Актуальное
  • После открытия моста по улице Жигаря в Лепеле…
  • Софиты для крыши: как выбрать материал для подшивки…
  • Что меняется в Беларуси с 1 сентября 2026…
  • Звонок позвал на урок: в школах Лепельского района…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Орден напоминает о войне

Наталья Храповицкая - Великой Победе посвящается! - 07.05.2025
Наталья Храповицкая
463 просм. 0 Комментариев

Данік Жарнасек – часты госць у бабулінай хаце, што месціцца ў той частцы Горак, якую мясцовыя жыхары называюць Лазовікамі, і якая да пачатку 1990-х гадоў была асобным паселішчам. Амаль кожныя выхадныя спяшаецца хлопчык з Заслонава да бабулі Зіны.

​Зінаіда Іванаўна Бяляева працавала кандытарам у Заслонаве ў “Ваенгандлі”. Калі выйшла на пенсію, так і не змяніла вясковую прапіску на добраўладкаваную кватэру са зручнасцямі. Яна і сёння жыве ў бацькоўскай хаце. Заўсёды чакае ў госці любімага ўнучка Даніка, з якім бавіць шмат часу. 

​Ад бабулі хлопчык ведае, што яго далёкія продкі былі сярод першых пасяленцаў Лазовікаў, якія пераехалі з вёскі Дворышча. Прабабуля Марыя Яско напрыканцы 1940-х гадоў выйшла замуж за данскога казака Івана Маскаленку.

У Лазовіках былы франтавік, інвалід вайны Іван Маскаленка апынуўся дзесьці ў 1948 годзе. Уладкаваўся на працу трактарыстам у 1-ю Лепельскую МТС. Кватараваў у Лазовіках у сям’і Яско. А неўзабаве і ажаніўся з дачкой гаспадароў Марыяй.

Пасля рэарганізацыі ў 1961 годзе МТС у аддзяленне “Сельгастэхніка” Іван Мацвеевіч працаваў у гэтай арганізацыі брыгадзірам трактарнай брыгады. На працу спачатку дабіраўся на веласіпедзе, потым на матацыкле. Марыя гадавала дачок, працавала ў калгасе “Парыжская камуна”.

Рапавядаючы Даніку пра прадзеда Івана бабуля Зіна час ад часу дастае з шафы яго баявую ўзнагароду – ордэн Айчыннай вайны, каб паказаць унуку, распавесці пра ваенную біяграфію прашчура.

Прызвалі Івана Маскаленку ў Чырвоную армію ў 1941 годзе на пасаду ваенфельдшара. Ваяваў у складзе 825 горна-стралковага палка ў Крыме, дзе ішлі кровапралітныя баі пад горадам Керч. У кастрычніку 1941 года Іван Маскаленка прыняў камандаванне кулямётнай ротай падчас высадкі дэсанту ў раёне Камыш-Буруна. Напрыканцы снежня 1941 года быў цяжка паранены. За мужнасць і адвагу, праяўленую ў баях, прадстаўлены да ордэна Чырвонага Сцяга. Пасля доўгага лячэння быў камісаваны. З красавіка 1943 па красавік 1945 працаваў у эвакашпіталі №5463 начальнікам абозна-рэчавага склада. У 1945 годзе быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені. Вярнуўся ў родныя мясціны, а неўзабаве лёс прывёў былога франтавіка ў лепельскую вёску Лазовікі.

Пра вайну Іван Мацвеевіч згадваў неахвотна. З дзяцінства бабуля Зіна памятае, як бацька распавядаў пра вайну толькі тое, што перад атакай салдатам давалі 200 грамаў гарэлкі. Ордэн — адзіная ваенная рэліквія, што сёння нагадвае пра тую вайну. Калі Данік пасталее, бабуля абавязкова аддасць ордэн на захоўванне ўнуку, каб той працягваў свята берагчы і перадаваць сваім нашчадкам памяць пра гераічнага прадзеда. ​                                                                                                          Валерый ТУХТА, краязнаўца

МЕТКИ:
Предыдущая
С 2026 года все админпроцедуры налоговых органов перейдут на ЕПЭУ
Следующая
В Лепельском районном краеведческом музее прошел урок мужества для подростков
Рекомендуем
05.12.2022
По следам Победы
07.05.2023
Праздничный концерт, приуроченный ко Дню Победы
15.02.2025
Вывод военнослужащих Ограниченного контингента советских войск (ОКСВ) из Афганистана завершился 36 лет назад – 15 февраля 1989 года
09.05.2025
В память о подвиге народа в годы Великой Отечественной войны 9 мая в Беларуси будет объявлена общенациональная минута молчания
Комментарии отключены.

Последние новости

  • После открытия моста по улице Жигаря в Лепеле общественный транспорт вернулся к прежним схемам движения
  • Софиты для крыши: как выбрать материал для подшивки кровельных свесов
  • Что меняется в Беларуси с 1 сентября 2026 года: это касается многих белорусов
  • Звонок позвал на урок: в школах Лепельского района начался новый учебный год
  • День знаний в ГУО “Стайская средняя школа Лепельского района”
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.