• Активистки Лепельской районной организации ОО “Белорусский союз женщин”…
  • “Пеллеты и еще раз пеллеты!” Почему Александр Лукашенко…
  • Генпрокуратура: коррупция не превышает 2% в структуре общей…
  • Отделение “Святліца” – место, которое стало вторым домом
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Як жывеш, глыбінка?

lepadmin - Судьба человека - 11.10.2022

Пра вёску Катоўшчыну ведаў даўно, міма нават некалькі разоў праязджаў. У сярэдзіне лета выпадкова праехаў па вясковай вуліцы -- і вырашыў абавязкова завітаць сюды і больш падрабязна даведацца пра яе, пагутарыць з мясцовымі жыхарамі.

lepadmin
91 просм. 0 Комментариев

Пра вёску Катоўшчыну ведаў даўно, міма нават некалькі разоў праязджаў. У сярэдзіне лета выпадкова праехаў па вясковай вуліцы — і вырашыў абавязкова завітаць сюды і больш падрабязна даведацца пра яе, пагутарыць з мясцовымі жыхарамі.

Пра вёску Катоўшчыну ведаў даўно, міма нават некалькі разоў праязджаў. У сярэдзіне лета выпадкова праехаў па вясковай вуліцы — і вырашыў абавязкова завітаць сюды і больш падрабязна даведацца пра яе, пагутарыць з мясцовымі жыхарамі. І вось у канцы верасня я ажыццявіў сваю задуму.

Спачатку хочацца прывесці гістарычныя звесткі з кнігі “Памяць. Лепельскі раён”: “Катоўшчына, вёска ў складзе калгаса “Чырвоны сцяг” Каменскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля возера Катоўшчына. Назву вёска атрымала ад наймення возера. У ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў — вёска Катоўшчына Каменскай воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. У 1906 годзе тут мелася 27 двароў, 216 жыхароў. У пачатку 1930-х гадоў працавалі калгас “Чырвоны сцяг”, млын і сукнавалка. На 1997 год тут налічвалася 41 падвор’е, 80 жыхароў”.

* * *

У плане Катоўшчына нагадвае вялікую літару Ч, дзве вуліцы гэтай вёскі размяшчаюцца перпендыкулярна, справа ад дарогі Камень — Ула, адна — злева. Паводле расповедаў старажылаў, Катоўшчына, як і большасць вёсак Лепельшчыны, сфарміравалася з навакольных хутароў, якія звозіліся ў адно месца ў 1930 — 1950-я гады. Падзялілася з намі сваімі ўспамінамі адна са старэйшых жыхарак Ганна Крылова (да замужжа — Варошка):

— Хату, у якой я жыву, пабудаваў бацька таты, дзед Кліменцій, які раней жыў на сваім хутары ля балота, непадалёк ад гэтых месцаў. Памятаю, што такім жа чынам з хутароў перасяляліся людзі яго пакалення. Мы, тады малыя дзеці, звалі іх дзед Аляксей, дзед Змітрок і дзед Панас. Мой дзед Кліменцій расказваў, як ён, каб збудаваць хату на хутары, ездзіў на заробкі ў Петраград. У Катоўшчыне ў асноўным былі распаўсюджаны прозвішчы Варошка або Ханяк. Мая мама, Анастасія Герасімаўна, да замужжа мела прозвішча Ханяк.

Ганна Мікалаеўна жыве адна ў сваёй старой хаце, захоўвае даўнія фотаздымкі — памяць пра сваю сям’ю і найперш — пра свайго тату.

— Мой тата, Мікалай Кліменцьевіч Варошка, яшчэ да вайны паспеў атрымаць неблагую ў той час адукацыю. Мама расказвала, што ён быў ці то рахункаводам, ці то бухгалтарам, сябраваў з мясцовымі яўрэямі, якія ў той час займаліся рамёствамі і дробным гандлем, нарыхтоўвалі сыравіну. Да вайны тата быў прызваны на тэрміновую ваенную службу, праходзіў яе на на флоце. Дарэчы, захаваўся яго фотаздымак.

Са старой фотакарткі глядзяць трое мужчын у марской форме. Пагонаў яшчэ няма — значыць, здымак быў зроблены да вайны. На стужках бесказырак двух мужчын чытаецца “чырванасцяжны”. Да вайны толькі Балтыйскі флот быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга. У аднаго мужчыны на стужцы чытаецца слова “паветраны” – значыць, ён, хутчэй за ўсё, служыў у авіяцыйнай часці Балтыйскага флоту, марской авіяцыі.

— Тата вярнуўся са службы ў сярэдзіне 1930-х гадоў, — працягвае Ганна Мікалаеўна. — Яны з мамай пажаніліся, а ў 1939 годзе нарадзілася я. У 1941-м тату прызвалі на фронт, падчас Вялікай Айчыннай вайне ён і загінуў. Немагчыма перадаць словамі, наколькі цяжка нам было такое перажыць! Нам з мамай вельмі не хапала таты…

Ганна Мікалаеўна ўспомніла, як падчас акупацыі яна з мамай хавалася ў балоце ад фашыстаў, як да 8 класа вучылася ў Губінскай базавай школе, а 9-ы і 10-ы класы заканчвала ў Каменскай сярэдняй школе. Як толькі з’явілася магчымасць, Ганна Мікалаеўна пакінула родную вёску. Жыццёвыя шляхі-дарогі прывялі жанчыну на поўдзень. Яна працавала выбаршчыцай пароды ў горадзе Шахты Растоўскай вобласці. Жанчына расказвае:

— Мы працавалі ў шахце. Па транспарцёрнай стужцы ідзе вугаль, а мы, дзяўчаты, выбіраем і адкідваем з яе камякі пустой пароды, каб у ваганетку засыпаўся чысты вугаль. Усё рабілася ўручную, ніякіх сартавальных машын не было. Затым я працавала ў Крымску Краснадарскага краю. Тут, на мясакансервавым заводзе імя Мікаяна, мы перабіралі гародніну.

У г. Крымску дзяўчына і сустрэла свайго будучага мужа, Паўла Крылова. Пражыўшы некалькі гадоў у Краснадарскім краі, маладыя вырашылі назаўсёды пераехаць у Беларусь. Жылі ў вёсцы Катоўшчына, потым — у Лепелі. На некаторы час Ганна Мікалаеўна прыйшла працаваць кухарам у Губінскую базавую школу, дзе калісьці вучылася сама. На пенсію жанчына пайшла з пасады зубарэзчыцы Лепельскага завода шасцерань.

Зараз, калі Ганна Мікалаеўна жыве ў Катоўшчыне, у яе два значныя клопаты: набыццё дроў і газу. Прычэп дроў, куплены каля 7 гадоў таму, паступова заканчваецца, але жанчына не турбуецца, кажа, што на бліжэйшы час ёй дроў дастаткова, а з надыходам халадоў, як заўсёды, яна паедзе зімаваць у г. Лепель, да сына або ў Віцебск, да дачкі. Газ жа дастаўляецца па заказе. З калодзежа трэба прыносіць ваду, бо водаправода ў Катоўшчыне няма.

* * *

Праходзячы каля яшчэ аднаго дома, я звярнуў увагу на ката. Пушысты прыгажун грэўся пад промнямі восеньскага сонца, разлёгшыся на прызбе. Аднак як толькі ўбачыў фотакамеру, імгненна падскочыў і збег праз зараснікі кветак у сад. На вуліцу выйшла гаспадыня, прадставілася Аленай Ханяк. З ёй і вялі ў далейшым размову.

— Шыкоўны кот! — заўважаю.

— Мурзіку ўжо трынаццаты год. Унук Антон прынёс яго яшчэ малым, так у нас і прыжыўся. На зіму разам з намі ад’язджае ў горад, жыве ў кватэры, нават на лесвічную пляцоўку не выходзіць. Аднак пры гэтым ён сумуе, не можа дачакацца вясны, калі зноў паедзем у Катоўшчыну. Тут кату вельмі падабаецца, у яго з’яўляюцца паляўнічыя інстынкты: прыносіць мышэй, пацукоў, нават птушак ловіць, — гаспадыня не можа нарадавацца сваім гадаванцам.

Алена Сяргееўна прадстаўляе мне іншых вяскозцаў, якія жывуць тут апошнія дзесяцігоддзі, — пенсіянераў, што зімой жывуць у горадзе, а ў красавіку, як толькі прыгрэе сонейка, пераязджаюць у бацькоўскія хаты і жывуць там ледзь не да самых маразоў. Хату, у якой сёння Алена Сяргееўна жыве з мужам Мікалаем Пятровічам, яна называе дзедаўшчынай, бо яна засталася ёй у спадчыну ад дзеда, Аляксея Ханяка. Жанчына расказвае:

— Мой, тата, Сяргей Наркеўскі, быў родам з вёскі Парэчча. Пажаніўшыся, яны з мамай жылі тут. Мой муж Мікалай таксама родам з вёскі Катоўшчына.

Пасля заканчэння школы Алена Сяргееўна 2 гады працавала на свінаферме калгаса “Чырвоны сцяг” у вёсцы Катоўшчына, потым была паштальёнам, а затм пераехала ў горад. Там працавала ў складзе дарожных арганізацый, а з 1980-х гадоў — на экскаватара-рамонтным заводзе. Адтуль яна і пайшла на пенсію.

Вясной, як толькі муж і жонка прыязджаюць у вёску, у іх вельмі шмат працы. У першую чаргу трэба навесці парадак у хаце, якая стаяла пад замком амаль паўгода. Затым трэба выканаць патрэбныя работы на агародзе. Так, нягледзячы на сталы ўзрост, Алена Сяргееўна і Мікалай Пятровіч пільна даглядаюць участак каля сваёй хаты, хоць за апошнія гады ён значна зменшыўся. І ўсё ж такі некалькі градак бульбы, агуркі, цыбуля, морква і буракі кожны год вырастаюць і даюць неблагі ўраджай. Ужо высаджаны азімы часнок на наступны год.

— Гляджу, ваш участак усё ж такі даволі вялікі, каб яго цалкам апрацоўваць рыдлёўкай, — заўважаю.

— Наш аднавяковец Васіль Чэклін трымае каня. З яго дапамогай і апрацоўваем агарод мы і іншыя жыхары Катоўшчыны.

* * *

Праходзячы па вясковай вуліцы, на сядзібе сустрэў двух мужчын, якія здымалі яблыкі. Яблыня расце ў двары, яе галіны звісаюць перад домам, над агародам. Сёлета сады далі вельмі багаты ўраджай, асабліва ўрадзілі плады сорту “ананас”, яблыкі круглабокія, крамяныя.

Алег Камароў, ваенны пенсіянер, раней жыў у Мінску, але некалькі гадоў таму вырашыў пераехаць на пастаяннае жыхарства ў вёску. Катоўшчына прывабіла яго цудоўнай прыродай, азёрамі і адносна недарагім домам, які быў выстаўлены на продаж. За мінулы час мужчына прыклаў шмат сіл і фінансавых сродкаў для абуладкавання сядзібы, правёў тут электрычнае ацяпленне. Дом стаў камфортным і прыдатным для жыцця круглы год.

Час ад часу да яго ў Катоўшчыну прыязджаюць сябры. Вось і ў той дзень у мужчыны гасцяваў і заадно збіраў салодкія сакавітыя яблыкі Юрый Жукоўскі з г. Мінска.

* * *

На вялікі жаль, абыход у той дзень трэба было завяршаць. Не паспеў я прайсці па ўсіх вуліцах, пагутарыць з іншымі жыхарамі. На душы засталіся толькі прыемныя ўражанні ад цёплага сонечнага дня, калі сэрца напаўняецца радасцю ад прыгажосці прыроды і размоваў з душэўнымі, адкрытымі людзьмі.

Тэкст і фота: Васіль МАТЫРКА

На здымках: Ганна Крылова не можа стрымаць слёз, гледзячы на фотакартку свайго таты; на старым фотаздымку злева стаіць Мікалай Варошка — марак Балтыйскага флоту; Алена Ханяк каля свайго дома; вуліца Катоўшчыны;

МЕТКИ: #“чырвоны#«мой#1930#ад#адна#быў#вайны#варошка#вёска#вёску#вуліцы#да#дзед#ён#катоўшчына#мама#мясцовымі#на#пра#са#старой#тата#тут#ханяк#хутароў#ці#яго#яе#як#якія
Предыдущая
ПРЯМАЯ ЛИНИЯ 15 ОКТЯБРЯ
Следующая
Лукашенко прилетел с официальным визитом в Таджикистан
Рекомендуем
19.12.2023
Спецпраект «Цяпло родных сэрцаў”
17.03.2025
Соцработник лишилась более 11 тысяч рублей, став жертвой изощренной схемы мошенников
17.07.2023
… А дома с работы ждёт любимая жена и доченька
06.10.2023
— Здесь мои истоки, здесь мои корни, я здесь родилась!
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Активистки Лепельской районной организации ОО “Белорусский союз женщин” сегодня встретились на очередном заседании, чтобы обсудить актуальные вопросы развития женского движения на Лепельщине
  • “Пеллеты и еще раз пеллеты!” Почему Александр Лукашенко требует наладить производство древесного биотоплива
  • Генпрокуратура: коррупция не превышает 2% в структуре общей преступности в стране
  • Отделение “Святліца” – место, которое стало вторым домом
  • Крестный ход в честь Дня славянской письменности и культуры пройдет в Минске 24 мая
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved