29 марта
...
прогноз на 5 дней
12 oC облачно с прояснениями
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Март 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
262728291 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 3031

Последние отзывы

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

Замечательный педагог Лариса Сковородко встретила свой 85-летний юбилей

Алла Орлова 16.01.2024 20:41
Здравствуйте, ,Лепельский край,,. А мы отмечаем 85-летие сестры-близнеца Ларисы Васильевны -- Берестень ......

Пожар квартиры в Лепельском районе

Сергей 05.01.2024 18:07
Почему его не аристовали была угроза взрыва газа в Заслоново....

Чтобы не наделать бед - стал на лёд, одень жилет!

Анатолий 15.12.2023 18:31
Полная чушь. Всё рассчитано на идиотов. Спасжилет может только помешать. Это правило должно быть ......

Прызванне

18.01.2023, 09:45
457
0
З Паўлам Грыдзюшкам мы знаёмыя ўжо некалькі гадоў. Калі хлопец вучыўся ў школе, а затым -- у аграрна-тэхнічным каледжы, амаль кожнае лета працаваў памочнікам на камбайне ў свайго бацькі, механізатара УП “Пражэктар-агра” Аляксандра Грыдзюшкі.

Неаднаразова за працоўныя дасягненні сямейны экіпаж быў адзначаны граматамі, дыпломамі і прэміямі. Аднак сын пасля заканчэння школы выбраў для сябе іншую прафесію -- вырашыў стаць пажарным-выратавальнікам. Такое рашэнне падтрымалі і бацькі хлопца, толькі маці, Таццяна Міхайлаўна, спачатку крыху непакоілася.

У школе Павел вучыўся добра, рабіў поспехі па многіх прадметах. Па словах родных, з яго мог бы атрымацца кампетэнтны спецыяліст у розных галінах. Хлопец меў здольнасці і да інжынернай справы, і да агранаміі, і да электрыкі. Аднак выбар яго жыццёвага шляху вызначылі экскурсіі ў раённую аварыйна-выратавальную часць. Адна справа -- чуць пра работу выратавальнікаў-пажарных, бачыць у інтэрнеце ролікі пра гэту адказную службу і зусім іншая -- сваімі вачыма бачыць пажарныя аўтамабілі, трымаць у руках спецінструменты і прымяраць на сябе баявое адзенне. Вось так, паступова, і фарміраваўся ў юнака жыццёвы выбар.

Аднак шлях да запаветнай мары аказаўся няпростым. Адразу пасля заканчэння школы Павел падаў дакументы ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны, але для паступлення яму не хапіла аднаго бала. Павел не апусціў рукі. Дакладна вывучыў інфармацыю для абітурыентаў і даведаўся, што яшчэ можна паспрабаваць свае сілы, паступіць у Полацкі хіміка-тэхналагічны каледж на спецыяльнасць “папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”.

Вучоба была насычанай, часам нават напружанай. І гэта зразумела: перш, чым дапусціць навучэнца да пажарнага рукава і даверыць яму самому тушэнне першага пажару, яму трэба перадаць вялікі аб’ём тэарэтычных ведаў, у першую чаргу па тэхніцы бяспекі, навучыць правільна ацэньваць абстаноўку і ўмела карыстацца спецабсталяваннем.

Нарэшце, вучоба была завершана, і 1 красавіка мінулага года Павел Грыдзюшка прыступіў да службы.

-- Ці засталіся ў памяці эпізоды першага тушэння пажару?

-- Паступіў выклік, што адбылося загаранне ў доме ў квартале былога вайсковага шпіталя. Пад’ехалі: стары цагляны двухпавярховы будынак, дым з вокнаў на другім паверсе. Хутка разгарнуліся, увайшлі. З пакояў вынеслі мужчыну, перадалі яго медыцынскім работнікам. Наколькі ведаю, ён атрымаў моцнае атручванне дымам, казалі, што чатыры дні правёў у коме, ледзь выздаравеў. Чалавек знаходзіўся ў групе рызыкі, вёў асацыяльны лад жыцця. Кватэра цалкам адпавядала такой катэгорыі: памяшканне было завалена смеццем і друзам, пустымі бутэлькамі. Колькі смецця нам прыйшлося выцягнуць на вуліцу! Гаспадар кватэры закурыў і пад уздзеяннем алкаголю заснуў. Ад недакурка загарэўся матрас. Магло прайсці яшчэ некалькі хвілін -- і яго не ўдалося б уратаваць.

-- Напэўна, у вашай практыцы было нямала падобных выпадкаў?

-- За мінулы год іх было даволі шмат. Напрыклад, пажылыя людзі некалькі разоў выклікалі выратавальнікаў-пажарных па прычыне таго, што не маглі адчыніць уваходныя дзверы ў кватэру. Летам здымалі гнёзды шэршняў. Першы раз, канечне, было вельмі страшна, здавалася, што насякомае вось-вось знойдзе шчылінку ў спецабмундзіраванні і ўкусіць. Нядаўна мы выязджалі на адпампоўванне талай вады. Падчас адлігі снег растаяў, вада пайшла ў тэхнічныя збудаванні на вуліцы Войкава, за гандлёвым цэнтрам “Мікс”.

-- Вельмі часта ў маладых людзей рэальныя ўражанні ад працы на рабочых месцах адрозніваюцца ад уяўленняў, якія былі атрыманы ў час вучобы. З вамі такое здаралася? Што ўвогуле найбольш уразіла?

-- У прынцыпе, у каледжы вучылі рэальным справам, таму пры паступленні на службу ў РАНС для мяне нічога радыкальна новага ці незнаёмага не было. А вось, адслужыўшы амаль год, звярнуў увагу на станоўчую рысу – вучні школ, падлеткі ў крытычнай сітуацыі ведаюць нумары выратавальных службаў, могуць аператыўна патэлефанаваць, сказаць, што і дзе адбываецца. Часта менавіта дзякуючы ім мы своечасова атрымліваем паведамленне і ліквідуем надзвычайную сітуацыю на пачатковай стадыі. Дзякую бацькам і настаўнікам за тое, што правільна іх навучылі.

-- Дарэчы, калі казаць пра настаўніцтва… Асоба чалавека ў прафесійным сталенні фарміруецца не толькі ў навучальнай установе. У кожнага ёсць настаўнік у прафесіі, які перадае маладому спецыялісту шмат карысных навыкаў, што выпрацаваны і падтрымліваюцца многімі пакаленнямі спецыялістаў, свой прафесійны досвед, якому не навучаць ні ў каледжы, ні ва ўніверсітэце. У вас, напэўна, ёсць такі таварыш?

-- Настаўнікам у пажарна-выратавальнай справе для мяне стаў начальнік разліку прапаршчык Арцём Камека. Ён ужо больш за 10 гадоў служыць у Лепельскім РАНС, шмат чаго мне расказаў, даў важныя парады. А як патрабаваў ад мяне ведання матэрыяльнай часткі! Я цяпер дасканала разумею, дзе які інструмент ці прылада ляжыць у пажарнай машыне, за секунду магу яе знайсці. Гэта вельмі важна. Нярэдка здараюцца сітуацыі, калі лік ідзе на секунды, а цана замаруджвання -- чалавечае жыццё.

Арцём Камека якраз у дзень прыезду карэспандэнта дзяжурыў у пажарнай часці, разам мы і прадоўжылі гутарку. Мужчына, як калісьці з Паўлам, а таксама з іншымі маладымі пажарнымі, падзяліўся сваім вопытам:

-- У нашай службе, як і ў многіх іншых прафесіях, ёсць свая сезоннасць. У сакавіку, напрыклад, пачынаецца напружанасць з-за палаў травы. Аднойчы толькі ў г. Лепелі за суткі было 17 выклікаў. Летам людзі праводзяць час ля вадаёмаў і там, здараецца, тонуць. Восенню пачынаецца ацяпляльны сезон -- пачынаюцца пажары з-за перапаленых печаў, гараць жылыя дамы і кватэры, лазні, хлявы, гаражы і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Па першым лёдзе ў зоне нашай увагі знаходзяцца рыбаловы-экстрэмалы, у бягучую зіму на Лепельшчыне ўжо двое чалавек праваліліся пад лёд. На працягу ўсяго года асаблівая ўвага ўдзяляецца так званым катэгорыям павышанай рызыкі, людзям, якія могуць злоўжываць алкаголем, а, значыць, курыць у ложку.

-- Які пажар вам запомніўся асабліва?

-- Для мяне самымі цяжкімі з’яўляюцца не пажары, а дарожна-транспартныя здарэнні, аварыі. Псіхалагічна цяжка і страшна бывае, калі на месцы здарэння -- кроў, траўміраваны чалавек крычыць, яму балюча. Аднак у нашай службе нельга даваць волю эмоцыям. Трэба ацаніць абстаноўку, хутка прыняць рашэнне і дзейнічаць.

Вось такія яны розныя: рамантычныя і празаічныя, напружаныя і запаволеныя, статутныя і нефармальныя, будні пажарных-выратавальнікаў Лепельшчыны. Вельмі радуе, што Арцём Камека, Павел Грыдзюшка і іх калегі не расчараваліся ў прафесійным выбары. Павел плануе ўсё ж дасягнууць сваёй запаветнай мэты і паступіць ва ўніверсітэт. Няхай жа яго жаданне абавязкова здзейсніцца!

Тэкст і фота: Васіль МАТЫРКА

На здымку: пажарныя-выратавальнікі Павел Грыдзюшка (злева) і Арцём Камека дакладна ведаюць, што ляжыць у кожным адсеку пажарнага аўтамабіля

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика