Напярэдадні Дня Перамогі ўдзельнікі пошукавага клуба «Слабадскія следапыты» завіталі ў госці да жыхаркі аграгарадка Слабада Валянціны Панамаровай.
Валянціна Васільеўна распавяла школьнікам пра свойго бацьку ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Васіля Гаўрылавіча Пшонку. Жанчына ашчадна захоўвае бацькавы рэліквіі ваеннай пары, сярод якіх чырвонаармейская кніжка, пасведчанні да ўзнагарод.
Жыхар вёскі Свяда Васіль Пшонка ў 1943 годзе стаў партызанам брыгады «Дубава». Пасля вызвалення Лепельшчыны з’яўляўся байцом знішчальнага батальёна — да верасня 1944 года. Затым на фронце быў наводчыкам гарматы. У студзені 1945 года быў цяжка паранены. Вярнуўшыся з вайны, працаваў да пенсіі ў Лепельскім леспрамгасе. Узнагароджаны медалямі «За адвагу», «Партызану Айчыннай вайны» першай ступені.
Валянціна Васільеўна перадала ў музей Слабадской школы бацькаў фотаздымак, які зойме пачэснае месца ў фотагалерэі землякоў, якія восемдзесят гадоў назад заваявалі для нас перамогу.