• Жительница России в восторге от живописной и колоритной Лепельщины
  • Газ в баллонах для дачников: все, что надо…
  • На старт! Внимание! Жатва!
  • Обед с доставкой в… поле
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Каваль свайго лёсу

lepadmin - Судьба человека - 24.12.2023
Раней у вёсцы каваль быў самым паважаным і вельмі неабходным чалавекам. Ён рабіў падковы для коней, металічныя часткі фурманак, саней, конскай збруі, а таксама плугі.
lepadmin
271 просм. 0 Комментариев

Раней у вёсцы каваль быў самым паважаным і вельмі неабходным чалавекам. Ён рабіў падковы для коней, металічныя часткі фурманак, саней, конскай збруі, а таксама плугі.

Раней у вёсцы каваль быў самым паважаным і вельмі неабходным чалавекам. Ён рабіў падковы для коней, металічныя часткі фурманак, саней, конскай збруі, а таксама плугі, акучнікі, бароны, іншы сельскагаспадарчы інвентар, ды і звычайныя рэчы паўсядзённага ўжытку: сталовыя нажы, посуд і шмат што іншае, без чаго не маглі абысціся вяскоўцы. З гэтай няпростай, вельмі кваліфікаванай справай мог справіцца далёка не кожны, а толькі самы разумны, фізічна моцны і старанны, руплівы чалавек. Прынамсі, яшчэ ў канцы 50-х – пачатку 60-х гадоў дваццатага стагодзя амаль у кожнай буйной вёсцы нашага раёна мелася свая кузня, дзе ў вялікім горне да надзвычай высокай тэмпературы, ярка чырвонага колеру награваўся метал, з якога потым трапнымі, дакладнымі ўдарамі цяжкай кувалдай і меньшымі па памерах молатамі каваль паступова вырабляў тое, што яму было патрэбна.

Дык вось такім вельмі дасведчаным у сваёй справе кавалём у адным з мясцовых калгасаў на Лепельшчыне ў даваенны час працаваў карэнны, мясцовы жыхар Фёдар Занько, які нарадзіўся ў 1921 годзе ў вёсцы Занькі. У маі 1940 года Фёдар Пятровіч быў прызваны на тэрміновую службу ў армію. У 1941 годзе ён закончыў палкавую школу 139-га стралковага палка (41-я стралковая дывізія, Заходні фронт). Служыў у дзеючай арміі з ліпеня 1941 года. Быў звычайным чырвонаармейцам, а ў верасні 1942 года, падчас разгортвання Сталінградскай бітвы, яму было прысвоена званне малодшага сяржанта. Актыўна ўдзельнічаў у баявых аперацыях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прынамсі, у архіўных дакументах маюцца звесткі, што камандзір разведвальнага ўзвода старшы сяржант Фёдар Пятровіч Занько ў раёне станцыі Тацынская захапіў каштоўныя дакументы гітлераўцаў, і за гэта быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Затым у адным з баёў ён быў паранены, лячыўся ў шпіталі. Пасля выздараўлення накіраваны ў школу паветраных стралкоў, якую закончыў у маі 1943 года.

Старшы паветраны стралок 75-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палка (1-я гвардзейская штурмавая авіяцыйная дывізія, 8-я паветраная армія, 4-ы Украінскі фронт, затым у складзе 1-й паветранай арміі 3-га Беларускага фронту) гвардыі старшы сяржант Фёдар Занько з 24 красавіка па 4 жніўня 1944 года здзейсніў 27 баявых вылетаў на бамбардзіроўку і штурмоўку жывой сілы і тэхнікі праціўніка ў раёны гарадоў Орша, Барысаў, Мінск, Алітус, Каунас і іншых. Асабіста збіў тры варожыя знішчальнікі. Загадам па 8-й паветранай арміі ад 27 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, Фёдар Пятровіч быў узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

У перыяд з 4 жніўня па 30 кастрычніка 1944 года старшы паветраны стралок гвардыі старшына Фёдар Занько зрабіў 22 баявых вылеты на штурмоўку і бамбардзіроўку варожых аб’ектаў на тэрыторыі Літвы, Усходняй Прусіі. У паветраных баях ён адбіў сем атак знішчальнікаў праціўніка, падавіў зенітныя гарматы. Загадам па 1-ай паветранай арміі ад 6 лістапада 1944 года за праяўленыя мужнасць і гераізм Фёдар Пятровіч быў уганараваны ордэнам Славы 2-й ступені.

А з 1 лістапада 1944 года па 3 сакавіка 1945 года старшы паветраны стралок 75-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палка гвардыі старшына Фёдар Занько здзейсніў яшчэ 24 баявых вылеты на бамбардзіроўку і штурмоўку жывой сілы і тэхнікі фашыстаў у раёны гарадоў Гумбіннен і Істенбург Усходняй Прусіі (цяпер гарады Гусеў і Чарняхоўск Калінінградскай вобласці Расіі). Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў гвардыі старшына Фёдар Пятровіч Занько быў узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаў поўным кавалерам ордэна Славы.

Усяго за гады вайны старшы паветраны стралок Фёдар Занько зрабіў 234 баявых вылеты на штурмоўку і бамбардзіроўку ворага, знішчэнне яго жывой сілы і тэхнікі.

У 1946 годзе Фёдар Пятровіч быў дэмабілізаваны з арміі. Працаваў кавалём на сваёй малой радзіме ў калгасе імя Карла Маркса. Жыў у вёсцы Ворань Лепельскага раёна. Памёр 9 мая 1979 года. Добрай, светлай памяццю гэтаму сапраўднаму герою-нашаму земляку стане карціна мастака Аляксея Ляшчова.

Мікалай ГАРБАЧОЎ.

На здымку: партрэт поўнага кавалера ордэна Славы Фёдара Пятровіча Занько

МЕТКИ:
Предыдущая
Беларусь выходит из трех договоров о выплате военных пенсий в СНГ
Следующая
Андрейченко: в преддверии выборов важно оперативно реагировать на информационные вбросы
Рекомендуем
01.04.2025
Директор предприятия скрывал падеж скота и вовлёк в схему подчинённых
03.03.2023
Не звярнуць з абранага шляху
25.10.2023
Дети – источник вдохновения
19.12.2023
Спецпраект «Цяпло родных сэрцаў”
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Жительница России в восторге от живописной и колоритной Лепельщины
  • Газ в баллонах для дачников: все, что надо знать
  • На старт! Внимание! Жатва!
  • Обед с доставкой в… поле
  • ОСВОД заботится о безопасности лепельчан
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved