У Вілейскім раёне Мінскай вобласці прайшлі спаборніцтвы па тэхніцы воднага турызму, у якіх прынялі ўдзел каманды спартыўных, турысцкіх клубаў, прадпрыемстваў і арганізацый.
Каманда Бярэзінскага біясфернага запаведніка імкнецца выкарыстоўваць кожны момант, каб папрактыкавацца ў гэтым спорце, і іх старанні паказалі добрыя вынікі.
Нашыя землякі занялі трэцяе месца на дыстанцыі «Эстафета». Мужчынскі экіпаж у складзе спецыяліста па турызме Багаўца Аляксея і яго сына Багаўца Арцёма, самага маладога ўдзельніка спаборніцтваў, заняў трэцяе месца на дыстанцыі воднага слалама.
Наталля Храпавіцкая