LATEST
  • Пищевую добавку российского производителя запретили продавать в Беларуси
  • Комментарий депутата по утверждению Программы социально-экономического развития Беларуси…
  • iPhone 17 за 1700 рублей: 18-летняя витебчанка попалась на…
  • Сельхозорганизации смогут продавать пустующее жилье с существенной скидкой 
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Гарачая пара на сартастанцыі

lepadmin - Промышленность и сельское хозяйство - 26.08.2022

Плошчы зерневых і зернебабовых культур у дзяржаўнай сельскагаспадарчай установе “Лепельская сортавыпрабавальная станцыя” невялікія, адносна іншых сельгасарганізацый раёна - 519 гектараў.

lepadmin
220 просм. 0 Комментариев

Плошчы зерневых і зернебабовых культур у дзяржаўнай сельскагаспадарчай установе “Лепельская сортавыпрабавальная станцыя” невялікія, адносна іншых сельгасарганізацый раёна – 519 гектараў.

Плошчы зерневых і зернебабовых культур у дзяржаўнай сельскагаспадарчай установе “Лепельская сортавыпрабавальная станцыя” невялікія, адносна іншых сельгасарганізацый раёна — 519 гектараў. Для параўнання: у КУВСГП “Лепельскае” — 1702 гектараў, у СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат” — 3664 га. Аднак і збожжаўборачнай тэхнікі на сартастанцыі няшмат, усяго два камбайны. Атрымліваецца па 260 гектараў на машыну — нармальная нагрузка, разлічаная вытворцамі. У дзень прыезду карэспандэнта ў гаспадарцы было зжата крыху больш, як 40 працэнтаў плошчаў. У чым жа затрымка?

Адказ знайшоў адразу, як толькі зайшоў на мехдвор — абодва камбайны стаялі на рамонце. На першым механізатар Віталь Свістуноў мяняў рэмень прываду вентылятара. Здаецца, не вельмі вялікая паломка, але без яго нельга нават запускаць рухавік. Можа перагрэцца і тады адбудзецца нашмат большая паломка. Галоўная ж цяжкасць заключаецца ў тым, што на складзе сельгасарганізацыі таго рэменя не было, таму інжынер тэрмінова паехаў у г.Лепель, каб набыць яго ў спецыялізаванай краме.

У другім камбайне, на якім працуюць Яўген Шамшур з бацькам Сямёнам, сітуацыя нашмат больш складаная — выйшаў са строю транспарцёр. Паломка адбылася напярэдадні ўвечары, калі камбайнеры завяршалі чарговы працоўны дзень. Каб не стамляць чытачоў тэхнічнымі падрабязнасцямі, але даць некаторае ўяўленне пра маштаб, скажу, што новы корпус транспарцёра трэба заказваць непасрэдна на заводзе-вытворцы, а гэта значныя затраты фінансавых сродкаў і часу. У гарачую жніўную пару гэта не даравальна.

Нарэшце, адказныя работнікі сартастанцыі звярнуліся ў суседнія гаспадаркі і знайшлі запасны корпус транспарцёра. Хоць ён і былы ў карыстанні, але ў такой сітуацыі цалкам прыдатны. Яўген за лічаныя гадзіны яго ўстанавіў, на момант прыезду карэспандэнта мужчына ўстанаўліваў прывадны ланцуг. Паколькі камбайнер быў вельмі засяроджаны на працы, маім галоўным суразмоўцам стаў дырэктар раённай сортавыпрабавальнай сартастанцыі Андрэй Краўцоў.

— Якая сітуацыя складваецца на ўборцы? — спытаў у кіраўніка.

— Прызнаюся, вельмі напружаная. Ужо 23 жніўня, а мы не змаглі ўбраць палову сваіх плошчаў.

— У чым, на ваш погляд, галоўная прычына затрымкі жніва?

— Зношанасць тэхнікі. Абодва камбайны набыты сартастанцыяй больш за 10 гадоў таму. Кожны сезон тэхніка эксплуатуецца ў інтэнсіўным рэжыме. Натуральна, многія механізмы і агрэгаты не вытрымліваюць, выходзяць са строю, дае аб сабе ведаць і зношанасць металу. Паломкі на полі адбываюцца штодзень. Сёлета не было выпадкаў, каб абодва камбайны добра працавалі. Мы кожны год імкнёмся падрыхтаваць тэхніку належным чынам, набываем і мяняем некаторыя запчасткі, але ўсяго па фінансавых прычынах ахапіць не можам. Хацелася б набыць новы камбайн.

— Паралельна з уборкай трэба праводзіць і азімую сяўбу. Як тут ідуць справы?

— Таксама са значнымі цяжкасцямі. Праўда, яны выкліканы іншымі прычынамі, у першую чаргу спякотным надвор’ем. З-за сухмені глеба стала цвёрдай, дыскі і плугі з вялікай цяжкасцю заглыбляюцца ў яе, насенне без вільгаці ляжыць у глебе, не прарастаючы. Атрымліваецца супярэчнасць: для працягу і паспяховага завяршэння ўборкі патрэбна сухое сонечнае надвор’е, а для сяўбы — дождж.

— Якім чынам можна паскорыць уборку?

— Будзем звяртацца па дапамогу да суседзяў. Ведаю, што ў ААТ “Чарэйшчына” ўборачная кампанія блізіцца да завяршэння. Там на палях засталіся лічаныя гектары. Будзем звяртацца з просьбай, каб яны выдзелілі хаця б адзін камбайн з экіпажам.

На момант напісання публікацыі стала вядома, што абодва камбайны сортавыпрабавальнай станцыі адрамантаваны, выехалі ў поле. Па дапамогу прыйшоў камбайн з ААТ “Чарэйшчына”. Дзякуючы ўсім прынятым мерам, у гаспадарцы збажыны зжата больш, чым з паловы плошчаў, якія падлягаюць уборцы.

Тэкст і фота: Васіль МАТЫРКА.

На здымку: камбайнер Яўген Шамшур устанаўлівае ланцуг прываду механізма на сваім камбайне.

МЕТКИ: #абодва#але#больш#было#вельмі#гектараў#дзень#за#зерневых#зношанасць#каб#камбайны#карэспандэнта#на#не#паломка#плошчаў#плошчы#прыезду#са#сартастанцыі#сітуацыя#строю#таму#техники#чым#што#яго#як#яўген
Предыдущая
За кем приедет школьный автобус. В Беларуси утвержден порядок бесплатного подвоза обучающихся
Следующая
Интересные земляки
Рекомендуем
06.10.2025
Александр Субботин: «Труженики села выиграли у капризной погоды битву за урожай»
16.03.2023
На линейке готовности
06.10.2025
Делегация Лепельского района приняла участие в “Дажынках” в Чашниках
11.06.2025
Обед для трудовых побед!
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Пищевую добавку российского производителя запретили продавать в Беларуси
  • Комментарий депутата по утверждению Программы социально-экономического развития Беларуси на 2026–2030 годы
  • iPhone 17 за 1700 рублей: 18-летняя витебчанка попалась на уловку мошенников в Telegram
  • Сельхозорганизации смогут продавать пустующее жилье с существенной скидкой 
  • Тонна молодняка карпа переселилась в озеро Береща Лепельского района
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved