• Представитель Комитета государственного контроля Оксана Беловец провела в…
  • Группа по правовому просвещению Витебского облисполкома провела встречу…
  • С участием представителей Комитета государственного контроля Республики Беларусь…
  • Папа, мама, я – спортивная семья. В Лепеле…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Удастоены медаля “За працоўныя заслугі” Алег Алецкі

lepadmin - Сто дорог - одна твоя - 20.04.2023

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё АПК, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў медаля "За працоўныя заслугі" ўдастоены 23 чалавекі ў нашай краіне, сярод якіх і машыніст экскаватара дзяржаўнага прадпрыемства "Лепельскае ПМС" Ал

lepadmin
121 просм. 0 Комментариев

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё АПК, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў медаля “За працоўныя заслугі” ўдастоены 23 чалавекі ў нашай краіне, сярод якіх і машыніст экскаватара дзяржаўнага прадпрыемства “Лепельскае ПМС” Ал

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё АПК, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў медаля “За працоўныя заслугі” ўдастоены 23 чалавекі ў нашай краіне, сярод якіх і машыніст экскаватара дзяржаўнага прадпрыемства “Лепельскае ПМС” Алег Алецкі.

Адпаведныя Указ і распараджэнне падпісаў 27 сакавіка Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Як вядома, меліярацыя – галоўная задача нашай дзяржавы ў пытанні ўрадлівасці зямель. Больш за трэць сельскагаспадарчых угоддзяў Беларусі знаходзяцца на асушаных балотах. Ад таго, як спецыялісты гэтай сферы падтрымліваюць у спраўным тэхнічным стане меліярацыйныя сістэмы, залежыць ураджай сельгаспрадпрыемстваў. Задача меліяратараў — даглядаць зямлю, праводзіць рэканструкцыю, рамонт і абслугоўванне меліярацыйных сістэм, каб жывёла была накормлена, а збожжа мелася ў дастатку.

Не маглі такую ўзнагароду пакінуць па-за ўвагай і накіраваліся да Алега Іванавіча прама на аб’ект за вёскай Гарадчэвічы, дзе ён рупіўся на сваім жалезным коні — гусенічным экскаватары KOMATSU японскай вытворчасці.

Пакуль ехалі на “Ніве” разам з прарабам Аляксандрам Ковалем, пацікавіліся пра нашага героя публікаці.

— 20 гадоў працую разам з Алегам Іванавічам і магу пра яго сказаць толькі самыя лепшыя словы, — кажа мужчына. — За гэты перыяд ён зарэкамендаваў сябе адказным i дысцыплінаваным спецыялістам, валодае вялікім вопытам работы у меліярацыйнай галіне. У сваей працы дабіваецца высокіх вынікаў, старанны, умее планаваць сваю працу. Не дапускае канфліктных сітуацый у калектыве.

Як толькі прыехалі на аб’ект “Рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы “Новы шлях” Лепельскай сортавыпрабавальнай станцыі”, убачылі вялікае поле, дзе спілена шмат кустоў і часткова ўжо выкарчаваны.

— І гэта ўсё зрабіў адзін экскаватаршчык? — пытаюся.

— І гэта, і шмат іншага. Калі з вамі ехалі па трасе, бачылі добраўпарадкаваныя адкосы дарогі? Гэта таксама праца рук Алега Іванавіча і яго экскаватара.

А вось і герой нашай публікацыі ў добрым настроі выходзіць да нас з кабіны, вітаецца. Віншуем мужчыну, а ён у адказ кажа:

— Атрымаць такую ​​высокую адзнаку сваёй працы вельмі ганарова. З меліярацыяй я звязаў свой лёс выпадкова, але назаўжды. Выйшла так, што менавіта гэтая прафесія стала сэнсам жыцця.

— Транспарт у вас магутны і, бачна, сучасны…

— Так, на сучаснай тэхніцы працаваць значна прасцей, — усміхаецца.

Аднак мы разумеем, што без майстэрства і прафесіяналізму на любой найноўшай сістэме не будзе выніку. Павінны быць яшчэ вопыт і клапатлівыя адносіны да працы кіроўцы магутнага сродку.

Агульны стаж работы Алега Іванавіча складае 43 гады, стаж работы у Лепельскай ПМС — 34 гады. Сваю працоўную дзейнасць пачаў ў 1979 годзе. 3 кастрычніка 1988 года працаваў спачатку памочнікам машыніста экскаватара, а с кастрычніка 1990 года быў пераведзены машыністам экскаватара. B 2015 годзе асвоіў новы від тэхнікі – імпартны гусенічны экскаватар KOMATSU японскай вытворчасці. Замацаваную тэхніку мужчына, як клапатлівы гаспадар, заўсёды ўтрымлівае ў спраўным стане, своечасова праходзіць тэхнічнае абслугоўванне і тэхнічны агляд.

За высокія вытворчыя паказчыкі Алег Іванавіч узнагароджваўся Ганаровымі граматамі каммунальнага ўнітарнага прадпрыемства па будауніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм “Вітебскмеліяводгас”, Лепельскага раённага выканаўчага камітэта — колькасць, напэўна, і не злічыць. Акрамя гэтага, узнагароджаны Нагрудным знакам “Ганаровы меліяратар” дэпартамента па меліярацыі і воднай гаспадарцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Апошнія гады мужчына знаходзіцца на лідзіруючых пазіцыях сярод машыністаў экскаватараў меліярацыйных прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. Па выніках працы за 2018, 2019 і 2020 гады прызнаваўся пераможцам сярод машыністаў экскаватараў Віцебскай вобласці і заносіўся на абласную Дошку гонару камунальнага унітарнага прадпрыемства па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм “Віцебскмеліяводгас”.

Вядома, за 30 гадоў значных аб’ектаў было нямала і ўсіх іх не пералічыць, але свой унёсак у якасць земляў нашага раёна мужчына зрабіў практычна ў кожным сельгаспрадпрыемстве. Даводзіцца працаваць не толькі ў Лепельскім раёне, але і ў іншых рэгіёнах вобласці — геаграфія камандзіровак шырокая.

Як адзначыў дырэктар прадпрыемства Уладзімір Домась, Алег Іванавіч — заўсёды патрабавальны да сябе, тактоўны ў калектыве, з’яуляецца прыкладам для калег і настаунікам для молодзі, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай. Заклад вырашэння пастаўленых задач — высокакваліфікаваныя кадры. Менавіта такім і з’яўляецца Алег Алег Іванавіч, бо не проста працуе, а і ўкладвае ў працоўную дзейнасць досвед, душу і сэрца.

Пасля працоўнай дзейнасці Алег Іванавіч вяртаецца дадому да каханай жонкі, з якой ужо шмат гадоў жывуць разам у шчасці і клопатах. Дачка пасля заканчэння медкаледжа працуе ў Мінску. У Алега Іванавіча ўжо падрастаюць двое ўнукаў Цімафей і Мікіта, якія з задавальненнем прыязджаюць да дзядулі ў госці.

Наталля Храпавіцкая.

МЕТКИ:
Предыдущая
Как решение Лукашенко сохранить цементную промышленность стало залогом качества белорусских дорог
Следующая
“Велікодная вечарына”
Рекомендуем
19.12.2022
Працаваць з людзьмі — сапраўднае задавальненне
09.12.2022
Из медика в библиотекари: любовь к чтению изменила судьбу лепельчанки
03.03.2023
Лепяльчанка — адзін з лепшых стралкоў свету
17.04.2024
Юбилей успешной женщины и ответственного работника
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Представитель Комитета государственного контроля Оксана Беловец провела в Лепеле прямую линию и прием граждан
  • Группа по правовому просвещению Витебского облисполкома провела встречу с работниками Лепельского МКК
  • С участием представителей Комитета государственного контроля Республики Беларусь прошло заседание Лепельского райисполкома
  • Папа, мама, я – спортивная семья. В Лепеле прошел спортивный праздник
  • Минтруда: получатели соцвыплат должны обратиться в банк до 20 июня для открытия базового счета
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved