FacebookFacebook
TwitterTwitter
DribbleDribble
FacebookFacebook
5310 POSTS
Лепельский край

Within spread beside the ouch sulky and this wonderfully and  as the well and where supply much hyena so tolerantly recast hawk darn woodpecker

Within spread beside the ouch sulky and this wonderfully and  as the well and where supply much hyena so tolerantly recast hawk darn woodpecker

☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

“Нам хочацца сюды вярнуцца зноў і зноў!”

lepadmin - Сто дорог - одна твоя - 01.09.2023
У дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Жамчужына" падчас летніх канікулаў прыязджаюць дзеці з усіх куткоў Беларусі і Расіі.
lepadmin
83 просм. 0 Комментариев

У дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Жамчужына” падчас летніх канікулаў прыязджаюць дзеці з усіх куткоў Беларусі і Расіі.

У дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Жамчужына” падчас летніх канікулаў прыязджаюць дзеці з усіх куткоў Беларусі і Расіі. Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі праходзяць аздараўленне, але і развіваюць свае творчыя і спартыўныя здольнасці.

Можна з упэўненасцю сказаць, што педагогі і выхавальнікі ўстановы — гэта людзі, якія дакладна ведаюць сваю справу і ў любімай прафесіі знайшлі сваё прызванне. Не адзін год аддала любімай рабоце і выхавальнік Фядосся Лагойская.

— Фядосся Мікалаеўна, прыемна назіраць за тым, з якой радасцю прыходзяць да вас на заняткі юныя майстры…

— Мы ствараем умовы для гарманічнага развіцця, аздараўлення і творчага самавыяўлення дзяцей. Пры выбары месца адпачынку для сваіх дзяцей бацькі імкнуцца ўлічыць многія важныя аспекты. Мам і татаў цікавяць бяспека знаходжання, размяшчэнне і камфартабельнасць, а таксама мерапрыемствы, якія праводзяцца ва ўстанове. Асноўнае патрабаванне бацькоў — дзеці заўсёды павінны быць занятыя і знаходзіцца пад наглядам, атрымліваць не толькі карысць, але і задавальненне ад адпачынку ў лагеры.

Праграма летняй аздараўленчай змены дае магчымасць рэалізацыі творчага патэнцыялу, набыцця новых ведаў, уменняў і навыкаў у розных галінах.

Мэта любой праграмы — не толькі падарыць задавальненне, але і навучыць чамусьці новаму. Дзеці больш ахвотна ўспрымаюць інфармацыю ў гульнявой форме. Калі ператварыць навучанне ў прыгоду, навучыць можна чаму заўгодна: і правілам бяспекі, і прадметным ведам, і перадаць адпаведныя навыкі. Мы, педагогі ўстановы, імкнёмся ўнесці ўклад у маральнае аздараўленне ўсіх выхаванцаў, каб кожнае дзіця адчула, што з’яўляецца маленькай часцінкай вялікай і дружнай сям’і “Жамчужыны”.

У першыя дні знаходжання ва ўстанове мы імкнёмся пазнаёміць дзяцей паміж сабой і спецыяльна для гэтага праводзім гульні. Такім чынам выхавальнік імкнецца даведацца пра здольнасці кожнага дзіцяці, каб потым хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі праявіць свае здольнасці. Важатая-аніматар актыўна працуе над раскрыццём творчых здольнасцей юных адпачывальнікаў. Дзецям ва ўстанове заўсёды цікава. Тут часта праводзяцца і спартыўныя мерапрыемствы — гульні ў футбол, валейбол і баскетбол. Вельмі прыемна тое, што ў спаборніцтвах удзельнічаюць не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі.

— Фядосся Мікалаеўна, вядома, што, акрамя займальных і рухомых гульняў, дзеці праходзяць і аздараўленне…

— Так. Акрамя ўсебаковага развіцця, па прызначэнні лекара ў лячэбным корпусе ажыццяўляюцца падводны масаж і лячэбная фізкультура. У фітабары для дзяцей гатуюцца гаючыя настоі са святаянніка, рамонку, мяты і шыпшыны.

— Мяркую, что ў час знаходжання ў “Жамчужыне” дзеткі дзеляцца сваімі ўражаннямі ад адпачынку…

— У час размовы з дзецьмі мы даведваемся, што ім вельмі падабаецца адпачынак ва ўстанове. Яны шчыра прызнаюцца, што пабывалі ў многіх здраўніцах Беларусі і Расіі, але лепш за “Жамчужыну” няма. “Нам хочацца сюды вярнуцца зноў і зноў. Выдатнае харчаванне, маляўнічыя краявіды, хваёвы бор і бярозавыя гаі, а побач — чысцейшае і прыгажэйшае возера Шчыбат — усё гэта захапляе нас у час кожнага прыезду ў санаторый, — у адзін голас кажуць нашы выхаванцы.

Прыемна заўважаць і тое, што дзеці любяць чытаць кнігі і з задавальненнем наведваюць нашу бібліятэку.

— Вельмі цікава даведацца, што ўяўляе сабой ажурная выцінанка.

— Выцінанка — гэта мастацтва выразання ажурных узораў з паперы, якое дасягнула высокага мастацкага ўзроўню. У Беларусь гэты напрамак мастацтва прыйшоў з Германіі і Скандынавіі, а нарадзіўся ў Кітаі. На тэрыторыі Беларусі ў 1560 годзе па загадзе Вялікага князя Вітаўта ў Нясвіжы была заснавана першая айчынная папяровая фабрыка. У аб’яднанні па інтарэсах “Ажурная выцінанка” да старажытнай культуры продкаў з задавальненнем далучаюцца не толькі дзяўчаты, але і хлопцы.

— Фядосся Мікалаеўна, назіраючы за тым, з якім захапленнем вы расказваеце пра будні дзяцей, я зразумела, як шмат значыць для вас любімая ўстанова…

— У цэнтры «Жамчужына” я працую часова, пакуль асноўны работнік знаходзіцца ў водпуску. На пастаяннай аснове я працую педагогам дадатковай адукацыі ў аб’яднаннях па інтарэсах “Ажурная выцінанка” і “Цудоўная палітра” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі”. Першае з іх знаходзіцца ў г.Лепелі, а другое — у вёсцы Бароўка. Мой працоўны стаж ва ўстанове пачаўся ў 2002 годзе.

— Як жа пачынаўся ваш шлях у парфесію?

— Гады майго дзяцінства прайшлі ў г.Лепелі. Свой працоўны шлях у родным горадзе я пачала ў Лепельскім дзіцячым санаторыі, дзе была настаўнікам чарчэння і малявання. У летні ж перыяд сумяшчала працу выхавальніка і кіраўніка гуртка ў санаторыі і Доме піянераў.

У 1998 годзе стварыла сваю сям’ю. У нас нарадзілася дачушка Анастасія, якой я таксама перадала свае любоў да творчасці. Сёлета ж нашай сям’і споўнілася 25 год. Муж, Уладзімір Эдуардавіч, звязаў сваё жыццё з ваеннай службай. Зараз ён — падпалкоўнік у адстаўцы, працуе ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.Лепеля” кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні. Дачка Анастасія скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і працуе ўрачом-тэрапеўтам у Мінскай гарадской паліклініцы №34.

Тэкст і фота: Кацярына АГАПОНЬКА.

 

 

МЕТКИ:
Предыдущая
*Поздравление Президента Беларуси с Днем знаний учащимся, студентам, аспирантам, учителям, научно-педагогическим работникам…*
Следующая
Жаночы футбол – гэта здорава!
Рекомендуем
09.07.2025
Журналистика зажигает сердца молодежи
18.01.2023
Усе перашкоды перамагае рашучасць
17.02.2023
Андрей Зайцев – современный герой
19.01.2024
Службе спасения – 25 лет. Случайных людей среди них нет!
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • В здании райисполкома проходит XXXXIX отчетно-выборная конференция Лепельской районной организации Общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи»
  • Пенсионерка лишилась более Br35 тыс. из-за телефонных мошенников
  • На гребне волны: стали известны результаты соревнований
  • Телефонный разговор президентов Беларуси и России Александра Лукашенко и Владимира Путина состоялся 17 августа
  • Погибла от удара током в ванной 
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
MIDDLE OF WIDGET

Within spread beside the ouch sulky.

Within spread beside the ouch sulky this wonderfully and as the well and where supply much hyena so tolerantly recast hawk darn woodpecker. Within spread beside the ouch sulky and this wonderfully and as the well where supply much hyena so tolerantly.

РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

THEME FILOSOFI

Within spread beside the ouch sulky this wonderfully and as the well and where supply much hyena so tolerantly recast hawk darn woodpecker.

Within spread beside the ouch sulky and this wonderfully and as the well where supply much hyena so tolerantly recast hawk darn.

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved