Актуальное
  • Как получить разрешение на заготовку древесины на корню,…
  • Барановичские правоохранители задержали за взятки двух должностных лиц…
  • От обустройства тротуара до оформления наследства: лепельчане пришли…
  • Кратковременный снег и порывистый ветер. Какой будет погода…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Дзеці – мая радасць і шчасце

lepadmin - Судьба человека - 06.02.2024

Марыя Сездзіна нарадзілася ў вёсцы Чарніца ўвесну 1941 года. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, ёй было ўсяго некалькі месяцаў.

lepadmin
191 просм. 0 Комментариев

Марыя Сездзіна нарадзілася ў вёсцы Чарніца ўвесну 1941 года. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, ёй было ўсяго некалькі месяцаў.

Марыя Сездзіна нарадзілася ў вёсцы Чарніца ўвесну 1941 года. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, ёй было ўсяго некалькі месяцаў. Бацьку Ісона Сімаку прызвалі ў Чырвоную армію ў першыя дні вайны, і маці засталася адна з чатырохгадовым сынам Валодзем і немаўляткай Марыяй. Ва ўмовах акупацыі жыць было цяжка. А ў 1943 годзе сям’я засталася без жылля – падчас карнай аперацыі ў Чарніцы было спалена палова вёскі, згарэла і хата Сімакаў. Да канца вайны туліліся ў зямлянцы разам з суседзямі. З надзеяй чакалі, калі вернецца дадому бацька і адбудуе новую хаціну.

У 1945-м, калі з вайны пачалі вяртацца дадому мужыкі, чакалі свайго бацьку і Марыя з Валодзям. Але так і не дачакаліся, замест гэтага прыйшло казённае паведамленне ў якім значылася, што радавы Сімака загінуў ва Усходняй Прусіі ў лютым 1945 года.​ Пагараваўшы, Анастасія Сімака сабрала свой няхітры скарб, падхапіўшы дзяцей, падалася ў Паташню да сваякоў. У гэтай невялікай вёсачцы і прайшлі дзіцячыя і юнацкіі гады Марыі.

Марыя вельмі рана вызначылася з будучай прафесіяй – яна абавязкова будзе настаўніцай ці выхавальнікам у дзіцячым садку. Прыкладам для дзяўчыны была яе родная цёця Феня Балотнік, якая працавала настаўніцай пачатковых класаў у Свядзіцы. Скончыўшы ў Свядзіцы восем класаў, Марыя працягвала вучобу ў Свядзе, куды разам з іншымі паташняцкімі хлопчыкамі і дзяўчынкамі штодня хадзілі ў школу пешшу за пяць кіламетраў. Узімку, калі дарогу замятала снегам, здаралася, блукалі па полі, пакуль дабіраліся дадому.

Пасля заканчэння сярэдняй школы Марыя не змяніла сваёй маары, і калі да здзяйснення задуманага, здавалася, заставаўся адзін крок, паступіла вучыцца ў сельскагаспадарчы тэхнікум у Полацку. Жанчына кажа, што не было ўпэўненасці, што паступіць вучыцца на настаўніцу.

Дапамагаць матэрыяльна Марыі не было каму. Стыпендыя маленькая. Правучылася ў тэхнікуме да навагодніх канікулаў. Прыехала дадому, дзе выпадкова ў газеце прачытала аб’яву, што ў горадзе Камышын Валгаградскай вобласці пабудавалі вялікі тэкстыльны камбінат, і там патрабуюцца рабочыя розных спецыяльнасцей. Пры камбінаце было вучылішча, навучэнцы якога забяспечваліся на час навучанне жыллём і харчаванне. Заручыўшыся падтрымкай маці Марыя кінула вучобу ў тэхнікуме і з сяброўкай паехала ў Камышын. Вучыцца трэба было адзін год, пасля якога навучэнцы гарантавана забяспечваліся працай з дастойнымі заробкамі. Скончыўшы вучылішча, два гады працавала на фабрыцы. Праца была лёгкая, чыстая, грашовая. Магчыма і засталася б, але маці папрасіла вярнуцца дадому, бо засталася адна.

Вярнуўшыся ў Паташню, Марыя вырашыла здзейсніць дзіцячую мару – стаць настаўніцай. Пасталеўшы за некалькі год самастойнага жыцця, яна была ўпэўненая, што на гэты раз усё атрымаецца.

І вось у 1965 годзе, пасля заканчэння Полацкага педвучылішча, Марыя пачала свой працоўны шлях у Велеўшчынскай васьмігодцы ў якасці настаўніцы пачатковых класаў. У гэты час дзяўчына не толькі спраўдзіла сваю запаветную мару, але яшчэ і выйшла замуж за Сцяпана Сездзіна з Казлоў. Маладая сям’я асталявалася ў Свядзіцы, куды пасля дэкрэтнага адпачынку перавялі працаваць і Марыю. У Свядзіцкай васьмігодцы жанчына выкладала рускую мову і літаратуру. Завочна вучылася у Вялікалуцкім педінстытуце. Пасля закрыцця ў 1974 годзе школы ў Свядзіцы працавала некалькі год у Слабадзе, а потым з сям’ёй асталяваліся ў Лепелі. Давялося Марыі Ісонаўне папрацаваць і выхавацелем у дзіцячым садку, настаўнікам і выхавацелем у школе-інтэрнаце. Апошнія некалькі год перад пенсіяй разам з Васілісай Варган працавала ў Зялёнкаўскай пачатковай школе.

Настаўнікамі сталі і двое дзяцей Марыі Сездзінай – Алег, выкладчыкам фізічнай культуры у Лепельскім аграрна-тэхнічным каледжы, і Вольга, якая працуе музычным работнікам у Мінску. Сын Аляксандр пасля заканчэння політэхнічнага інстытута служыў у Лепельскім райаддзеле па надзвычайных сітуацыях. А яшчэ ад мужа Сцяпана перадаліся дзецям музычныя здольнасці не толькі Вользе, але і сынам. Яны таксама вучыліся ў музычнай школе.

Час ад часу, у вольную хвіліну, Аляксандр можа сыграць на баяне.

Сваім жыццём Марыя Ісонаўна задаволена. Жыве з сынам Алегам у дыхтоўным прыватным доме на ўскрайку Лепеля. Не забываюць бабулю дзеці і ўнукі, часта наведваюцца ў госці.

“Я вельмі задаволеная, калі мы ўсе разам. Асабліва, калі са мной мае ўнукі і праўнукі, бо яны мая радасць і шчасце, мае лекі. Перастаюць хваляваць мае “балячкі”, якіх шмат назбіралася за восемдзесят тры гады. Мару, каб гэты шчаслівы час працягнуўся як мага болей”, – адзначае напрыканцы нашай гутаркі Марыя Ісонаўна.

Валерый Тухта

На здымку: Марыя Сездзіна

Фота аўтара

МЕТКИ:
Предыдущая
Выборы-2024: единый день голосования
Следующая
Как нацисты в годы Великой Отечественной войны уничтожили деревню в Лепельском районе
Рекомендуем
16.12.2022
Бесценный опыт передал молодому поколению
04.03.2023
Михаил Попович
02.04.2024
ПрекРАСный мир глазами Дани Соколова
17.03.2025
Соцработник лишилась более 11 тысяч рублей, став жертвой изощренной схемы мошенников
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Как получить разрешение на заготовку древесины на корню, узнали в Лепельском лесхозе
  • Барановичские правоохранители задержали за взятки двух должностных лиц предприятий
  • От обустройства тротуара до оформления наследства: лепельчане пришли на прием граждан, чтобы решить свои проблемы
  • Кратковременный снег и порывистый ветер. Какой будет погода в Беларуси 4 февраля 
  • Завтра в Витебской области состоится единый день приема граждан членами Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.