Актуальное
  • Кадровая политика, профилактика наркомании, разделение ВМР: в Лепеле…
  • Ответственность за незаконные действия в отношении оружия
  • Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Президента Сирии Ахмеда…
  • Узнали, как служба в МЧС стала делом жизни…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Спецпраект «Цяпло родных сэрцаў”

lepadmin - Судьба человека - 19.12.2023
“У Беларусі – найлепшыя ўмовы для жыцця…”
lepadmin
343 просм. 0 Комментариев

“У Беларусі – найлепшыя ўмовы для жыцця…”

Сямейны партрэт

— Беларусь стала для мяне роднай краінай, таму што я жыву тут больш за чатыры дзесяцігоддзі, — шчыра прызнаецца Святлана Семянько. — Так распарадзіўся лёс, што большую частку свайго жыцця я правяла ў Беларусі. Для мяне сталі вельмі блізкімі мясцовыя звычаі, традыцыі. Тут ярка і незабыўна праходзяць святы, тут жывуць шчырыя, добразычлівыя і гасцінныя людзі. Вельмі важна тое, што ў гэтай краіне — найлепшыя ўмовы для жыцця не толькі карэнных жыхароў, а і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. Кожны тут адчуе сябе ўтульна.

Сям’я Семянько жыве ва ўласнай кватэры ў новым кааператыўным доме па вуліцы Гагарына.

— Праходзьце, калі ласка! Мы заўсёды рады гасцям, — шчыра запрашае мяне ўвасці гаспадыня. Разам са Святланай Джумагаліеўнай праходзім на кухню. Тут, за кубачкам кавы, і пачалася наша няспешная размова.

Гады маладосці і ўдарнай працы

— Я нарадзілася ў г.Бузулук Аранбургскай вобласці Расіі. Калі вучылася ў школе, наша сям’я пераехала ў Казахстан. Акрамя мяне ў сям’і выхоўваліся яшчэ дзве дачкі. Бацькі заўсёды паважалі адукаваных, інтэлігентных людзей. Яны шмат чыталі і сваю цікавасць да навукі перадалі і нам. Мая старэйшая сястра стала настаўнікам гісторыі, а малодшая — настаўнікам французскай і нямецкай мовы. Я таксама добра вучылася, але вырашыла быць не педагогам, а аграномам. Падала дакументы ва Уральскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Паколькі з 1954 года ў СССР пачалося актыўнае асваенне цалінных земляў, моладзь з розных краін прыязджала ў Казахстан. Былі вельмі патрэбны спецыялісты ў галіне раслінаводства. Вось і я вырашыла стаць аграномам. Пасля заканчэння тэхнікума я павінна была 3 гады адпрацаваць па сваёй спецыяльнасці ў саўгасе “Ульянаўскі” Аранбургскай вобласці. Гэта была буйная і вельмі развітая гаспадарка. Працаўнікі атрымлівалі высокі заробак. Вельмі цікава, што сярод работнікаў было шмат прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў. У саўгасе працавалі жыхары гарадоў Расіі, Казахстана, Кіргізіі, Грузіі і нават Германіі. Усіх нас аб’ядноўвала вялікае жаданне плённа працаваць. Сярод работнікаў саўгаса, якія былі камсамольцамі, часта праводзіліся працоўныя спаборніцтвы. Напрыклад, за званне лепшых працаўнікоў змагаліся пермскія і ўльянаўскія камсамольцы. Паколькі наш саўгас знаходзіўся на захадзе Казахстана, мясцовыя жыхары размаўлялі на рускай мове.

Каханне аб’яднала сэрцы

— Як жа вы пазнаёміліся са сваім будучым мужам? — цікаўлюся ў суразмоўцы.

— Аднойчы сяброўка запрасіла мяне ў госці да сябе ў Маскву, — расказвае Святлана Джумагаліеўна. — Дадому з Афганістана павінен быў прыехаць яе муж. Аднак ён прыехаў разам са сваім сябрам-саслужыўцам Мікалаем. Так мы і пазнаёміліся. Пазней я пабывала ў гасцях у сваёй сяброўкі ў Полацку. Мяне вельмі ўразіла непаўторная прырода Беларусі, вакол — шмат хваёвых лясоў, азёр і рэк. У Казахстане ж з усіх бакоў бачны толькі стэп.
Мы з Мікалаем пасябравалі, пачалі сустракацца і ў тым жа 1981 годзе стварылі сям’ю. Муж родам з вёскі Горкі Лепельскага раёна, на яго радзіме і адбылося наша вяселле.

Пасля рэгістрацыі шлюбу Мікалай адправіўся далей служыць у Афганістане, а я паехала да сваіх родных у Казахстан.

Вяртанне на Лепельшчыну

Пазней Мікалай Якаўлевіч быў накіраваны на службу ў г. Ужгарад Заходняй Украіны, але праз кароткі час сям’я Семянько пераехала ў вёску Межыца Лепельскага раёна, дзе ў той час дыслакаваліся войскі супрацьпаветранай абароны.

— У ваеннай часці таксама служылі прадстаўнікі розных краін. Тут былі і жыхары Расіі, Украіны, Кіргізіі, Узбекістана… Так, камандзір брыгады быў кіргізам, ваенны ўрач — казахам, — працягвае жанчына. — У Межыцы жылі і аранбургскія казахі. Мы вельмі сябравалі паміж сабой. Па добрай традыцыі на кухні ў кожнага з нас заўсёды быў гарачы чай, шмат пірагоў. Як правіла, мы гатавалі адны і тыя ж стравы. Запрашалі адзін аднаго на бешбармак. Гэта традыцыйная мяса-мучная страва. Яна гатуецца з нагоды сямейных святаў або прыёму дарагіх гасцей і ўяўляе сабой крышанае варанае мяса з лапшой і соусам з цыбулі. Дробна накрышанае мяса мае асаблівае значэнне і глыбокія карані. Гэта знак павагі гаспадароў да гасцей, асабліва пажылых, якім цяжка есці буйныя кускі мяса.

Дарэчы, святым днём у казахаў з’яўляецца пятніца. Менавіта ў гэты дзень мы запрашаем да сябе гасцей, гатуем традыцыйныя стравы. Бешбармак выкладваецца на вялікую талерку, а затым дзеліцца на роўныя порцыі, якія прапануюцца кожнаму з гасцей.

Тут, у вёсцы Межыца, у сям’і Мікалая і Святланы Семянько нарадзілася дачушка Лаура. Праз некаторы час сям’я ваеннаслужачага была накіравана ў Германію, а праз 6 год зноў вярнулася ў Межыцу. Мікалай Якаўлевіч працягваў ваенную службу, а Святлана Джумагаліеўна працавала начальнікам склада камунальна-эксплуатацыйнай службы.

Азёрны край стаў дарагім і блізкім…

У 2011 годзе сям’я Семянько атрымала ўласную кватэру ў новым кааператыўным доме ў г. Лепелі. Мікалай Якаўлевіч стаў ваенным пенсіянерам, а Святлана Джумагаліеўна працавала ў кафэ “Гасціны двор”. У сям’і заўсёды ўдзялялася асаблівая ўвага культурнаму развіццю. У выхадныя дні муж, жонка і дачка часта наведвалі Вялікі тэатр Беларусі, шмат падарожнічалі па розных краінах.

Акрамя таго, жанчына з задавальненнем збірае калекцыю вырабаў з фарфору. Утульную залу кватэры ўпрыгожваюць калекцыі фарфоравых анёльчыкаў, слонікаў і г.д.

Сёлета споўнілася 42 гады як Мікалай Якаўлевіч і Святлана Джумагаліеўна ідуць разам па жыцці.

— У мяне цудоўны муж, — дзеліцца гаспадыня. Магу з упэўненасцю сказаць, што ён з’яўляецца для мяне надзейнай апорай і падтрымкай. Як правіла, кожную раніцу ён мые падлогу ва ўсіх пакоях. Што б я ні прыгатавала, ён заўсёды кажа: “Ой, як смачна!” Наогул, усе справы мы робім разам. Калі спрыяе надвор’е, разам ходзім на прагулку.

Так распарадзіўся лёс, што большая частка нашага жыцця прайшла ў Беларусі. І хоць я сама нарадзілася і вырасла ў Казахстане, Беларусь стала для мяне другой радзімай. Лічу, што ў Беларусі створаны найлепшыя ўмовы для жыцця. Сацыяльную падтрымку адчуваюць і шматдзетныя, і няпоўныя сем’і. Літаральна на вачах растуць новыя дамы, дзе атрымліваюць добраўпарадкаванае жыллё маладыя сем’і. Дзяржава клапоціцца пра састарэлых, людзей з інваліднасцю. Самае ж галоўнае тое, што мы жывём на мірнай зямлі, не чуем выбухаў, не хаваемся ад страляніны. У жыхароў Беларусі ёсць магчымасць будаваць шчаслівае жыццё, і гэта галоўнае.

— Разам з мужам вы пражылі больш за чатыры дзесяцігоддзі. У чым жа сакрэт сямейнага шчасця? — цікаўлюся ў суразмоўцы.

— Самае галоўнае — умець саступаць, паважаць адзін аднаго. Калі і ўзнікаюць пэўныя цяжкасці, яны заўсёды лёгка пераадольваюцца разам. Муж і жонка павінны быць аднадумцамі, надзейнымі сябрамі. Давер, павага і цёплая падтрымка — гэта фундамент, на якім мацуецца шчаслівая сям’я.

— Няхай жа светлыя пачуцці, якія вы пранеслі праз гады, дапамагаюць вам па жыцці! Быццам яркая зорка, няхай яны вядуць вас за сабой і ўказваюць верны шлях, — шчыра жадаю цудоўнай сям’і на развітанне.

На здымках: маладая шчаслівая сям’я Семянько: Мікалай Якаўлевіч, Святлана Джумагаліеўна і іх маленькая дачушка Лаура;

дзяўчынка з любімым татам;

муж і жонка пранеслі шчасце праз гады.

Фота з сямейнага архіва        

 

МЕТКИ:
Предыдущая
Лепельчанин стал лидером в своей номинации в вертикальном забеге «Bright vertical ’23»
Следующая
Что зимой может согреть лучше глинтвейна? Конечно же, агрокруиз на Лепельщине
Рекомендуем
17.03.2025
Соцработник лишилась более 11 тысяч рублей, став жертвой изощренной схемы мошенников
06.02.2024
Дзеці – мая радасць і шчасце
15.02.2023
А сердце тревожит память…
17.07.2023
… А дома с работы ждёт любимая жена и доченька
Комментарии отключены.

Последние новости

  • Кадровая политика, профилактика наркомании, разделение ВМР: в Лепеле провели заседание райисполкома
  • Ответственность за незаконные действия в отношении оружия
  • Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Президента Сирии Ахмеда аш-Шараа с национальным праздником – Днем эвакуации
  • Узнали, как служба в МЧС стала делом жизни для лепельчанина Геннадия Глинского
  • Узнали, когда будет завершена реконструкция дороги до Лепеля
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.