• В здании райисполкома проходит XXXXIX отчетно-выборная конференция Лепельской…
  • Пенсионерка лишилась более Br35 тыс. из-за телефонных мошенников
  • На гребне волны: стали известны результаты соревнований
  • Телефонный разговор президентов Беларуси и России Александра Лукашенко…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Наперадзе — шмат адказных спраў

lepadmin - Сто дорог - одна твоя - 03.03.2023
Прызнаюся шчыра: калі я даведалася, што Дар’і Казлоўскай, участковаму інспектару міліцыі Лепельскага РАУС, усяго 22 гады, вельмі здзівілася.
lepadmin
94 просм. 0 Комментариев

Прызнаюся шчыра: калі я даведалася, што Дар’і Казлоўскай, участковаму інспектару міліцыі Лепельскага РАУС, усяго 22 гады, вельмі здзівілася.

. Як у дзяўчыны, якая зусім нядаўна скончыла ўніверсітэт, атрымліваецца выконваць нялёгкія заданні, штодзень весці барацьбу з правапарушальнікамі і ў любы момант быць гатовай процістаяць злодзеям?

— Працаваць у міліцыі я марыла з дзяцінства, — шчыра прызнаецца Дар’я. — Я заўсёды адносілася з вялікай павагай да людзей у пагонах, уяўляла, наколькі складаная іх прафесія і ўжо ў школьныя гады вырашыла, што буду працаваць у міліцыі.

Скончыўшы дзевяць класаў Бароўскай сярэдняй школы, Дар’я паступіла ў Полацкае кадэцкае вучылішча, а затам удасканаліла свае веды ў Магілёўскім інстытуце Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “прававое забеспячэнне і грамадская бяспека”. І вось 25 ліпеня 2022 года Дар’я пачала свой працоўны шлях у Лепельскім раённым аддзеле ўнутраных спраў.

— З якімі цяжкасцямі вам прыйшлося сустрэцца ў рабоце?

— У першы дні работы я зразумела, што тэорыя — гэта адно, а практыка — зусім іншае. Трэба ўмець аператыўна разабрацца ў сітуацыі, правільна аформіць неабходныя дакументы, скласці пратакол… Пры гэтым вельмі важна не дапусціць памылку. Спачатку, вядома, я вельмі хвалявалася. Аднак ужо ў першыя дні адчула падтрымку сваіх вопытных калег. Маім першым настаўнікам у прафесіі стаў старшы ўчастковы інспектар маёр міліцыі Аляксандр Сільвановіч. У зону яго абслугоўвання ўваходзіў участак, дзе зараз працую я. Гэта вуліцы Барысаўскі тракт, Садовая, Будзённага, Калініна і г.д. Аляксандр Васільевіч дапамагаў мне правільна аформіць усе дакументы, даваў карысныя парады, якія вельмі спатрэбіліся ў далейшым. Наогул кожны з маіх супрацоўнікаў у патрэбнай сітуацыі рады дапамагчы, і гэта вельмі важна.

І хоць у міліцыі Дар’я працуе крыху больш за 7 месяцаў, ёй прыйшлося пабачыць нямала.

— Вельмі балюча бачыць, калі па прачыне злоўжывання спіртным распадаюцца сем’і, пакутуюць дзеці. Для таго, каю выправіць сітуацыю, з гора-бацькамі праводжу прафілактычныя гутаркі, спрабую пераканаць, наколькі важна выйсці на правільны шлях. На вялікі жаль, людзі не заўсёды разумеюць, што з-за чаркі гарэлкі можна згубіць самае дарагое, што ёсць у жыцці.

— Канечне, працоўных клопатаў у вас хапае. Калі усё ж з’яўляецца вольная хвілінка, чаму яе прысвячаеце?

— Вольны час у мяне бывае рэдка. У выхадныя дні з задавальненнем прыязджаю да сваіх бацькоў у вёску Бароўка, наведваю дарагую бабулю, што жыве ў вёсцы Забароўе, хочацца проста пабыць у цішыні.

…Нашу размову з Дар’яй спыняе тэлефонны званок. Паступіў чарговы выклік, і маладому ўчастковаму інспектару трэба дэталёва разабрацца ў сітуацыі. Наперадзе — шмат адказных спраў…

Тэкст і фота: Святлана ВАЗНЯК.

МЕТКИ:
Предыдущая
Конкурс молодежных инициатив «Молодость: вместе мы — будущее!»
Следующая
Лепяльчанка — адзін з лепшых стралкоў свету
Рекомендуем
16.09.2022
УВЕРЕННО ВОЙТИ В РАБОЧИЙ РИТМ
06.11.2022
В вуз — без вступительных экзаменов
24.10.2024
Школьники посетили Лепельское отделение Департамента охраны 
20.02.2024
Преимущество – в востребованности на рынке труда
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • В здании райисполкома проходит XXXXIX отчетно-выборная конференция Лепельской районной организации Общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи»
  • Пенсионерка лишилась более Br35 тыс. из-за телефонных мошенников
  • На гребне волны: стали известны результаты соревнований
  • Телефонный разговор президентов Беларуси и России Александра Лукашенко и Владимира Путина состоялся 17 августа
  • Погибла от удара током в ванной 
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved