужына”. На яго завяршэнне сёлета накіравана звыш за 8 мільёнаў рублёў. Дзяржаўнай прыродаахоўнай установай “Бярэзінскі біясферны запаведнік” набыта лінія па перапрацоўцы драўніны, пачалося будаўніцтва сушыльнага комплексу, а таксама завершаны шэраг праектаў турыстычнага накірунку.
Знешнегандлёвы абарот раёна за 10 месяцаў бягучага года павялічаны ў 1,2 разы, экспартныя пастаўкі склалі больш за 5, 4 мільёны долараў ЗША.
Арганізацыі раёна ажыццяўлялі знешнегандлёвыя аперацыі з 17 краінамі свету, тавары пастаўляліся на рынкі 11 дзяржаў, прадукцыя імпартавалася з 9 краін.
Пры гэтым узровень продажаў у краіны СНД павялічыўся ў 1, 5 разы. Праведзены пастаўкі ў Кітайскую Народную Рэспубіку на суму 583, 5 тысячы долараў ЗША. Экспарт з Расійскай Федэрацыяй склаў каля 2, 8 мільёнаў долараў і павялічыўся на 16 працэнтаў.
Буйнейшыя прадпрыемствы-экспарцёры раёна — ТАА “Адзіная Гандлёвая Сістэма Сінтэз”, “Цэнтр будаўнічай камплектацыі” і “Будсэрвіс”.
Экспарт паслуг у студзені — кастрычніку бягучага года ўзрос у 1, 4 разы, сальда склала 2, 3 мільёна долараў ЗША, што на 0, 6 мільёна больш, чым у мінулым годзе. У 1, 5 разы павялічыліся турыстычныя паслугі, у 7 разоў — камп’ютарныя, тэлекамунікацыйныя і інфармацыйныя паслугі, а ў 4, 4 разы — і іншыя дзелавыя паслугі. Тэмп росту экспарту паслуг у галіне аховы здароўя склаў 125, 8 працэнта.
Паступова нарошчваюць свой уклад у эканоміку раёна суб’екты малога і сярэдняга прдпрымальніцтва. У параўнанні з мінулым годам у 1, 4 разы павялічыліся падатковыя плацяжы ў бюджэт, у 1, 3 разы — экспарт паслуг. Удзельная вага малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў агульным аб’ёме экспарту тавараў раёна склала амаль 70 працэнтаў, паслуг — 63 працэнты. З пачатку года ў розных сферах эканомікі раёна пачалі дзейнасць пяць новых арганізацый. Працягваецца работа па прыцягненні ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца. За 11 месяцаў у гаспадарчы абарот (шляхам продажу, зносу) было прыцягнута 5 аб’ектаў нерухомасці камунальнай уласнасці. Паступленні ў бюджэт з улікам здачы ў арэнду аб’ектаў, што не выкарыстоўваюцца, склалі больш за 20 тысяч рублёў.
Плённая, мэтанакіраваная праца заўсёды прыносіць плён. Высокія паказчыкі работы — гэта вынік зладжанай работы ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
Напярэдадні Новага года хочацца выказаць шчырыя словы падзякі ўсім працоўным калектывам Лепельшчыны за плённую, адказную работу на карысць раёна, за тое, што дзякуючы сумесным намаганням нам удалося ажыццявіць многае. Шчыра жадаю ўсім жыхарам Лепельшчыны, канечне, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту ва ўсіх справах і далейшага аптымізму! Са святам вас, шаноўныя!
Інтэрв’ю правяла Святлана ВАЗНЯК.