02 мая
...
прогноз на 5 дней
12 oC облачно с прояснениями
доллар евро рубль РФ

Последние отзывы

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

“На крылах любові”

17.07.2023, 08:50
666
0
Далікатная, элегантная, вытанчаная і грацыёзная Іна Мароз (Саламаха) наведала Лепельшчыну з творчай імпрэзай «На крылах любові».

Лепельская цэнтральная раённая библиятэка з задавальненнем прыняла знакамітую госцю з Наваполацка. Іна Васільеўна Саламаха (літаратурны псеўданім Мароз) – паэтка, бард, яркі прадстаўнік народнага калектыву «Крылы». Аўтар двух зборнікаў паэзіі “Перапляцэнні”,”Лістаслоўе".Лаўрэат міжнародных, рэспубліканскіх конкурсаў.

Іна Мароз нарадзілася і вырасла ў Наваполацку, але жыццё не аднойчы вяртала яе да каранёў – на Лепельшчыну, дзе і прайшло юнацтва дзяўчынкі. Адразу пасля заканчэння школы Іна вырашыла паспрабаваць сябе ў якасці выхавальніцы Матырынскага дзіцячага садка і зразумела, што праца ёй спадабалася. Вучылася ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка, потым ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава,на факультэце беларускай гісторыі і філалогіі. Іна удзячна лёсу за тое, что ў той час працаваў Анатоль Канапелька, на літаратурнай кафедры, Вольга Русілка, з якой і сення Іна падтрымлівае сувязь як з калегай па пяру, менавіта яна давала сваю рэкамендацыю да ўступлення ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Іна адначасова працавала ў мясцовай сярэдняй школе вёскі Баброва, Лепельскага раёна. У канцы 2007 вярнулася ў Наваполацк. Выкладала беларускую мову і літаратуру ў гімназіі №2. Іна Васільеўна настаўнічае ў полацкай школе №11, дзе кіруе метадычным аб’яднаннем настаўнікаў філалагічнага цыклу і загадвае школьным этнаграфічным музеем «Беларуская хатка», ва згадцы пра якую ў Іны загараюцца вочы.

–- Іна Васільеўна, вы пішаце і размаўляеце пераважна на беларускай мове. Адкуль такая любоў да мовы?

– З дзяцінства. Любоў да мовы падарыла мне мая каханая бабуля, Ганна Піліпаўна, якая жыла ў вёсцы Халімонава, Лепельскага раёна. Яна выдатна валодала беларускай мовай і з ранняга дзяцінства далучала мяне да роднага слова.Я ведала, што такое кніга, што такое родная мова. А вось разуменне сутнасці напісанага аўтарам, правільнае дэкламаванне вершаў – заслуга майго школьнага настаўніка Аляксандра Іванавіча Сягодніка.

–- Іна Васільеўна адкажыце калі ласка, калі вы пачалі пісаць?

-- Пісаць пачала яшчэ ў юнастве, адзін з першых твораў пра пчолак, так як бабуля была пчаляркай.

–- Вы не толькі пішаце на беларускай мове, а яшчэ і выкладаеце яе як школьны  прадмет на працягу 30 гадоў, як вам удаецца зацікавіць дзіця да вывучэння беларускай мовы?

–- Каб дзіця зацікавілася вывучэннем беларускай мовы, яму трэба адчуць яе карані. Дзеля гэтага я стараюся, каб мае вучні паглыблялі свае веды. Не менш важны ўласны прыклад настаўніка. З дзецьмі трэба быць шчырым – і яны абавязкова гэта ацэняць

-- Адкажыце каліласка, ці падтрымліваюць вас блізкія ў вашай творчасці?

-- Безумоўна, на сённяшні дзень мы з мужам размаўляем на роднай мове ва ўсіх сэнсах, негледзячы на тое, что ён медык, ён урач хуткай дапамогі, урач рэаніматолаг, але ён вельмі любіць літаратуру, шмат ведае напамяць пісьменнікаў паэтаў. У жыцці ён рускамоўны чалавек, але ён з легкасцю пераходзе на беларускую хвалю і калі ёсць такая патрэба, мы з легкасцю размаўляем.

Вялікі дзякуй Іна за цікавыя адказы.

Дзякуй, Кацярына, за цікавыя пытанні!

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика