• На Лепельщине начались мероприятия ко Дню Независимости Республики…
  • Дорогие друзья! Поздравляем с Днём Независимости Республики Беларусь…
  • День Независимости – это не только дата, но…
  • 3 июля не случайная дата: в этот день…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Вместо Черного моря – Афганистан

lepadmin - Судьба человека - 15.02.2023
Сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў шмат лепяльчан, якія не па сваёй волі апынуліся ў “гарачай” кропцы, вытрымалі складанае выпрабаванне, вярнуліся на сваю малую радзіму і годна працуюць тут.
lepadmin
165 просм. 0 Комментариев

Сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў шмат лепяльчан, якія не па сваёй волі апынуліся ў “гарачай” кропцы, вытрымалі складанае выпрабаванне, вярнуліся на сваю малую радзіму і годна працуюць тут.

15 лютага 1989 года завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Канфлікт, які доўжыўся 10 гадоў, забраў жыцці тысяч савецкіх ваеннаслужачых. У гэты дзень па традыцыі мы аддаём даніну глыбокай павагі ўсім нашым землякам, якія сумленна і мужна выконвалі інтэрнацыянальны абавязак, успамінаем тых, хто не вярнуўся з бою.

Напярэдадні памятнай даты ветэраны наведваюць працоўныя і дзіцячыя калектывы, сустракаюцца з таварышамі па службе. І не толькі таму, каб ушанаваць памяць тых, хто не дажыў да завяршэння сваёй інтэрнацыянальнай місіі, а і расказаць падрастаючаму пакаленню, што такое вайна і чаму мір — гэта найважнейшая каштоўнасць чалавецтва.

Сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў шмат лепяльчан, якія не па сваёй волі апынуліся ў “гарачай” кропцы, вытрымалі складанае выпрабаванне, вярнуліся на сваю малую радзіму і годна працуюць тут.

З гэтай кагорты мужных землякоў і Аляксандр Канопка. Мужчына нарадзіўся ў Рызе, але яго дзяцінства прайшло ў вёсцы Весялова Валосавіцкага сельсавета. Маці, Марыя Фёдараўна, доўгі час настаўнічала ў Новавалосавіцкай сярэдняй школе, выкладала рускую мову і літаратуру. Бацька вучыў дзяцей фізіцы і матэматыцы.

Сям’я трымала на падвор’і дзве каровы, свіней, курэй, таму да працы Аляксандр быў прывучаны з дзяцінства . Асабліва ён любіў коней. З гэтай нагоды часта наведваў канюшню, дзе за невялікую дапамогу хлопчыку дазвалялі на любімай жывёліне праехаць верхам.

Пасля заканчэння Новалукомльскага прафтэхвучы­лішча па спецыяльнасці «электразваршчык», 11 лістапада 1986 года Аляксандр быў прызваны Чашніцкім райваенкаматам ва Узброеныя Сілы СССР.

– Спачатку нам паведамілі, што будзем служыць на Чорным моры, але мы праехалі яго на другія суткі і нават не спыніліся.

На афганскай зямлі

Першыя тры месяцы Аляксандр праходзіў службу ў вучэбным падраздзяленні 81-га пагранічнага атрада в/ч 2099 у г. Тэрмез Афганскай Рэспублікі. Набыўшы там ваенную прафесію кіроўцы, быў адпраўлены ў аўтароту таго ж пагранічнага атрада.

У асноўным служба праходзіла за рулём аўтамабіля. Амаль паўтара года хлопец вазіў начальніка тылу на УАЗ-469, потым дастаўляў лётчыкаў у аэрапорт, на баявыя вылеты на аўтамабілі ЗІЛ-130.

Са студзеня 1987 па люты 1989 года перыядычна выконваў за­данні камандавання на тэрыторыі Афганістана. У званні сяржанта вярнуўся дадому.

Наконт сяброўства або, як прынята казаць, баявога братэрства ў мужчын гутарка адмысловая…

– Як сустрэўся з хлопцамі Сяргеем Якутам з Лепеля, Паўлам Васільевым і Яўгенам Шамшуром з Віцебска, так з імі потым і служыў. А ўвогуле з Віцебска ехала група прыкладна з 60 чалавек, практычна з усіх яе ўдзельнікаў потым і стварылі заставу. Хлопцы пасябравалі з першых дзён службы і да канца падтрымлівалі адзін аднаго.

За добрасумленную службу на афганскай зямлі Аляксандр Аляксандравіч узнагароджаны нагруднымі знакамі «Выдатнік пагранвойскаў» І і ІІ ступеняў.

Сямейныя справы

У 1989 годзе Аляксандр ажаніўся з дзяўчынай з вёскі Сітнікі. Праз год у маладой сям’і з’явіўся на свет сын Яўген. Першая сустрэча мужа і жонкі адбылася ў школе… Ганна Рыгораўна працавала ў Валосавіцкай СШ настаўніцай і нават выкладала матэматыку ў Аляксандра. Запрыкмеціў яе малады хлопец адразу, толькі адчуваў, што прыгожая дзяўчына на яго і не пазірае. А вось калі ўжо служыў у войску, пачаў ёй дасылаць лісты.

Маладая сям’я пераехала ў аграгарадок Стаі, і адразу абзавялася немалой гаспадаркай. І хоць з часам збылі жывёлу, на прысядзібным надзеле ў Канопкаў і зараз шмат рознай гародніны, на вырошчванне якой таксама патрэбны час.

Служба ў РАНС

Працаваў Аляксандр Аляк­сандравіч на розных прадпрыемствах Лепеля, але большасць часу, з 1995 па 2013 год, рупіўся байцом Лепельскага РАНС. Пачынаў службу ў ваенізаванай пажарнай ахове пры МУС, якая ў 1999 годзе была перайменавана ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

На заслужаны адпачынак пайшоў з пасады кіроўцы пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №16, які размешчаны ў аграгарадку Стаі.

Як адзначае мой суразмоўца, выратавальнік – гэта не проста прафесія. Гэта лад жыцця. У сучасным небяспечным свеце лёс чалавека нярэдка аказваецца ў руках ратавальнікаў.

Не змаглі ў размове абмінуць тэму, якая вельмі важная для мужчыны, – подз­вігі дзеда Дамініка Канопкі, які жыў недалёка ад Велеўшчыны, на хутары Калавур. Дамінік Вікенцьевіч – вядомая асоба на Лепельшчыне, поўны Георгіеўскі кавалер. Гэтага звання ён быў удастоены за подзвігі, праяўленыя ў гады Першай сусветнай вайны.

Аляксандр Аляксандравіч вельмі ганарыцца сваім дзедам і лічыць яго подзвігі самай каштоўнай спадчынай сям’і:

— Нездарма ж кажуць: чалавек жывы, пакуль жывыя ўспаміны. Мы беражліва захоўваем не толькі ўзнагароды дзядулі, а і шануем памяць аб ім, каб перадаць будучым пакаленням…

                                             Наталля Храпавіцкая

МЕТКИ:
Предыдущая
Лукашенко: ветераны войны в Афганистане, как никто другой, знают реальную цену миру и созидательному труду
Следующая
А сердце тревожит память…
Рекомендуем
02.04.2024
ПрекРАСный мир глазами Дани Соколова
15.02.2023
А сердце тревожит память…
15.03.2023
Ровно 50 лет назад в День Конституции Евдокия и Михаил Владимирович Трубеко стали мужем и женой.
11.02.2025
От Кушки до Шинданда и… на родину: история лепельчанина Владимира Ерашевского
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • На Лепельщине начались мероприятия ко Дню Независимости Республики Беларусь
  • Дорогие друзья! Поздравляем с Днём Независимости Республики Беларусь и приглашаем на праздничные мероприятия!
  • День Независимости – это не только дата, но и символ свободы, гордости и достоинства нашей нации
  • 3 июля не случайная дата: в этот день Беларусь была освобождена от немецко-фашистских захватчиков, которые долгих 3 года 1 месяц и 6 дней истязали нашу страну в жестокой, кровопролитной войне
  • Уважаемые жители Лепельского района!Примите искренние поздравления с Днем Независимости Республики Беларусь
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved