• Как долго можно купаться в воде, чтобы не…
  •  Президент Беларуси Александр Лукашенко 6 июня подписал указ…
  • Безопасные каникулы со спасателями
  • Патриарх Московский и всея Руси Кирилл наградил Президента…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Пусть в семьях живет спокойствие и любовь!

Наталья Храповицкая - Социальный ракурс - 18.04.2025
Наталья Храповицкая
176 просм. 0 Комментариев

Няхай у сем’ях будзе спакой і любоў

Паслязаўтра вернікі ўрачыста і з вялікай радасцю будуць адзначаць адно з самых важных святаў – Уваскрэсенне Хрыстова. Па традыцыі напярэдадні гэтага светлага дня гутарым з пробашчам касцёла Святога Казіміра ксяндзом Уладзімірам Заянчкоўскім.

— Ксёндз Уладзімір, што нясе з сабой свята Уваскрэсення Хрыстова?

— Унутранае, глыбіннае значэнне свята — гэта душой падрыхтавацца да асэнсавання таго, што зрабіў для нас Сын Божы: як ён прыйшоў на Зямлю, як ён вучыў, прапаведаваў, пакутаваў і ўваскрос. Свята аб’ядноўвае мільёны людзей верай у надзею на вечнае жыццё і збаўленне ад бед і пакутаў.

— Раскажыце, калі ласка, як праходзіць Вялікі тыдзень і Пасхальны Трыдуум?

– У католікаў са святкавання Вербнай (Пальмовай) нядзелі распачаўся Вялікі тыдзень, які дае магчымасць належным чынам падрыхтавацца да важнага свята Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыстуса, а таксама асэнсаваць падзеі, якія адбываліся ў Іерузалеме. Завяршаецца тыдзень Святым Пасхальным Трыдуумам, у які ўваходзяць Вялікія Чацвер, Пятніца і Субота. Падзеі i набажэнствы засяроджваюць вернікаў на ўспамінах мукі і смерці нашага Збаўцы Езуса Хрыста. Гэта дні асаблівага пакаяння і посту. Будзем таксама маліцца аб спакоі ў нашых сем’ях і ва ўсім свеце. Сёння — Вялікая пятніца Мукі Пана, дзень посту і жалобы ў касцёлах і дамах хрысціян. Літургія ў касцёле пачнецца а 18 гадзіне. У Вялікую Суботу касцёл «прабывае» каля труны Пана, разважаючы пра Яго мукуі смерць, чакаючы ў малітве і посце Яго ўваскрэсення. На працягу дня ў касцёлах не здзяйсняюцца Літургіі, толькі чытаюцца літургічныя гадзіны. У гэты ж дзень у касцёле ў 11, 12, 16, 17 і 18 гадзін будзе праводзіцца асвячэнне велікодных страў: яек, кулічоў і тварожных пасх.

Святая Імша Вігіліі Пасхальнай у суботу пачнецца а 22-й гадзіне. У нядзелю раніцай a 8-й гадзіне пачнецца Святая Імша Змёртвыхпаўстання Пана.

— Ксёндз Уладзімір, што нельга рабіць у гэтыя дні?

— Не варта наведваць забаўляльныя месцы. Нельга спяваць і танчыць, арганізоўваць масавыя мерапрыемствы. Нельга лаяцца з іншымі людзьмі, дапушчаць «брудных» думак, а таксама ўжываць зняважлівыя словы. Нельга адмаўляць тым, хто просіць.

— Як лепш правесці гэтыя дні?

— Трэба надаць увагу духоўнаму развіццю, маліцца і ўспамінаць пакуты Езуса Хрыстуса. Святары заклікаюць у гэты дзень мірыцца, асабліва калі хтосьці нядаўна пасварыўся з блізкім чалавекам, і дараваць ворагам. Трэба дапамагаць усім, хто мае патрэбу ў падтрымцы. Вядома, у Вялікую суботу трэба фарбаваць яйкі, пячы кулічы і пасхі, гатаваць мяса.

— Што б вам хацелася пажадаць парафіянам напярэдадні свята?

— Дарагія прыхаджане рымска-каталіцкай царквы, віншую ўсіх з надыходзячым светлым святам Вялікадня! Жадаю, каб Уваскрослы Хрыстос напоўніў усіх нас сваім Духам Святым, Духам радасці, любові надзеі. Няхай гэтыя вясновыя светлыя велікодныя дні дораць усім Божую ласку, умацуюць у сэрцах людзей любоў і дабрыню, прынясуць у дамы згоду і дабрабыт! Няхай у сем’ях жывуць любоў і спакой!

МЕТКИ:
Предыдущая
Очередное плановое заседание президиума Лепельского районного комитета Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса прошло сегодня
Следующая
20 апреля – светлое Христово Воскресение
Рекомендуем
16.05.2025
Минтруда: получатели соцвыплат должны обратиться в банк до 20 июня для открытия базового счета
27.07.2023
Подберут время и окажут необходимую помощь
15.05.2023
На Лепельщине поздравили с Днём семьи молодых мам
24.10.2023
В Лепеле состоялся семинар по теме “Изменения в Трудовом кодексе Республики Беларусь”
Комментарии отключены.

Последние новости

  • Как долго можно купаться в воде, чтобы не получить переохлаждение, напомнили в ОСВОД
  •  Президент Беларуси Александр Лукашенко 6 июня подписал указ №227 “О повышении эффективности контрольной (надзорной) деятельности”
  • Безопасные каникулы со спасателями
  • Патриарх Московский и всея Руси Кирилл наградил Президента Беларуси Александра Лукашенко орденом Святого благоверного князя Даниила Московского I степени
  • Глава государства Александр Лукашенко направил приветствие участникам V Форума медийного сообщества Беларуси и ХХI Национального конкурса “Золотая Литера”
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved